Пры́таркі ’металічныя стрыжні, якія злучаюць у сасе “лемяшніцу” з ручкамі’ (лудз., Сл. ПЗБ), сюды ж, відаць, і мн. л. пры́торчы ’пер’е, якое адрастае ў птушак пасля лінькі’ (лун., Шатал.). Рус. пск. при́торка ’доўгая жэрдка; кол, палка (для падпоркі, падтрымання чаго-небудзь)’, пск., тамб. при́торцы ’калы для ўстаноўкі рыбалоўных снасцей конусападобнай формы ў выглядзе сетак, нацягнутых на абручы’. Да то́ркаць, тырчэ́ць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ркаць ’тыкаць, пароць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’калупаць’, ’рыць, рыцца’ (Янк. 3., Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ’ныраць’ (ельск., Мат. Гом.), ’падкопваць бульбу, не вырываючы націння’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імаверна, утворана з экспрэсіўным суфіксам ‑к‑ ад пораць, порацца (гл.), магчыма, аналагічнае да торкаць (гл.) ’капаць, калупаць, тыкаць’, параўн. гукапераймальныя варыянты *prk‑/*trk‑, для якіх зыходным падаецца семантычнае тлумачэнне Сноя (684) ’удар аб нешта цвёрдае’. Гл. по́ркацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі. Сцяпан Птах торгае Івана за рукаў: — Я сам пайду. Хутчэй будзе. Навуменка. Аж пачырванеў тут ад злосці сівы і ад злосці той бараду сваю торгаў. Лынькоў. Запыленыя пальцы [Арцёма] торгалі сівы вус. Самуйлёнак.

2. каго і без дап. Дрыжаць, торгацца. У Макара непрывычна торгае павека. Асіпенка. / у безас. ужыв. Яго ўсяго торгае. // чым. Рабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела. [Сяргей:] — Што — жыць! Салдат мог спыніцца ў любым кутку роднай зямлі, адваяваўшы яе... — Тады не скажу, не ведаю, — торгае плячыма Дробаў. Ракітны.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, звычайна, калі ўтвараецца нарыў; тузаць. Палец торгае. / у безас. ужыв. І ў выніку «прынятых мер» Зароў пад раніцу гаротнік наш, як звер... Руку разнесла, торгае руку. Валасевіч.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца. Паравоз .. торгаў вагоны, іржаў жарабцом, выў, рагатаў. Бядуля.

5. Тое, што і торкаць (у 3 знач.). Драбок торгае лейцамі каня, выязджае на дарогу. Навуменка.

6. Тое, што і торкаць (у 2 знач.). Саўка пачуў, што рыбка пачынае торгаць. Колас.

7. Абл. Крычаць (пра птушак). Аднастайна,.. назойліва торгае драч. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клёваць1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ. kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).

Клёваць2 ’тоўкаць, торкаць, пульсаваць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Да кляваць (гл.). Параўн. укр. клювати ’пульсаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́ць ’штурхаць’ (Нас., Сержп. Прымхі; Растарг., Байк. і Некр.; навагр., мазыр., ЛА, 2), тоўка́ць ’калыхаць на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ’кляваць, торкаць’ (ТС), туўка́ць ’таўхаць, піхаць’ (Бяльк.), товка́ті ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), таўка́цца ’штурхацца’ (навагр., дзятл., касцюк., мазыр., ЛА, 2; Растарг., Байк. і Некр.), то́ўкацца ’калыхацца на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ст.-бел. толка́ти ’штурхаць, піхаць’ (1541 г.), толка́тися ’штурхацца’ (КГС), сюды ж таўкн́уць ’штурхнуць’ (Байк. і Некр.), тоўкну́ць, тоўкену́ць ’тс’ (ТС). Гл. таўкці, таўчы, параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poke

[poʊk]

1.

v.

1) шту́рха́ць; то́ркаць

2) су́нуцца

to poke one’s nose into — су́нуцца са сваі́м но́сам, ле́зьці не ў сваю́ спра́ву

3) варушы́ць (вуго́льле) качарго́ю

4) сно́ўдацца, гульта́іць

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.

2) уда́р кулако́м

3) гульта́й -я́, абібо́к -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трык ‘некастрыраваны баран’ (Бес.). Параўн. польск. tryk, trykacz ‘баран-вытворнік’, trykać ‘басціся, бароцца’, ст.-польск. trykać, tryksać ‘тс’, tryks ‘штуршок’, ‘баданне’, чэш. trkat ‘басці, бадацца’, славац. strkať ‘штурхнуць’, славен. tŕk ‘удар’ і інш., што ўзыходзяць да прасл. *tъrkati ‘штурхаць, удараць’, роднаснага літ. tùrkterėti ‘штурхнуць’. Больш падрабязна гл. торкаць (Буга, Rinkt., 1, 490; Бязлай, 4, 226; Брукнер, 578; Сной₂, 784; Махэк₂, 651; Скок, 3, 504; ЕСУМ, 5, 604–605). Трубачоў (Происх., 81), Осіпава (Этимология–1988–1990, 70) выводзяць з *terti (гл. церці). Магчыма, сюды ж семантычна аддаленае рус. ярасл., валаг. трык ‘франт, фарсун, моднік; легкадумны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’ (кам., ЖНС); 3‑я ас. адз. л. ты́цяе ‘цягнецца, пляцецца, ціха ідзе’ (Бес.). Няясна; магчыма, роднаснае чэш. tejcet ‘бадзяцца, швэндацца, ацірацца, лазіць (з месца на месца)’ — старачэшскае ў адносінах да яго (у выніку падаўжэння ъ > y) было б ⁺tycěti (Махэк₂, 638). Да прасл. *tekti, адкуль цячы (гл.). Семантычна суадносіцца з ты́цаті ‘шукаць’ (Сл. Брэс.), якое, аднак, бліжэй да ўкр. ти́цяти, ти́цькати ‘біць заднімі нагамі’, серб. ти́цаты ‘датыкацца’, славац. tycaťторкаць’, што да прасл. *tycati, *tъknǫti (ЕСУМ, 5, 566, 577), гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чаць ‘соваць, усоўваць, тыкаць’, ты́чыцьторкаць, уторкваць’ (ТС), ты́чяті ‘соваць, даваць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да тыкаць (гл.) паводле магчымага чаргавання ў прасл. *tykēti > *tyčeti > *tyčati ‘усоўваць, тыкаць’. Сюды ж ты́чма ‘не адыходзячы ад каго-небудзь, увесь час папікаючы’: тычма тырчыш (Нас.); як кантамінацыя з тырчма тырчаць (гл. тырчаць) з заменай першага спалучэння сінанімічным.

*Тыча́ць, тычя́ти ‘тырчаць’ (Клім.), тичйа́ти ‘тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўноўваюць са старым серб. тичати, харв. tičati ‘хавацца’, ‘здзіўляцца’, ‘сядзець на кутніках’, славен. tičáti ‘знаходзіцца, быць, тырчаць’, што выводзіцца з прасл. *tyčati, якое з *tykati ‘ўтыкаць, затыкаць’, ‘калоць, басціся’ (Сной₂, 763). Бязлай (4, 179) славен. tyča̋ti ‘быць заткнутым, утыкнутым’ трактуе як эсіў прасл. *ty̋kati ‘датыкацца, калоць, басціся’, які з’яўляецца ітэратывам ад *tъknǫti ‘тс’. Магчыма, да папярэдняга слова. Гл. таксама тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bißen*

1. vt

1) куса́ць, джа́ліць;

auf die Znge ~ прыкусі́ць язы́к (тс. перан.);

um sich (A) ~ агрыза́цца;

nichts zu ~ hben не мець ні кава́лка хле́ба

2) то́ркаць (пра рыбу)

2. vi пячы́, шчыпа́ць;

der Rauch beißt in die ugen дым есць во́чы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)