турбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

1. Праяўляць клопат, трыво́жыцца аб кім-, чым-н.

Т. за дзяцей.

Т. за будучы ўраджай.

2. Хвалявацца, непакоіцца.

Не турбуйся, усё будзе добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. турбу́юся турбу́емся
2-я ас. турбу́ешся турбу́ецеся
3-я ас. турбу́ецца турбу́юцца
Прошлы час
м. турбава́ўся турбава́ліся
ж. турбава́лася
н. турбава́лася
Загадны лад
2-я ас. турбу́йся турбу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час турбу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

турбава́цца несов. беспоко́иться; трево́житься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.

1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім‑, чым‑н. Круглатварая, кірпаносая, з бялявым тварам, ветлівая і вясёлая,.. [Аўдуля] заўсёды турбавалася аб Міхалу. Лупсякоў. — Работы? Шукай, брат, сам. Сам турбуйся аб сабе, — спакойна адказаў Варановіч. Дуброўскі. «За азімыя можна не турбавацца, — разважае Анатоль. — Цяпер на чарзе новыя клопаты: сяўба яравых». Шымук.

2. Хвалявацца, непакоіцца. — Значыць, турбуешся, куды пайсці вучыцца? — гаворыць дзядзька Ахрэм і знімае з Тараскавай галавы папяровую шапку. Юрэвіч. Такім чынам Грамабой і сам ведаў, што яму рабіць: — яшчэ да сямейнай нарады цішком пераказаў некаторым з радні — няхай не турбуюцца, вяселля заўтра не будзе. Крапіва. Справа амаль скончылася, думалася, што турбавацца, уласна, і не было чаго. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбава́цца

1. (клапаціцца) sich sórgen, besórgt sein (пра каго-н., пра што-н. um A);

2. (хвалявацца, непакоіцца) sich be¦únruhigen; sich (D) Sórgen máchen (аб чым-н. wegen G)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

забо́титься клапаці́цца; (беспокоиться) турбава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утружда́ться возвр., страд. турбава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трево́житься

1. трыво́жыцца; (беспокоиться) непако́іцца, турбава́цца;

2. страд. трыво́жыцца; непако́іцца, турбава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоко́иться турбава́цца, непако́іцца; трыво́жыцца; хвалява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца.

Н. перад дакладам.

2. Праяўляць клопат, турбавацца.

Н. за сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)