пазбяга́ць², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх.

Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы — пра ўсё, многае.

Вада пазбягала з палеткаў.

3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх.

Ад спякоты каровы пазбягалі ў кусты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)