пазбяга́ць², 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх.
Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы — пра ўсё, многае.
Вада пазбягала з палеткаў.
3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх.
Ад спякоты каровы пазбягалі ў кусты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лапане́ць, лопонёць ’лапатаць, шалясцець’ (ТС). Укр. лопонути ’шпарка пабегчы, уцячы’ — тыповая палеская мена т > н у экспрэсіўных дзеясловах. Параўн. драг.стугонітэ∼ ∼стукотітэ. Да лопат (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
czmychnąć
зак.уцячы; даць драла; даць лататы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zemknąć
зак.разм.уцячы; вышмыгнуць; даць драла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
elope
[ɪˈloʊp]
v.i.
1) уцячы́ з каха́ным
2) зьбе́гчы, зьні́кнуць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ідыёма, ‑ы, ж.
Выраз, словазлучэнне, уласцівае толькі адной мове, якое не паддаецца даслоўнаму перакладу на другую мову з-за неадпаведнасці яго значэння значэнням састаўных элементаў, напрыклад, лынды біць — гультайнічаць, нічога не рабіць; даць лататы — уцячы.
[Грэч. iniōma — своеасаблівы выраз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Страка́ч: даць стракача́ ‘уцячы, збегчы’ (Сержп., Стан.). Ад страка́ць ‘бегаць, гізаваць’ (Сцяшк.), суадноснага з рус.стрека́ч у выразе дать стрекача́, што да стрекать ‘хутка бегчы’. Параўн. строк1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Абрабаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Раману з сынам, Маркам, не дазволіў уцячы пан. Даў стрэльбу і загадаў застацца ў пустой вёсцы, каб не парабавалі сялянскага набытку ліхія людзі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
get off
а) зла́зіць; сыхо́дзіць; высяда́ць
to get off the train — высяда́ць зь цягніка́
б) здыма́ць (паліто́)
в) уцячы́, уратава́цца; дапамагчы́уцячы́
г) (пра самалёт) падыма́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЯКАБІ́НСКІ КЛУБ,
палітычны клуб і масавая грамадская арг-цыя ў Францыі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—99. Узнік у чэрв.—кастр. 1789, названы па месцы пасяджэнняў у зале б. бібліятэкі манахаў-дамініканцаў (у Францыі наз. якабінцамі) у Парыжы. Меў шматлікія мясц. секцыі (больш за 44 тыс. ў 1794). Напачатку аб’ядноўваў усіх праціўнікаў феад.-абсалютысцкіх парадкаў пры дамінуючай ролі прыхільнікаў канстытуцыйнай манархіі з ліку ліберальнага дваранства і буйной буржуазіі. Вясной 1790 найб. кансерватыўныя з іх (Э.Ж.Сіес, А.Г.Мірабо, М.Ж.Лафает і інш.) утварылі ўнутры клуба замкнёнае «Таварыства 1789»). У ліп. 1791 у сувязі з паліт. крызісам, выкліканым спробай караля Людовіка XVIуцячы за мяжу, манархісты-канстытуцыяналісты выйшлі з Я.к. і ўтварылі т-вафельянаў. У клубе да восені 1792 панавала групоўка рэспубліканцаў на чале з Ж.П.Брысо, якая пазней атрымала назву жырандыстаў. Пасля звяржэння манархіі (10.8.1792) абвастрыўся канфлікт паміж радыкальнымі групоўкамі Я.к. і жырандыстамі, якія пакінулі клуб у кастр. 1792. З гэтага часу Я.к. — асн.паліт. цэнтр якабінцаў, дзе ў перыяд якабінскай дыктатуры (чэрв. 1793 — ліп. 1794) панавала групоўка М.Ф.М.І.Рабесп’ера і выпрацоўваліся асн. кірункі дзярж. палітыкі. Пасля тэрмідарыянскага перавароту (27—28.7.1794) Я.к. у пач.ліст. 1794 разгромлены «залатой моладдзю» і 12.11.1794 афіцыйна зачынены дэкрэтам Канвента. Спробы аднавіць яго дзейнасць у 1795—96 і 1798—99 спынены Дырэкторыяй.