Праяўляць клопаты аб кім‑, чым‑н., турбавацца пра каго‑, што‑н. — Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя, чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў!Чорны.Купловічу захацелася агледзець калгас уначы, праверыць, як вартуецца грамадская гаспадарка, як і хто дбае пра калгаснае багацце.Дуброўскі.Хто дбае, той і мае.Прыказка.
•••
І не дбае — не звяртае ўвагі, не заўважае. Раніцай яшчэ халаднавата, а .. [Насця] і не дбае.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Труці́ць ‘знішчаць атрутай, рабіць шкоду атрутнымі рэчывамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Яруш., ТС, Варл., Сл. ПЗБ), труці́цса, тру́ціцса ‘турбавацца, мучыцца, непакоіцца’ (Кліх), ст.-бел.трутити перан. ‘пазбаўляць радасці, рабіць непрыемным’ (ГСБМ). Парны па трыванні дзеяслоў да атруціць (гл.), параўн. чэш.мар.otrutit ‘атруціць’. Узнік у выніку кантамінацыі *truti і *traviti пры ад’ідэацыі ст.-польск.truciźnik, truciciel(ka) або непасрэдна ад труць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
besórgta клапатлі́вы;
um [für] j-n, um [für] etw. (A) ~ sein клапаці́цца, турбава́цца, хвалява́цца (за каго-н, за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
непако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; незак.
1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца. Тайна заставалася неразгаданай, і камандзір непакоіўся, што яна можа прынесці вялікія непрыемнасці.Шчарбатаў.Валя.. некалькі разоў набірала нумар шпіталю і, хоць адтуль казалі, што непакоіцца няма чаго, чакала страшнай навіны.Мележ.З лесу, ледзьве перастаўляючы ногі, ішлі тыя, з-за каго так непакоіліся члены групы.Новікаў.
2. Праяўляць клопат, турбавацца. Маці захадзілася каля стала, стары некуды выйшаў. Люба звярнулася да свякрухі: — Чаго вы непакоіцеся, быццам мы з галоднага краю...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тружда́нне ‘непакой, клопат, турботы’, тружда́ць ‘непакоіць, турбаваць’, тружда́цьца ‘працаваць’, ‘непакоіцца, турбавацца’ (Нас.), тружда́нне ‘цяжкая праца, пакуты’, тружда́цца ‘цяжка працаваць, пакутаваць’ (Юрч. СНС), ст.-бел.труждатися ‘працаваць’ (ГСБМ). Запазычана, відаць, праз ц.-слав. са ст.-слав.троужданиѥ: земноѥ троужданиѥ ‘праца на зямлі, земляробства’, троуждати ‘турбаваць, дакучаць’, троуждати сѧ ‘працаваць’ (СССл.). Магчыма, метатэза ў народнай мове, гл. труджанне. Сюды ж тружда́ннік ‘той, хто цяжка працуе; пакутнік’, тружданніца ‘тая, хто цяжка працуе; пакутніца’ (Юрч. СНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дбаць
1. (клапаціцца, турбавацца пра каго-н., што-н.) sórgen vi (für A), sich kümmern (um A);
2. (вельмі старанна працаваць) Éifer [Fleiß] an den Tag légen; éifrig [fléißig] sein; mit Éifer étwas tun*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
клапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; незак.
1. Старанна і дзейна займацца чым‑н., працаваць над чым‑н. Маці была ў задуме, а бацька рухава клапаціўся па справах ад’езду.Пестрак.Ля печы клапоціцца маці, І сала пячэ, і бліны.Астрэйка.
2.Турбавацца, непакоіцца з выпадку чаго‑н. [Назараў] падвёў іх да гардэроба і сам стаў клапаціцца, як лепш і прасцей кожнага апрануць.Гамолка.
3. Праяўляць клопат аб кім‑, чым‑н. Клапаціцца аб грамадскіх справах. □ [Гушка] цешыўся, што мае свайго каня, ён даглядаў яго лепш, як сябе, клапаціўся пра яго больш, чым пра сваю хату і сям’ю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́маць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1.аб кім-чым, над чым і без дап. Раздумваць, мысліць, разважаць.
Многа думаў аб жыцці.
Д. над задачай.
2. Меркаваць, прытрымлівацца якой-н. думкі.
Думаю, што справа гэта не заслугоўвае ўвагі.
3.з інф. Мець намер што-н. зрабіць.
Думаю застацца дома.
4.на каго (што). Падазраваць, лічыць вінаватым у чым-н.
Дарэмна на яго д.
5.аб кім-чым. Клапаціцца, турбавацца.
Трэба д. аб дзецях.
◊
І думаць няма чаго (разм.) — пра поўную немагчымасць зрабіць што-н.
І не думай (разм.) — пра катэгарычную забарону рабіць што-н.
Трэба думаць (разм.) — напэўна, мабыць, хутчэй за ўсё.
|| зак.паду́маць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 3—5 знач.).
|| наз.ду́манне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
martwić się
martw|ić się
незак. засмучацца, непакоіцца, турбавацца;
~ić się czym — засмучацца чым;
nie martwić się ! — не турбуйся!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)