імкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; незак.

1. Хутка рухацца, накіроўвацца куды‑н. Жылы дрэў напоўніліся сокам, Ручаі імкнуцца да ракі. Панчанка. [Вада] не тоўпіцца ў берагах, імкнецца напрасткі. Колас. // перан. Адчуваць цягу да каго‑, чаго‑н. Крамарэвіч.. імкнуўся да Колі як да нейкага неабходнага апірышча сваёй душы. Чорны. [Сяргей] звычайна гаварыў толькі пра свой полк, і ўжо гэтага было дастаткова, каб зразумець, што ўсімі думкамі сваімі ён быў там, сярод авіятараў, імкнуўся да іх. Сіўцоў.

2. Старацца трапіць куды‑н., быць дзе‑н. або стаць кім‑н. У Маскву, як у сталіцу міру, усе імкнуцца. Няхай. Не бойся ліхое напасці, — Мы знаем, Ў якую імкнешся ты даль, Якога шукаеш ты шчасця! Вітка.

3. Старацца дасягнуць чаго‑н., настойліва дамагацца чаго‑н. Імкнуцца да міру. □ І мне здалося, што.. сын [Белавуса] Барыс нават імкнецца так хадзіць, як ходзіць яго бацька, і так з людзьмі размаўляць, як яго бацька размаўляе. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pile2 [paɪl] v.

1. збіра́ць, валі́ць (у кучу); запа́сіць, нагрува́шчваць;

The table was piled with books. Стол быў завалены кнігамі.

2. ува́львацца, то́ўпіцца;

We all piled into his car. Мы ўсе набіліся ў яго машыну.

pile on [ˌpaɪlˈɒn] phr. v. перабо́льшваць;

Don’t pile it on. Кіньце хлусіць.

pile up [ˌpaɪlˈʌp] phr. v. нагрува́шчваць; нагрува́шчвацца;

My work is piling up. У мяне прыбаўляецца работы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

swarm

[swɔrm]

1.

n.

1) рой -ю m. (пчалі́ны)

2) пло́йма f.

3) гурт -у m., гурма́ f.

swarm of children — гурма́ дзяце́й

2.

v.i.

1) раі́цца, вылята́ць ро́ем

2) кішэ́ць

The mosquitoes swarmed around us — Вако́л нас кішэ́лі камары́

The swamp swarmed with mosquitoes — Бало́та кішэ́ла камара́мі

3) то́ўпіцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cluster

[ˈklʌstər]

1.

n.

1) гро́нка f., пучо́к -ка́ m.

a cluster of grapes — гро́нка вінагра́ду

a cluster of cherries — пучо́к ві́шняў

2) гру́па, ку́чка f.

a little cluster of houses — мала́я гру́пка дамо́ў

3) рой -ю (пчо́лаў)

4) зьбег зы́чных

2.

v.

1) расьці́ гро́нкамі

2) зьбіра́цца гру́памі, то́ўпіцца; стая́ць нато́ўпам, ці́снуцца, ці́скацца

3) зьбіра́ць у гру́пы або́ пучкі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ры́скаць ’ухіляцца ад курсу ў розныя бакі (пра судна)’ (ТСБМ), руск. ры́скать ’бегаць у пошуках каго-, чаго-небудзь’, дыял. рыставать ’бегаць у розных напрамках’, риставанне ’спаборніцтва’, ст.-рус. рискати ’бегчы’, ’хутка ісці’, ’скакаць’, ’несціся’, ст.-харв. riskati ’танцаваць’, ’скакаць’, rȉskati seтоўпіцца, працавацца (пра жывёл)’, rištati ’цячы (пра ваду), балг. ристалище, риса ’бадзяццца, шмат хадзіць’, рысай ’бадзяцца’, ст.-слав. рискати, рыскати ’бегчы’, ’хутка ісці’, ’несціся’, ’скакаць’, ’імкнуцца’, магчыма, сюды ж славен. rízati se ’гуляцца’, ’бавіцца’ (пра маладых жывёл, дзяцей) (Сной у Безлая, 3, 184). Прасл. *ristati: *riskati (Куркіна, Этимология–1976, 24). І.‑е. корань *risk (: *rist) (і.-е. база *reiə‑: *ri‑, пашыральнік ‑s‑ (на прасл. глебе ‑sk‑: ‑st‑), корань *er‑/*or‑/*r‑ ’прыходзіць у рух’, ’быць у руху’, ’імкнуцца’. Параўн. літ. rìstas ’перыяд цечкі (у жывёл)’, risčià ’рыссю’, с.-в.-ням. risch (аснова *ri‑sk‑) (Покарны, 1, 326, 330–331; Скок, 3, 146–147; БЕР, 6, 265–266). Далей звязана з рой, ры́нуць, рака́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

huddle

[ˈhʌdəl]

1.

v.i.

1) ці́скацца, ці́снуцца, то́ўпіцца, зьбіва́цца ў ку́чу

2) informal патае́мна ве́сьці нара́ды

2.

v.t.

1) скіда́ць абы-я́к, уклада́ць ра́зам, уціска́ць

2) скру́чвацца ў клубо́к (як кот); ку́рчыцца

3) насьпе́х канча́ць (перамо́вы)

to huddle on — нацягну́ць на сябе́ во́пратку абы-я́к, насьпе́х

3.

n.

1) бязла́дная, хааты́чная ку́ча; ма́са f., нато́ўп -у m.

2) вялі́кі пасьпе́х

3) informal патае́мная нара́да

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ро́іцца ’раіцца (пра пчол)’ (брасл., ваўк., Сл. ПЗБ), ро́іцца, роі́цца ’тс’, ’мітусіцца, мільгаць’ (ТС); укр. роїтися ’раіцца (пра пчол)’, роїтися в голові ’успамінацца’, рус. рои́ться, польск. roić się ’тс’, roić ’марыць, летуцець’, ’мроіць’, н.-луж. rojś se ’тс’, ’у мітусні імкнуцца наперад’, в.-луж. rojić so ’раіцца’, ’кішэць’, ’багацець’, чэш. rojiti se ’раіцца (пра пчол)’, ’таўчыся (пра машкару)’, ’тоўпіцца (пра людзей на вуліцы’, славац. rojiť sa ’тс’, ’раіцца (пра думкі чалавека ў галаве)’, славен. rojíti ’тс’, ’бадзяцца’, ’марыць’, серб. ро̀јити се, харв. ròjiti, макед. рои се, балг. роя ’сабраць у рой’, роя́ се ’раіцца’. Прасл. *rojiti sę, утворанае ад назоўніка *rojь > рой (гл.). Гл. таксама раі́цца. Сюды ж: ро́іцца ’здавацца, з’яўляцца, прыходзіць у галаву’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.; іўеў., Сцяшк. Сл.), ’трызніцца’ (Жд. 3), ’мроіцца, здавацца’, ’думацца’ (ТС), у выніку семантычнага пераносу ’роіцца’ > ’мітусіцца, кішэць’ > ’прыходзіць у галаву і да таго пад.’, а таксама ро́іць ’ляцець, валіць’ (ТС), семантыку якога можна знайсці яшчэ ў прасл. *rojíti, *rojь ці нават у і.-е. адпаведніках *roi(H)o‑, напрыклад, лац. rīvus ’ручай, струмень’ і інш. (гл. рой1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

squash

I [skwɑ:ʃ]

1.

v.t.

1) душы́ць, разду́шваць

The boy squashed the bug — Хло́пчык раздушы́ў казя́ўку

2) зду́шваць (бунт)

3) informal разьбіва́ць (спрэ́чку, аргумэ́нт)

2.

v.i.

1) разду́швацца

2) то́ўпіцца, ці́скацца ў нато́ўпе

3.

n.

1) разду́шаная, расьцертая ма́са

2) сквош -у m. (гульня́, падо́бная да тэ́нісу)

3) Brit. напо́й з фру́ктавым со́кам

lemon squash — лімана́д -у m.

II [skwɑ:ʃ]

n., pl squash or -es

гарбу́з -а́ m.; кабачо́к -ка́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

drängen

1.

vt, vi (gegen A) напіра́ць (на што-н.); цясні́ць

j-n an die Wand ~ — прыці́снуць каго́-н. да сцяны́

2) падганя́ць; nemand drängt uns ніхто́ нас не го́ніць

die Zeit drängt — час не чака́е

2.

(sich) шту́рхацца, то́ўпіцца

sich durch die Mnge ~ — праціска́цца праз нато́ўп

sich in den Vrdergrund ~ — працісну́цца напе́рад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

press2 [pres] v.

1. ці́снуць; прыціска́ць;

press the button націска́ць на кно́пку;

press juice out of a lemon выціска́ць сок з лімо́на

2. прасава́ць

3. насто́йваць, патрабава́ць, прымуша́ць; дамага́цца;

The bank is pressing up for a quick decision. Банк патрабуе ад нас хуткага рашэння;

time presses/is pressing час не чака́е

4. навя́зваць, ста́віць у ця́жкае стано́вішча;

We are pressed for time. У нас няма часу.

press smth. home перако́нваць, упэ́ўніваць; насто́йваць на чым-н.

press down [ˌpresˈdaʊn] phr. v. прыціска́ць

press forward [ˌpresˈfɔ:wəd] phr. v. прабіва́цца, ру́хацца, праціска́цца напе́рад

press in [ˌpresˈɪn] phr. v.

1. уціска́ць; прапі́хваць

2. уціска́цца; праціска́цца; прапіха́цца

press on [ˌpresˈɒn] phr. v. infml спяша́цца; паспяша́цца

press up [ˌpresˈʌp] phr. v.

1. адціска́ць, цясні́ць

2. то́ўпіцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)