curb

[kɜ:rb]

1.

n.

1) або́чына о́дніка), бро́ўка f., рабраві́к -а́ m.

2) кало́дзежны зруб

3) абро́ць f.; вуздэ́чка f.

to put a curb on — утаймава́ць (каня́, злосьць)

2.

v.

1) утаймо́ўваць

2)

а) надзява́ць абро́ць

б) трыма́ць на абро́ці, у паслушэ́нстве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уціхамі́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць супакоіцца, суняцца. [Васіль:] — Прымай, Янук, гасцей ды ўціхамір свайго барбоса! Зайсці трэба! Шашкоў. // Аслабіць, зменшыць сілу праяўлення чаго‑н. Цяпер яму [Кліму] захацелася ўціхамірыць гэтую злосць на Сідары. Галавач. У выканкоме вырашылі падзяліць [кватэры] загадзя, каб уціхамірыць непакой і хваляванне. Мележ.

2. Сілай супакоіць каго‑н.; задушыць (бунт, паўстанне і пад.). [Гена:] — Няхай пан не хвалюецца, мы ўціхамірым бунтаўшчыкоў. Жычка.

3. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць. Тры дні змагаліся геолагі і нафтавікі, каб уціхамірыць стыхію. В. Вольскі. Грознага [быка] ўсё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угамава́ць разм.

1. (уціхамірыць) beschwchtigen vt, besänftigen vt, zur Rhe brngen*;

2. (утаймаваць) zähmen vt, bändigen vt; перан. bezwngen* vt, zügen vt; j-n krr(e) mchen [kregen] (разм.);

угамава́ць чый-н. гнеў j-s Zorn beschwchtigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Уціхамірыць, утаймаваць. Не пераставаў надрывацца ад брэху сабака. — Ды ўціш ты [Пеця] яго, бо схаплю які кол... — узлаваўся Грыша. Місько.

2. Палегчыць або суняць (пра боль, хваробу). Адзін дзед, які і летам спаў на печы, доўга яшчэ круціўся .., не мог уцішыць павольны кашаль... Мележ. Далёка ты яшчэ, далёка, матуля родная мая, і ў горкай долі адзінокай не ўцішыш болю аніяк. Машара. // Суцішыць, супакоіць (пачуцці, перажыванні і пад.). Уцішыць хваляванні. □ І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рог¹, -а, М ро́зе, мн.і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.

1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.

Валовыя рогі.

Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).

2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.

Паляўнічы р.

3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.

Піць віно з рога.

Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).

4. Востры загнуты канец чаго-н.

Р. пячных вілак.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).

Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).

|| прым. рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і ро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што.

1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго‑н. Абламаць сук. □ Конь абламаў капытамі тонкі лядок ля самага берага, ступіў колькі крокаў па халоднай вадзе і, коўзаючыся, узышоў на паром. Чыгрынаў. // Паабломваць усё або многа чаго‑н. Абламаць парасткі на ствале дрэва. □ Выбраў [Міканор] з кучы галля, складзенага зімой, добры, моцны дручок, зламаў верх і абламаў сучкі. Мележ.

2. перан. Пазбавіць каго‑н. сілы, волі, мужнасці. [Лагута:] Будуць вызваляць ад старшыні... За тое, што авёс згнаіў.., што не даўся яму ў рукі, а ён [Верамейчык] хацеў абламаць мяне і зрабіць паслухмяным... Губарэвіч. // Разм. Схіліць каго‑н. на ўступку, дабіцца ад каго‑н. згоды; уламаць.

•••

Абламаць (зламаць) зубы — пацярпець няўдачу, імкнучыся асіліць што‑н.

Абламаць (пазбіваць) рогі — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Zaum m -(e)s, -Zäume

1) вуздэ́чка, абро́ць

2) тэх. то́рмаз;

j-m den ~ nlegen утаймава́ць, уціхамі́рыць каго́-н.;

j-n im ~(e) hlten* трыма́ць каго́-н. у цу́глях;

sine Znge im ~(e) hlten* трыма́ць язы́к за зуба́мі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pride1 [praɪd] n.

1. го́рдасць (у розных знач.);

take (a) pride in smth. ганары́цца чым-н.;

This picture is the pride of the collection. Гэтая карціна – гордасць калекцыі.

2. пачуццё ўла́снай го́днасці; самапава́га

3. самалю́бства;

fal se pride фанабэ́рыя, ганары́стасць

4. прадме́т го́рдасці;

This student is our university’s pride. Гэты студэнт – гордасць нашага ўніверсітэта.

5. the pride найвышэ́йшая ступе́нь, ро́сквіт;

in the pride of youth/years у ро́сквіце юна́цтва/гадо́ў

pocket/swallow one’s pride утаймава́ць сваю́ го́рдасць;

pride goes before a fall ганарлі́васць да дабра́ не давядзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

opanować

opanowa|ć

зак.

1. kogo/co авалодаць кім/чым; захапіць; скарыць каго/што;

~ć miasto — захапіць горад;

~ć sytuację — авалодаць сітуацыяй;

2. co утаймаваць; уціхамірыць; задушыць; стрымаць;

~ć żywioł — утаймаваць стыхію;

nie móc ~ć radości — не магчы стрымаць радасць;

3. kogoапанаваць, авалодаць кім; ахапіць каго;

kogo strach — страх апанаваў каго;

4. засвоіць; авалодаць;

opanować obcy język — вывучыць замежную мову;

~ć nową metodę produkcji — авалодаць новым метадам вытворчасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

утрыма́цьI (не выпусціць, захаваць) hlten* vt, fsthalten* аддз. vt; bibehalten* vt, bewhren vt;

утрыма́ць у па́мяці behlten* vt, im Gedächtnis bewhren [behlten*];

утрыма́ць пазі́цыю вайск. die Stllung behupten;

2. (стрымаць; падавіць) zurückhalten* vt, unterdrücken vt; bändigen vt, zähmen vt; (утаймаваць);

яе́ нічы́м не ўтрыма́еш sie kann nichts hlten; da hlten sie kine zehn Pfrde (разм.);

3. (вылічваць) bziehen* vt, zurückbehalten* vt; inbehalten* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)