то́ўпіцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -піцца; незак.

Збірацца дзе-н. вялікай групай, утвараць натоўп.

Каля рэчкі тоўпіліся людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́ўпіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - то́ўпімся
2-я ас. - то́ўпіцеся
3-я ас. то́ўпіцца то́ўпяцца
Прошлы час
м. то́ўпіўся то́ўпіліся
ж. то́ўпілася
н. то́ўпілася
Дзеепрыслоўе
цяп. час то́ўпячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

то́ўпіцца несов.

1. толпи́ться;

2. обл. вмеща́ться;

не т. ў галаве́ — не вмеща́ться в голове́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́ўпіцца, ‑піцца; незак.

1. Збірацца дзе‑н. вялікай групай, утвараць натоўп. Людзі неўзабаве тоўпіліся ля кухні. Чорны. Каля невялікага доміка, што выпадкова ўцалеў паміж руін, тоўпіліся незнаёмыя людзі. Няхай. Ля параднага ўваходу тоўпяцца сямікласнікі — іх на вечар не пускаюць, ён для старэйшых класаў — ад восьмага да дзесятага. Навуменка. / Пра жывёл, птушак, насякомых. Рыбіны пачынаюць тоўпіцца і шукаць выйсця. Грахоўскі. / Аб прадметах. Вакол тоўпіліся меднастволыя сосны. Кухараў. Наверсе тоўпіліся змрочныя каменныя калоны, а за імі — уваход у нязграбную прыземістую будыніну. Б. Стральцоў. / Пра думкі, пачуцці і пад. Розныя думкі тоўпіліся ў галаве, але ўсе яны былі пякучыя, і сэрца ныла, ныла. Марціновіч. Малюнкі з пражытага, з мінулага тоўпяцца, праплываюць карагодам, вярэдзяць сардэчныя раны. Місько.

2. Абл. Умяшчацца дзе‑н., у чым‑н. [Аўтобус] быў малы, і ў Востраве на прыпынку не маглі ўсе сесці — не тоўпіліся. Пташнікаў. / Пра думкі, радасць і пад. — Добры дзень, Вера! — голасам, у якім не тоўпілася радасць, прамовіў Мікалай. Дамашэвіч. Не тоўпілася ў яго местачковай галаве, каб яго сястра Фрэйда зрабілася свінаркай. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ўпіцца sich (zusmmen)drängen, sich häufen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

толпи́ться несов. то́ўпіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затолпи́ться сов. пача́ць то́ўпіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вмеща́ться возвр., страд. змяшча́цца, умяшча́цца, то́ўпіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tłoczyć się

незак. тоўпіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

throng2 [θrɒŋ] v. fml (with) то́ўпіцца, збіра́цца нато́ўпам; напаўня́цца нато́ўпам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)