ХАРЛА́МАЎ Валерый Барысавіч (14.1.1948, Масква — 27.8.1981),
расійскі спартсмен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т. З 1967 нападаючы каманды ЦСКА, у 1969—79 член зборнай каманды СССР. Чэмпіён XI (1972, г. Сапара, Японія) i XII (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) зімовых Алімп. гульняў, сярэбраны прызёр XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША). Чэмпіён свету (1969—71, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1972, 1976) і бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1969, 1970, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1971, 1972) і бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1968, 1970—73, 1975, 1977—81).
Літ.:
Три скорости Валерия Харламова / Авт.-сост. Б.Левин. 2 изд. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІМО́ВІЧ Міхаіл Іванавіч (н. 12.12.1967, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990, Чэхаславакія). Гуляў у клубах: (СКА, Мінск, 1986—92; «Тэка», «Тэка-Кантабрыя», «Каха-Кантабрыя», г. Сантандэр, Іспанія, 1992—99; з 1999 — у «Сан-Антоніо» (г. Памплона, Іспанія). Чэмпіён СССР (1988, 1989), сярэбраны (1987, 1990, 1992) і бронз. (1991) прызёр чэмпіянатаў СССР і СНД. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990, 1994, 2001), Кубка кубкаў (1988, 1993, 1998), Суперкубка (1989). Уладальнік Кубка Еўрап. гандбольнай федэрацыі (ЕГФ; 1993). Чэмпіён Іспаніі (1993, 1994 — у складзе каманды «Тэка»; 2002 — «Сан-Антоніо»; сярэбраны (1999) і бронз. (1995) прызёр. Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Уладзімір Барысавіч (н. 4.4.1952, Мінск),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). У 1968—75 у складзе зборных каманд СССР (маладзёжнай і дарослай). З 1976 трэнер Рэсп. школы-інтэрната спарт. профілю (Мінск), у 1978—83 трэнер па акрабатыцы, завуч спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву «Кольцы Славы». Сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў (1972; г. Мюнхен, Германія) у камандным заліку. Чэмпіён Сусветнай універсіяды (1973, Масква) у асабістым (перакладзіна) і камандным заліку; сярэбраны прызёр у мнагабор’і. Абс. чэмпіён сярод юніёраў V Спартакіяды народаў СССР (1971, г. Уфа) у мнагабор’і і камандным заліку, сярэбраны прызёр VI Спартакіяды народаў СССР (1975) у камандным заліку. Чэмпіён СССР (1972, Кіеў) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ Нэлі Уладзіміраўна (н. 29.7.1957, г. Шураб Ісфарынскага р-на Ленінабадскай вобл., Таджыкістан),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыла Казахскі ін-тфіз. культуры (1978). З пач. 1970-х г. інструктар Спорткамітэта БССР. У 1992—95 дзярж. трэнер Беларусі па спарт. гімнастыцы сярод жанчын. З 1992 суддзя міжнар. катэгорыі па спарт. гімнастыцы. З 1993 віцэ-прэзідэнт Бел. асацыяцыі гімнастыкі. Чэмпіёнка XXI і XXII Алімп. гульняў у камандным першынстве, вольных практыкаваннях (1976, г. Манрэаль, Канада; 1980, Масква), апорным скачку (1976); сярэбраны прызёр у мнагабор’і (1976). Абс. чэмпіёнка свету (1979, г. Форт-Уэрт, ЗША). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве, бронз. прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне (1974, г. Варна, Балгарыя), камандным першынстве, апорным скачку, вольных практыкаваннях; сярэбраны прызёр у мнагабор’і (1978, г. Страсбур, Францыя), сярэбраны прызёр у камандным першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на бервяне, вольных практыкаваннях (1979). Чэмпіёнка Еўропы ў вольных практыкаваннях, сярэбраны прызёр у мнагабор’і, апорным скачку, практыкаваннях на бервяне (1975, г. Шыен, Нарвегія); апорным скачку, сярэбраны прызёр у мнагабор’і, практыкаваннях на бервяне; бронз. прызёр у вольных практыкаваннях (1977, Прага). Абс. чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975). Чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР у практыкаваннях на брусах, вольных практыкаваннях (1975, 1979), на бервяне (1975), апорным скачку (1979). Абс. чэмпіёнка СССР (1980), чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на брусах (1973, 1975, 1979), на бервяне (1975—76), у вольных практыкаваннях (1975, 1979), апорным скачку (1976, 1979). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЯ́К Віктар Аляксандравіч (н. 24.11.1943, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 інструктар спарт. клуба Беларускай ваен. акругі. Чэмпіён XIX (1968, Мехіка), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада), XXII (1980, Масква) і сярэбраны прызёр XX (1972, г. Мюнхен, Германія) Алімп. гульняў у камандным заліку. Чэмпіён XX і бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана; 1970, Анкара; 1971, Вена; 1974, г. Грэнобль, Францыя; 1975, Будапешт; 1979, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969), сярэбраны (1973) і бронз. (1971, 1974) прызёр у асабістым заліку. Чэмпіён СССР у камандным (1968, 1970, 1972, 1974, 1976, 1978, 1980) і асабістым (1973, 1978) заліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шчупа́к, ‑а; м.
Драпежная прэснаводная прамысловая рыба сямейства шчупаковых з доўгім выцягнутым тулавам, вялікай сплюснутай галавой. [Тульба] дастаў з місы ладнага-такі, з паўметра, шчупака.Радкевіч.А ў глыбокай тоні жыў шчупак сярэбраны З вострымі зубамі, хітры, як купец.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРШАКЕ́ВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 6.4.1959, Мінск),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980). Засл. майстар спорту (1982). Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і сярэбраны прызёр XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1979), сярод дарослых (1982), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987—89), Кубка кубкаў (1983, 1985), Суперкубка (1989). Чэмпіён СССР (1981, 1983—84, 1987—89). З 1996 старшы трэнер маладзёжных зборных каманд Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЕ́ЙСКІ Віктар Іосіфавіч (н. 24.1.1967, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен, веславанне на каноэ. Засл. майстар спорту Беларусі (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1990). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) на каноэ-двойцы (у пары з М.Жураўскім, Малдова) на дыстанцыях 500 і 1000 м; сярэбраны прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША); 9-разовы чэмпіён свету на розных дыстанцыях (1989, 1990, 1991), сярэбраны прызёр (1991, 1995). 8-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НЕНКА Ларыса Генадзеўна (н. 7.8.1973, в. Стойба Краснаярскага краю, Расія),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (1997). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999, Мінск). З 1998 старшы трэнер маладзёжнай зборнай каманды Беларусі па гімнастыцы. Чэмпіёнка свету (1992, 1994, 1995, 1996), сярэбраны (1994, 1995, 1996) і бронз. (1992, 1995) прызёр у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Чэмпіёнка Еўропы (1992, 1994), сярэбраны і бронз. (1992, 1994, 1996) прызёр. Уладальніца Кубка Еўропы (1993, 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫЗГІ́Н Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1965, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Гомельскі ун-т (1990). З 1996 трэнер па веславанні на байдарках і каноэ спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1989, Балгарыя; 1990, Польшча) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 10 000 м, сярэбраны прызёр (1985, Бельгія) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр IX Спартакіяды народаў СССР (1986, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы-чацвёрцы (1985, Масква — на дыст. 500, 1000, 10 000 м; 1987, Масква — на дыст. 500 м; 1989, Масква — на дыст. 10 000 м; 1990, Масква — на дыст. 10 000 м; 1991, г. Растоў-на-Доне — на дыст. 10 000 м); сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1988, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м.