Разм. Капрызны чалавек, капрызнае дзіця. Не ў казцы жылі, а ў сяле Сяміцвет — І тата, і мама, і бабка, і дзед. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, Яго разу валі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі...Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фалангі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Воін фалангі 1 (у 1 знач.).
2. Член фалангі 1 (у 3 знач.). Ніхто не ведаў, што Вежа патаемна выпісваў усе тыя кнігі, якія чытаў унук у Пецярбургу. Маладых дражнілі фалангістамі — дзед чытаў Фур’е.Караткевіч.
3. Член фалангі 1 (у 4 знач.). Ва ўсім свеце быў непакой: з Іспаніі ішлі весткі, што фалангісты перамагаюць рэспубліканцаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗО́РГЕ (Рыхард) (4.10.1895, Баку — 7.11.1944),
савецкі разведчык. Герой Сав. Саюза (1964). Унук Ф.А.Зорге. Скончыў Берлінскі ун-т. З 1914 у ням. арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1924 у СССР, з 1929 у разведорганах Чырв. Арміі. У 1930—40-я г. ў якасці ням. журналіста ў Германіі, Кітаі, Японіі. У Токіо стварыў разведвальную групу «Рамзай», якая здабывала важную для СССР інфармацыю. Адзін з першых паведаміў дату (20—22 чэрв.) нападу фаш. Германіі на СССР, колькасць ням. дывізій і агульную схему іх плана ваен. дзеянняў, у кастр. 1941 — аб непадрыхтаванасці Японіі да нападу на СССР. 18.10.1941 арыштаваны яп. паліцыяй, 29.9.1943 прыгавораны да пакарання смерцю. Павешаны, пахаваны ў Токіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАНДРЭ́У ((Papandreu) Георгіяс) (13.2.1888, г. Патры, Грэцыя — 1.11.1968),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі. Унук Зяць З.Мінейкі. Юрыст. У 1915 кіраўнік адміністрацыі в-ва Лесбас, у 1917—20 ген.-губернатар в-ва Хіяс. Актыўны дзеяч Ліберальнай партыі (засн. ў 1910). У 1923—33 неаднаразова чл. урада Грэцыі. Пасля ўстанаўлення дыктатуры І.Метаксаса (4.8.1936) арыштаваны. З крас. 1944 прэм’ер-міністр грэч. эмігранцкага ўрада ў Каіры, пасля Ліванскага пагаднення 1944 прэм’ер-міністр урада нац. адзінства. У 1946—51 займаў шэраг міністэрскіх пасад, у 1954—57 старшыня Ліберальнай партыі. Заснавальнік (1961) блока партый Саюз цэнтра. У ліст.-снеж. 1963 і лют.-ліп. 1965 прэм’ер-міністр. У час ваен. перавароту 21.4.1967 арыштаваны, але ў хуткім часе вызвалены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Сяргей Анатолевіч) (н. 18.3.1942, Мінск),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў.
С.Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі «Казкі дзяцей Беларусі». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІДО́ (Didot),
сям’я франц. кніга́выдаўцоў і кнігадрукароў. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Франсуа (1689—1757 або 1759), заснавальнік кнігавыдавецкай прыватнай фірмы Парыж (з 1713) і друкарскай (з 1754) справы. Франсуа Амбруаз (1730—1804), сын Франсуа. Вынаходнік веленевай паперы, першы выдавец франц. класічнай л-ры; шмат зрабіў для ўдасканалення друкарскага станка. П’ер Франсуа (1732—93), сын Франсуа. Словалітчык, друкар, пераплётчык, уладальнік папяровай ф-кі. Фірмэн (1764—1836), унук Франсуа. Стваральнік друкарскай сістэмы вымярэнняў элементаў шрыфту, наборных формаў (тыпаметрыі), гіпсавай стэрэатыпіі і розных шрыфтоў, якімі карысталіся ўсе краіны Еўропы. Выступаў і як перакладчык вершаў Вергілія і Тэакрыта. За заслугі Фірмэна род Дзідо ў 1887 атрымаў прозвішча Фірмэн-Дзідо. Выдавецкая і кнігагандл. фірма «Фірмэн-Дзідо» існуе ў Францыі і сёння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЗІН (сапр.Казанкоў) Мікалай Марыусавіч
(15.12.1872, С.-Пецярбург — 24.8.1935),
рускі акцёр. Засл. арт. Рэспублікі (1925). Унук М.І.Петыпа. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900). На сцэне з 1902. З 1903 акцёр Т-ра Корша ў Маскве, з 1908 працаваў у Адэсе, Кіеве, з 1914 у Маскоўскім драм. т-ры Сухадольскіх, з 1918 у т-ры б. Корша. З 1932 у Малым т-ры. Мастацтва П. вызначалася тонкім гумарам, жывасцю камед. дыялогу, пластычнай выразнасцю жэста; Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), лорд Горынг («Ідэальны муж» О.Уайльда), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Дульчын («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага) і інш. З 1915 здымаўся ў кіно.
1. Хвастаць сябе (звычайна венікам у лазні). Мыліся ў .. [лазні] усе з канторы, нават сам Унук — любіў хвастацца з рабочымі на палку аж двума венікамі.Пташнікаў.Каля прылазніка гнуткі бярэзнік — Венік на месцы вяжы ды хвашчыся.Танк.
2. Сцёбаць адзін аднаго. — Вунь на святога Юр’я, як бацюшка свянцонаю вадою гавяду акр[апля]ў, дык бабы як пачалі дзеркачамі хвастацца — усякая хацела першай сваю карову падагнаць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТРО́ЖСКІЯ,
княжацкі род герба «Астрог», прадстаўнікі якога займалі высокія дзярж. пасады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, мелі буйныя землеўладанні на Беларусі і Украіне. Паходзілі з пінскіх і тураўскіх князёў. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Даніла (?—?), удзельнік барацьбы феадалаў ВКЛ супраць польскага караля Казіміра III у 1341. Дашка Фёдаравіч (?—1428?), унук Данілы, падтрымліваў Свідрыгайлу ў барацьбе супраць Вітаўта, у 1422 удзельнічаў у паходзе кн. Фёдара Карыбутавіча ў Чэхію на падтрымку гусітаў. Канстанцін, гл.Астрожскі К.І. Ілья (Эліяш; 1510—39), сын Канстанціна і Таццяны з роду Гальшанскіх. На Беларусі меў маёнткі Копысь, Глуск, Гальшаны, Сушу, Палонну з Лемніцай і Смаляны. Канстанцін Васіль, гл.Астрожскі К.В. Януш (1554—1620), сын Канстанціна Васіля, ваявода валынскі з 1585, апошні з роду Астрожскіх па мужчынскай лініі. Пасля яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ АРДА́,
татарская феад. дзяржава ў 1433—1502. Узнікла на Прычарнаморскіх землях у міжрэччы Дона і Дняпра ў працэсе распаду Залатой Арды. На чале Вялікай Арды з дапамогай вял.кн.літ. Свідрыгайлы стаў хан Сеід Ахмед, унукТахтамыша. Асн. занятак насельніцтва — качавая жывёлагадоўля, якая спалучалася з земляробствам. Мела 100-тыс. армію і адыгрывала важную паліт. ролю ва ўсх. Еўропе ў сярэдзіне 15 ст. У 1455—56 пасля набегаў крымскага хана Хаджы-Гірэя цэнтр Вялікай Арды перамясціўся на Волгу. У 1465 ад яе аддзялілася Астрахань, дзе хан Махмуд [1459—65] заснаваў незалежнае ад Вялікай Арды Астраханскае ханства. У часы хана Ахмата [1465—81] Вялікая Арда памацнела, быў заключаны саюз з Польшчай (1472), наладжаны адносіны з Турцыяй (1476). У 1486—91 крымскі хан Менглі-Гірэй разграміў Вялікую Арду і ліквідаваў яе самастойнасць.