1. Тое, у чым захоўваецца або перавозіцца тавар (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.); упакоўка. Шкляная тара. □ У кузні звінела сталь, час ад часу каля нафтабазы бразгатала тара для гаручага.Паслядовіч.Горы пустой тары ляжалі ля свірна воддаль ад завода.Чарнышэвіч.
2.Спец. Вага ўпакоўкі. // Вага машыны, вагона, у якіх перавозіцца тавар.
[Іт. tara з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тараба́рскі ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу, бязглузды’, тараба́ршчына ’агульнае незразумелае гаварэнне, гоман’, тараба́рыць ’займацца пустымі размовамі, балбатаць’ (ТСБМ). Параўн. укр.тараба́рщина, тараба́рити ’тс’, рус.тараба́рский ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу’, тараба́рщина ’нешта незразумелае’, тараба́рить ’балбатаць, займацца пустымі размовамі’, ст.-рус.тарабарская грамота (XV ст.) ’сістэма тайнапісу’. У аснове ўтварэнняў спалучэнне тары-бары (гл.), зыходным лічыцца рус.тараба́р ’балбатун’ (Фасмер, 4, 20; Новое в рус. этим., 230), вытворнае ад адпаведнага дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАФРЫРАВА́ННЕ (ад франц. gaufrer прасаваць складкі, выціскаць узор),
наданне ліставым метал. і неметал. матэрыялам складкаватай хвалепадобнай формы; разнавіднасць гібкі. Павышае жорсткасць і трываласць матэрыялаў пры рабоце на выгін і змінанне. Робіцца на выгінальных прэсах або прафілёвачных станах.
Гафрыраваныя ліставая сталь, азбестацэментавыя вырабы ідуць на дахавыя матэрыялы, буд. канструкцыі; кардон — на гука- і тэрмаізаляцыю, выраб тары; дуралюмінавыя лісты выкарыстоўваюцца ў самалётабудаванні. Гафрыруюць таксама тканіны. Пры ручным спосабе гафрыравання тканіну закладваюць у папяровую форму (гафрэ), запарваюць і сушаць; пры прамысл. спосабе апрацоўваюць хім. рэагентамі, закладваюць у шаблоны, прапарваюць у аўтаклавах, потым высушваюць і ахалоджваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Maneat nostros ea cura nepotes (Vergilius)
Няхай тэты клопат застанецца нашым унукам.
Пусть эта забота останется нашим внукам.
бел. Хоць тарам тары. Хоць трава не расці.
рус. После нас хоть потоп. По мне хоть трава не расти.
фр. Après nous le déluge (После нас ‒ рттоп).
англ. After us the deluge (После нас ‒ потоп).
нем. Nach uns die Sintflut (После нас ‒ потоп).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
не́та
(іт. netto = літар. чысты)
вага тавару без тары 2;
цана н. — чыстая цана тавару пасля выліку пэўных скідак;
даход н. — чысты даход пасля выліку ўсіх расходаў (параўн.брута).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хлыст1, ‑а, М ‑сце, м.
Спец. Ствол спілаванага дрэва з неадсечанай верхавінай, ачышчаны ад сукоў. Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы.. і вывозілі хлысты да эстакад.Карамазаў.
хлыст2, ‑а, М ‑сце, м.
Сектант, паслядоўнік хлыстоўства.
хлыст3, ‑а, М ‑сце, м.
Разм. Тое, што і хлюст. Хлыст жаўтароты пра бацькоў Разводзіць тары-бары.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІКЁРА-ГАРЭ́ЛАЧНЫЯ ВЫ́РАБЫ,
моцныя алкагольныя напіткі, якія з’яўляюцца мех. сумессю рэктыфікаванага спірту вышэйшай ачысткі, рафінаванага цукру, смакавых і пахучых рэчываў расліннага паходжання. Паводле колькасці спірту і цукру ў Л.-г.в. адрозніваюць лікёры, наліўкі, настойкі, настойкі горкія і бальзамы.
Л.-г.в. гатуюць са спіртаваных сокаў, фруктаў і ягад, настояў духмяных траў, каранёў, кветак, лісця, лупіны цытрусавых, зярнят кавы і какавы, прыпраў (ваніль, карыца і інш), грубыя — з эсенцый спіртаваных раствораў эфірных алеяў, сінт. араматызаваных спіртоў. Асн.тэхнал. аперацыі ў вытв-сці Л.-г.в.: прыгатаванне спіртаваных сокаў фруктаў і ягад і настояў (мацэрацыя ці інфузія); змешванне кампанентаў (купаж); фільтрацыя; вытрымліванне прыгатаваных напіткаў (старэнне) у дубовай, керамічнай, эмаліраванай тары; разліў. Гл. таксама Лікёра-гарэлачная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэфарма́цыя
(лац. deformatio)
1) змяненне формы і памераў цела пад уздзеяннем знешніх сіл (напр. д. тары пры пагрузцы, д. пазваночніка);
2) перан. непажаданае змяненне якіх-н уласцівасцей, уяўленняў, паняццяў (напр. д. асноўных прынцыпаў маралі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АСА́М,
буйнейшы штат на ПнУ Індыі, каля падножжа Усх. Гімалаяў, амаль цалкам аддзелены ад Індыі краінай Бангладэш. Пл. 78,5 тыс.км². Нас. 22,4 млн.ч. (1991), гарадскога 8,4%. Адм. цэнтр — г. Дыспур. Найб. гарады Гувахаты, Дыбругарх, Тынсукія, Дыгбой. Займае акаймаваныя падножжам Усх. Гімалаяў плато Шылонг і Асама-Бірманскімі гарамі даліну р. Брахмапутра, на якой знаходзіцца буйнейшы ў свеце рачны в-аў Маджулі — цэнтр рэлігійнага паломніцтва.
Клімат трапічны, мусонны, з вельмі вільготным летам. Ападкаў больш за 2000 мм за год (у Асамскіх гарах больш за 10 000 мм за год). Трапічныя вечназялёныя і мяшаныя лясы займаюць больш за ⅓ плошчы Асама. Вядучыя галіны гаспадаркі — вытворчасць чаю і джуту, а таксама рысу, бавоўны, алейных культур. Нафтаздабыча (амаль 50% сырой нафты Індыі) і нафтаперапрацоўка; прадпрыемствы па вытв-сці фанеры, паперы, тары, запалак, мінер. угнаенняў. На ўсх. беразе р. Брахмапутра — нац. парк Казіранга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т,
«Фандак». Засн. ў г. Бабруйск у 1926, у 1929 пушчаны лесапільны цэх і электрастанцыя, у 1930 — беладрэўны і фанерны цэхі, у 1931 — цэх стандартных дамоў. Быў адзін з буйнейшых у Еўропе. У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. У 1950—80-я г. пабудаваны цэхі: па вырабе тары, упаковачнай стружкі, п’езатэрмапластыкаў, драўнінна-валакністых плітаў №1 і №2, паркетнай дошкі. Створаны: ф-ка кухоннай мэблі (1991), ф-ка экспартнай мэблі (1992), з-д сталярных і мэблевых плітаў (1995). У 1971—91 у ВА «Бабруйскдрэў» (з 1976 галаўное прадпрыемства). У 1991—94 нар. аб’яднанне «Бабруйскдрэў», з 1994 адкрытае акц.т-ва «Фандак». Асн. прадукцыя (1995): фанера, шпон, піламатэрыялы, паркет штучны, сталярная і мэблевая пліта, наборы мэблі для кухні, гасцінай, мяккая, дзіцячая, спец. і інш. мэбля.
У.Д.Таранаў.
Выраб фанеры на Бабруйскім фанерна-дрэваапрацоўчым камбінаце.