Тава́рыш ’друг, прыяцель, паплечнік, калега’, ’равеснік, аднагодак’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), това́рыш ’сябар’ (ТС), товарышо́к ’пры неафіцыйным звароце’ (Нар. Гом.), сюды ж карэляты ж. р. тава́рышка ’сяброўка, саўдзельніца’, ’спадарожніца’, ’равесніца, з якой таварышавала’ (Янк. 2), ’сяброўка, аднагодка’ (Касп., Растарг., Сл. ПЗБ, Жд. 2), товары́шка ’тс’ (ТС), таварышава́цьсябраваць, дружыць’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), таварышкава́ць ’тс’ (Сцяц.), товарышова́ць, товары́шыць ’тс’ (Нас., ТС), ст.-бел. товаришь ’прыяцель; супольнік’ (Альтбаўэр), товаришъ, това́рышъ, таваришъ, таварышъ, товарышка ’супольніца’, товаришити ’дружыць, быць у адной суполцы’ (Карскі 2-3, 277, 394). Укр. това́риш ’прыяцель, супольнік’, рус. това́рищ ’тс’, польск. towarzysz ’тс’, каш. towařëš, н.-луж. towariš ’тс’, в.-луж. towarš ’тс’, ст.-чэш. tovaryš, towařiš, чэш. tovaryš ’падмайстар’, ’супольнік’, славац. towariš, славен. towȃriš ’тс’. Адзінага меркавання адносна паходжання слова няма. Чарных (2, 247) выводзіць са стараж.-рус. товаръ (гл. тавар1) з, магчыма, старэйшым на ўсходнеславянскай глебе значэннем ’стан; вайсковы лагер’. Суфікс ‑išč‑ь замест *‑iš‑ь/*‑yš‑ь, які адзначаецца ў іншых славянскіх мовах і сярэднерускіх гаворках, можа, такім чынам, тлумачыцца ўплывам стараж.-рус. това́рище ’стан’ (паводле Сразнеўскага, найбольш ранняя фіксацыя пад 992 г.), паводле Карскага (2–3, 394), апошнія ў выніку спрашчэння. Часцей слав. *tovarišь або *tovoriščь лічыцца запазычаннем з цюркскіх моў, у якіх слова складаецца з дзвюх частак: тур., чагат. tavar ’маёмасць; скаціна; тавар’ і () ’сябар, таварыш’ (Фасмер, 4, 68; ЕСУМ, 5, 586; Борысь, 639).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

company [ˈkʌmpəni] n.

1. кампа́нія (гандлёвая);

an insurance company страхава́я кампа́нія;

a Limited Liability Company кампа́нія з абмежава́най адка́знасцю

2. theatre тру́па

3. кампа́нія, го́сці;

Are you expecting company? Вы чакаеце гасцей?

4. mil. ро́та

5. naut. экіпа́ж, кама́нда

be good/poor company быць ціка́вым/неціка́вым суразмо́ўцам;

bear/keep smb. company склада́ць кампа́нію каму́-н.;

in company with smb. ра́зам з кім-н.;

keep bad company быва́ць у дрэ́ннай кампа́ніі, вадзі́цца з дрэ́ннымі людзьмі́;

keep company with smb. сябрава́ць/дружы́ць/сустрака́цца з кім-н.;

keep good company сустрака́цца з до́брымі людзьмі́, быва́ць у до́брай кампа́ніі;

part company with smb. спыні́ць знаёмства з кім-н.;

two’s company, three’s a crowd ≅ дзе дво́е, там трэ́ці лі́шні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

associate

[əˈsoʊʃieɪt]

1.

v.t.

1) асацыява́ць, спалуча́ць, злуча́ць (у ду́мках)

2) далуча́цца да су́палкі ці фі́рмы

to be associated with — быць зьвя́заным з кім-чым

Her name is associated with the women’s rights movement — Яе́ імя́ зьвя́занае з жано́чым ру́хам

3) злуча́ць ра́зам; задзіно́чваць, аб’ядно́ўваць, гуртава́ць

2.

v.i.

1) сябрава́ць, ве́сьці знаёмства з кім

2) гуртава́цца, задзіно́чвацца

3. [əˈsoʊʃiət]

adj.

аб’ядна́ны; зьвяза́ны

4.

n.

1) ся́бра -ы m., сябро́ўка f., кале́га -і m., супрацо́ўнік -а m

2) супо́льнік -а m., супо́льніца f.; партнэ́р -а m.

- an associate member

- associate editor

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ба́яцца, ба́ецца; незак.

Зал. да баяць (у 1 знач.).

бая́цца, баю́ся, баі́шся, баі́цца; незак.

1. Адчуваць страх; апасацца каго‑, чаго‑н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць. Навуменка. Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Якімовіч. // Знаходзіцца ў стане трывогі. У Ванды закружылася галава. Яна баялася, каб не страціць прытомнасць. Мяжэвіч. // Непакоіцца за каго‑, што‑н. За Валодзіка.. [Змітрок] менш баяўся. Бажко. // Пазбягаць каго‑, чаго‑н. непрыемнага. Баяцца сустрэчы. □ [Мацей Кулеш:] — Воўкам ты жывеш, кума. Жывых людзей баяцца стала. Шамякін. // Не адважвацца на што‑н.; не хацець узяцца за якую‑н. справу; пасаваць перад цяжкасцямі. [Ігнась] баяўся зрабіць непрыемнае сябру сваімі словамі. Мурашка. На якую хвіліну ў хаце ўсталявалася такая ўрачыстая цішыня, што кожны, здавалася, баяўся парушыць яе сваім дыханнем. Лынькоў. [Заатэхнік:] — Я так і ведала. Значыць, баіцеся паходзіць каля фермы. Сергіевіч. // З цяжкасцю пераносіць што‑н. [Чалавек:] — Гэта далёка, вёрст дваццаць адсюль будзе. Але я дарогі не баюся. Скрыган.

2. чаго. Не пераносіць чаго‑н., адмоўна рэагаваць на што‑н.; псавацца ад чаго‑н. Галава стала, холаду баяцца. Толькі на восень паверне, і Дубель носіць зімовую шапку. Ермаловіч. [Палікарпаўна:] — Любіць, пястуха [расада], каб яе рана сеялі, а калі пачне ўзыходзіць, дык вельмі ж баіцца холаду. Кулакоўскі.

3. (з адмоўем «не»), у знач. пабочн. Разм. Будзь упэўнены, не сумнявайся. [Жлукта:] Не бойся, я ведаю, што раблю. Крапіва. [Дзед:] — О, брат, не бойцеся, — .. [Верачка] ведае, з кім сябраваць. У старшыні не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца. Брыль.

•••

Баяцца дыхнуць — трымаць сябе ціха, баязліва.

Баяцца як агню — вельмі баяцца каго‑н.

Баяцца як чорт ладану (крыжа, кадзіла) — вельмі баяцца каго‑, чаго‑н.

Бога ты не баішся! — выражэнне дакору ў сувязі з тым, што хто‑н. робіць нешта недазволенае.

Бойся (ты) бога — май сумленне.

Духу баяцца — адчуваць страх пры адным упамінанні каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hit2 [hɪt] v. (hit)

1. біць;

hit smb. a heavy blow мо́цна каго́-н. уда́рыць

2. пацэ́льваць;

hit a target трапля́ць у цэль

3. закрана́ць за жыво́е;

He is hit in his pride. Яго самалюбства абражана.

hit home зачапі́ць за жыво́е;

hit on/upon smth. знайсці́, натра́піць; напа́сці, наткну́цца на што-н.;

hit the headlines зрабі́ць сенса́цыю;

hit the ceiling/roof infml раз’ю́шыцца;

hit the hay/sack ісці́ спаць;

hit the nail on the head праві́льна ўгада́ць, здагада́цца;

hit the road/trail infml выпраўля́цца ў даро́гу;

hit smb. (straight/right) in the eye кі́дацца ў во́чы каму́-н.

hit back [ˌhɪtˈbæk] phr. v. адказа́ць на ўдар, даць зда́чы; адказа́ць на напа́дкі тым жа

hit off [ˌhɪtˈɒf] phr. v. :

hit it off with smb. infml сябрава́ць з кім-н.

hit out [ˌhɪtˈaʊt] phr. v. (at) накі́двацца, напада́ць (на каго́-н.); бі́цца, лупі́ць без разбо́ру (каго́-н.)

hit up [ˌhɪtˈʌp] phr. v. : hit smb. up for smth. AmE, infml пазыча́ць; выпро́шваць у каго́-н. што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ся́бар ’друг, прыяцель, таварыш’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ’швагер’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’кампаньён, супольнік’ (паст., Сл. ПЗБ), ’халасцяк (стары)’ (Мат. Гом.), сябр, себр ’родзіч, брат; сябар’ (Нас.), ся́бер (siaber) ’супольнік у кожнай справе’ (Пятк. 2, Сержп., ЛА, 3): на вяселлі маладым даруюць паўкаровы… паўкалоды пчол або што другое, каб быць сябрамі (Сержп. Прымхі), ’пакупнік і прадавец адзін для другога’ (чырв., З нар. сл.), ’таварыш у мове злодзеяў’ (Арх. Федар.), сябёр ’чалавек, які што-небудзь купіў у другога ці прадаў другому’ (Бір. Дзярж.), ’здаравенны тоўсты чалавек, брысюга; ненадзейны таварыш’ (Бяльк., Юрч.), ся́бра ’ўдзельнік, пайшчык, супольнік, калега’ (Ласт.), ’прыяцель, кампаньён’ (Касп., Варл.), сябрава́ць ’дружыць’ (Касп.), ’працаваць супольна’ (Ласт.), ’узаемна дапамагаць у плытніцкай справе’ (віл., Сл. ПЗБ), сябрава́цца ’прымазвацца, набівацца ў супольнікі’ (Пятк. 2), ’супольна дзяржаць пчол’, сябро́ўскія (сябе́рныя) пчолы ’супольныя пчолы, якімі карыстаюцца два гаспадары’ (віл., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сябэ́рскія пчолы ’тс’ (ашм., Сл. ПЗБ), сябэ́рка ’суполка на пчол’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. себры ’назва людзей у ВКЛ, якія сумесна карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгоддзямі і інш.’ (Ст.-бел. лексікон), се́бреный ’агульны, супольны’ (там жа). Укр. ся́бер ’удзельнік зямельнага ўладання’, ’кампаньён у гандлёвым прадпрыемстве’, ’сапернік’, ’швагер’, дыял. палес. сябро́ ’няўклюдны, нялоўкі чалавек’, рус. сябёр ’сусед, сябар, пайшчык; член суполкі з правам голаса’, паўн.-рус. сябра́, ся́бра ’суполка, арцель, агульная справа’, стараж.-рус. сѧбръ ’сусед, член адной грамады’, серб.-харв. се̏бар ’земляроб’, ст.-серб. себьр ’селянін, член грамады свабодных земляробаў’, себрь ’палавіншчык, удзельнік, кампаньён’, славен. srebər ’селянін’; сюды ж каш. sibřec są ’падлізвацца, падлабуньвацца’, польск. аргат. siewrać ’размаўляць на зладзейскім жаргоне’. Адзінай этымалогіі, таксама як і адзінай славянскай праформы, няма. Прасл. *sębrъ узнаўляецца на аснове запазычанняў са славянскіх моў: алб.-таск. sëmbër ’здольнік, саўладальнік скаціны’, новагрэч. σεμπρος ’здольнік’, венг. cimbora ’сябар, прыяцель’, арум. simbru ’земляроб, які мае аднаго вала і ўступае ў суполку з іншым уладальнікам вала’, рум. sîmbră ’грамада, абшчына’; узнікла, па адной версіі, з *sem‑ro (з устаўным ‑b‑) і звязана з *sěmьja (Трубачоў, История терм., 166; Каліма, AfslPh, 17, 343). Па іншай версіі, прасл. *seberъ роднаснае гоц. sibja ’роднасць’, ст.-в.-ням. sippa ’тс’, ст.-інд. sabhā́ ’сукупнасць, збор’ (Мее, 14; 342; Атрэмбскі, WSl, 16, 188). Падрабязней агляд ранейшых версій гл. Фасмер, 3, 824 з літ-рай. Гл. таксама Ляпуноў, Сб. ОРЯС, 101, 3, 257–263; Папоўска–Таборска, ZNGd, Slavistyka, 6, 219–226; Гаспарыні, RiS, 8, 3–28 (звязвае семантыку слова з экзагаміяй); SEK, 4, 270 і наст. Няясныя адносіны да літ. sė̃bras ’палавіншчык, таварыш’, лат. sę̄brs ’сусед’ (запазычанні з бел. сябр ці спрадвечныя балцкія формы без насавога?). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495. Борысь (Etymologie, 207) значэнне ’прыяцель’ лічыць беларускай семантычнай інавацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́чыць ’трапіць, пацэліць’ (ТСБМ, Шат.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’трапіцца, надарыцца’ (дзярж., Нар. сл.), ’натрапіць, сустрэць’ (ТС; КЭС, лаг.). Укр. лу́чити ’цэліць, прыцэльвацца’, рус. дан., сіб. лучи́ть ’здарацца, дапускаць’, лука́ть ’кідаць што-небудзь’, ’кідаць каменне з прашчы’, уладз., сарат. ’трапляць у цэль’; у выразе: коли бог лучит ’як бог дасць’, ст.-рус. лучити ’дасягаць чаго-небудзь’, ’знаходзіць, сустракаць’, ’даць’; лучитися ’здарацца, адбывацца’, ’прыйсціся’, ст.-польск. łuczyć ’лучыць’, н.-луж. (nad)łucyś se ’здарацца’, чэш. lučiti ’кінуць’, славац. lúčiť ’тс’; славен. lučíti ’кідаць у цэль’, серб.-харв. lúčiti ’знаходзіць, атрымліваць; сустракаць што-небудзь’, макед. лучи ’кідае’, балг. луча ’намерваюся, цэлю, дапускаю, трапляю ў цэль’, ст.-слав. лоучити ’здарацца’. Прасл. lučiti ’цэліць, кідаць у цэль, трапіць’ > ’дасягаць, атрымліваць, сустракаць’ (Слаўскі, 5, 283–285). Да і.-е. *leuk‑ ’глядзець’ (як і *leuk‑ ’свяціць, блішчэць’). І.‑е. адпаведнікі: літ. láukti, lū́čioti ’чакаць’, suláukti ’дачакацца, атрымаць’, ст.-прус. laukīt ’шукаць’, лат. lũkât ’глядзець, спрабаваць’, nùolũkât ’азірацца, назіраць’, nùo‑lũks ’цэль’, ст.-інд. lókate ’назірае’, lokáyati ’бачыць, аглядае’, lōcanam ’вока’, кімр. go‑lwg ’твар’, llygad ’вока’ (< *lukato‑), ст.-грэч. λεύσσω ’бачу, прымячаю’. Асноўнае значэнне і.-е. *leuk‑ было ’глядзець’, якое ў славян змянілася ў ’глядзець вакол сябе’ > ’знаходзіць, дасягаць’, у балтаў — ’глядзець вакол сябе’ > ’чакаць’, ’шукаць’ (Скок, 2, 324–325; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 529–530; Шустар-Шэўц, 11, 784).

Лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (ТСБМ), лу́чыцьсябраваць’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лучы́цца ’злучацца, далучацца, прыставаць да кампаніі’ (ТСБМ; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. лу́чи́ти, лучи́тися ’тс’, ст.-рус. лучиты ’аддзяляць, расшчапляць’, лучитися ’аддзяляцца; уцякаць, аддаляцца’; польск. łączyć ’злучаць, яднаць, кантактаваць’, ’злучацца ў пары’, каш. ląčëc ’тс’, ’сутыкацца’, łǫčënë ’заручыны’, з XV ст. з’яўляецца значэнне ’аддзяляць, раздзяляць’, сілез. ’развівацца, заставацца’; н.-луж. łucyś ’з’яднаць, звязваць’, łycyś se ’здарацца’, чэш. loučiti ’дзяліць, разлучаць’, loučiti se ’пакідаць’, славац. lúčiť ’аддзяляць’; славен. lǫčiti (se) ’тс’, ’адрознівацца’, ’раздвойвацца (аб дарозе)’, серб.-харв. лу́чити се ’аддзяляць, адлучаць (цяля)’, ’зганяць у адно месца, напр., свіней’; макед. лачам ’аддзяляю’, ’адлучаю дзіцё ад грудзей’, ’аддзяляць ад асадку’, балг. лъча́ ’тс’, лъча се ’аддзяляцца, быць збоку, пазбягаць людзей’, ст.-слав. лѫчити ’аддзяляць, раз’ядноўваць’. Прасл. lǫčiti ’гнуць, згінаць’ — гэта значэнне часткова захавалася ў чэш. lúčiti se ’згінацца, хіліцца’, славен. lǫ́čiti ’гнуцца’, а пасля ў слав. гаворках адбылося развіццё значэння ў двух процілеглых кірунках: ’аддзяляць, раздзяляць’ ⟷ ’злучаць’ (Слаўскі, 5, 77–79). Уплывалі на гэта і прэфіксы дзеяслова. З’яўляецца першасным ітэратывам да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць, скрыўляць’. Адпавядаюць лексеме лучыць літ. lankýti ’наведваць’, ’згінаць, схіляць’, lánkioti ’абыходзіць’, lankúoti ’гнуць, рабіць гнуткім’, лат. lùocît ’нахіляць, накіроўваць’ (Фасмер, 2, 537–538; Шустар-Шэўц, 11, 784; БЕР, 3, 565–566 з л-рай).

Лучы́ць2 ’калоць рыбу ноччу васцямі пры святле пучка лучыны’ (полац., З нар. сл.). Да луч3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мір1 ’згода, адсутнасць сваркі, вайны’, ’спакой, цішыня’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк.; драг., КЭС), мі́рнасць ’спакой’ (Нас., Гарэц.), міравая ’мірнае вырашэнне спрэчкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.). Укр., рус. мир, польск. mir, mier, н.-, в.-луж. měr, чэш. mír, славац. mier, славен. mȋr, серб.-харв. ми̑р, макед. мир, балг. мир(ът), ст.-слав. миръ. Прасл. mirъ, а таксама měrъ, паводле сведчанняў з польск., славац., ст.-чэш. і харв. моў, утвораныя пры дапамозе суф. ‑r‑. І.‑е. адпаведнікі: ст.-літ. mieras, лат. miērs ’спакой, цішыня’, якія Буга (Rinkt., 1, 352–353) лічыць слав. запазычаннямі, алб. mirë ’добры’, ст.-інд. mitras ’сябар’. Да і.-е. *mei̯‑сябраваць, звязваць’ (Бернекер, 2, 60; Траўтман, 175; Фасмер, 2, 626; Бязлай, 2, 185). Махэк₂ (364) у якасці крыніцы паходжання прасл. mirъ прапануе літ. rìmti, rimóti ’сціхаць, заспакойвацца, быць спакойным’, у якіх адбылася перастаноўка зычных асновы r — m > m — r. Мала верагоднай з’яўляецца версія аб суаднясенні прасл. mirъ і milъ паміж сабою (протаі.‑е. неадрозненне l — r, гл. F. Specht, Der Ursprung der indogerm. Deklination. Göttingen, 1947, 318–320) і з лац. mitis ’ціхі, лагодны, рахманы’, ст.-інд. mitráh ’сябар, прыяцель, Мітра’. Апошняе падтрымліваецца Пухвелам (Etudes mithriaque, 1978, Tegeran — Liege, 335–343), які мяркуе, што прасл. mirъ трэба разглядаць як утворанае з *mitro‑/*mitru (або *meyro‑/*meyru‑) — з таго ж кораня, што і імя Мітры, а не як запазычанае з іран. (скіфск.) *mihro, як сцвярджае Траймер (Wiener slav. Jahrb., 14, 1967–1968, 77). Варбат (ОЛА–1979, 327), падтрымліваючы даследаванні Тапарова (Pratidānam. The Hague–Paris, 1968, 109–113; ён жа, Semiotyka і struktura tekstu, Wrocław etc., 1973, 366–370) і бачачы ў семантыцы і фразеалогіі прасл. mirь старажытныя і.-е. уяўленні (у вобразе інда-іранскага Мітры) аб сацыяльнай арганізацыі як выніку дамоўленасці, аб стане сяброўства, мяркуе, што каш. mʼiěa ’жаніх’, mířota ’маладая’ — рэлікты старажытнай семантыкі mirъ ’дагавор (шлюбны)’, а *miriti абазначала ’заключаць дагавор’. Тапароў (Этимология–1967, 18–21) гаворыць аб Мітры як аб аб’яднальніку людзей у сацыяльную структуру, рус. в мир у формуле Mit(h)ra‑yat‑, у якой *yat‑ першасна азначала ’збіраць, згуртоўваць’, і мяркуе, што верагоднай можа быць адпаведная прасл. формула тыпу *mirъ jatiti ’збіраць людзей у грамаду’ або *miromъ (mirъmъ) jatiti sę ’збірацца грамадою’. Цалкам здавальняючай з’яўляецца этымалогія Мартынава (Зб. Аванесаву, 188–190): ён, абапіраючыся на словаўтваральную структуру лексем з r‑суфіксам і ŭ‑асновай, прыводзіць паралель да прасл. žьrětižirъ, vьrětivirъ, таксама і mьrěti ’паміраць’ — mirъ (сувязь паміж mirъ і mьrěti гл., напрыклад, у славен. mir! ’маўчы’, zamréti ’анямець’). Сюды ж міры́цца, міры́ць ’наладжваць мірныя адносіны’ (ТСБМ, ТС), міры́льнік ’той, хто мірыць’ (Бяльк.).

Мір2 ’сельская грамада’, ’народ, людзі’, ’свет’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Ян., ТС; пух., Нар. сл.; стаўбц., в.-дзв., Сл. ПЗБ). З рус. мир ’сельская грамада’, якое развілося са значэння ’мір, мірная суполка, згуртаванне’ у мір1 (гл.). Пух. мір ’мноства’ (Жыв. сл.) развілося з мір2.

Мір3 ’маруна, павіліца сапраўдная, Galium verum L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1). Да мір1, мі́рны ’сяброўскі, дружны’. Матывацыя: лісты і плады лёгка чапляюцца да іншых раслін, прытуляюцца, як да сяброў, прыліпаюць. Адсюль і іншыя адпаведныя назвы: чэш. přitula, польск. przytulia, ляш. přitulek, рус. дереза, чэш. lepenice, lepovica, мар. lipkač, укр. липчица.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

з (перед некоторыми сочетаниями согласных — са) предлог

1. с род. в разн. знач. с, со;

саско́чыць з во́за — соскочи́ть с теле́ги;

прыбра́ць са стала́ — убра́ть со стола́;

збыць з рук — сбыть с рук;

збіць з то́лку — сбить с то́лку;

ве́цер з усхо́ду — ве́тер с восто́ка;

ісці́ з таго́ бо́ку — идти́ с той стороны́;

прые́хаў з Каўка́за — прие́хал с Кавка́за;

разышлі́ся са схо́ду — разошли́сь с собра́ния;

пісьмо́ з радзі́мы — письмо́ с ро́дины;

бу́льба са свайго́ агаро́да — карто́шка со своего́ огоро́да;

з або́двух бако́ў быў лес — с обе́их сторо́н был лес;

з вышыні́ ўсё было́ віда́ць — с высоты́ всё бы́ло ви́дно;

нагляда́ць з карабля́ — наблюда́ть с корабля́;

гавары́ць з трыбу́ны — говори́ть с трибу́ны;

пача́ць з чаго́е́будзь — нача́ть с чего́-л.;

напа́сці на во́рага з ты́лу — напа́сть на врага́ с ты́ла;

з галавы́ да пят — с головы́ до пят;

з яго́ ўзялі́ ты́сячу рублёў за рабо́ту — с него́ взя́ли ты́сячу рубле́й за рабо́ту;

па тры́ццаць цэ́нтнераў з гекта́ра — по три́дцать це́нтнеров с гекта́ра;

браць з каго́е́будзь пры́клад — брать с кого́-л. приме́р;

ко́пія з пісьма́ — ко́пия с письма́;

перакла́д з по́льскай мо́вы — перево́д с по́льского языка́;

ва́жны з вы́гляду — ва́жный с ви́ду;

з твайго́ дазво́лу — с твоего́ позволе́ния;

спява́ць з ра́дасці — петь с ра́дости;

піса́ць з вялі́кай лі́тары — писа́ть с большо́й бу́квы;

узя́ць з бо́ю — взять с бо́я;

нарыхтава́ць з во́сені — загото́вить с о́сени;

сябрава́ць з малы́х год — дружи́ть с ма́лых лет;

з дня на дзень — со дня на день;

з міну́ты на міну́ту — с мину́ты на мину́ту;

з мяне́ даво́лі — с меня́ дово́льно;

2. с род. в разн. знач. из, изо;

ісці́ з ле́су — идти́ из лесу;

вы́йсці з вады́ — вы́йти из воды́;

лес відзён з акна́ — лес ви́ден из окна́;

страля́ць з кулямёта — стреля́ть из пулемёта;

уцёк з пало́ну — убежа́л из пле́на;

выхо́дзіць з ужыва́ння — выходи́ть из употребле́ния;

даве́дацца з газе́т — узна́ть из газе́т;

раздзе́лы з рама́на — гла́вы из рома́на;

пісьмо́ з Брэ́ста — письмо́ из Бре́ста;

дзяўчы́на з Мі́нска — де́вушка из Ми́нска;

ён з рабо́чай сям’і́ — он из рабо́чей семьи́;

найкары́снейшы са сро́дкаў — поле́знейшее из средств;

мало́дшы з брато́ў — мла́дший из бра́тьев;

адзі́н з семяры́х — оди́н из семеры́х;

хто́сьці з хло́пцаў — кто́-то из парне́й;

вяно́к з кве́так — вено́к из цвето́в;

брыга́да з дзесяці́ чалаве́к — брига́да из десяти́ челове́к;

мост з жалезабето́ну — мост из железобето́на;

з і́скры разгарэ́лася по́лымя — из и́скры разгоре́лось пла́мя;

го́рад узня́ўся з руі́н — го́род подня́лся из руи́н;

які́ з цябе́ гармані́ст! — како́й из тебя́ гармони́ст!;

запыта́ць з даліка́тнасці — спро́сить из ве́жливости;

ірвану́ўся з усі́х сіл — рвану́лся изо всех сил;

з апо́шніх сро́дкаў — из после́дних средств;

з дня ў дзень — изо дня в день;

3. с род. (для указания на принадлежность части целому) от;

ко́ла з машы́ны — колесо́ от маши́ны;

руль з веласіпе́да — руль от велосипе́да;

4. с род. (для указания на предмет, лицо и т.п., к которому проявляется какое-л. чувство) над (кем, чем);

смяя́цца (здзе́кавацца) з каго́-, чаго́е́будзь — смея́ться (издева́ться) над ке́м-, че́м-л.;

5. с род. (при гл. ра́давацца, дзіві́цца и т.п.) переводится беспредложными конструкциями с дат. п.;

дзіві́цца з чаго́е́будзь — удивля́ться чему́-л.;

6. с вин. (для выражения приблизительности меры) с, со;

прайсці́ з кіламе́тр — пройти́ с киломе́тр;

з гадзі́ну на даро́зе было́ пу́ста — с час на доро́ге бы́ло пу́сто;

велічынёй з дом — величино́й с дом;

7. с твор. в разн. знач. с, со; (для указания на количество частей, из которых состоит предмет — ещё) о (чём); (для обозначения присутствия, наличия кого-, чего-л. — ещё) при (ком, чём);

ма́ці з дзі́цем — мать с ребёнком;

з’яві́цца з дакла́дам — яви́ться с докла́дом;

ле́зці з пара́дамі — лезть с сове́тами;

мне з табо́ю су́мна — мне с тобо́й ску́чно;

развіта́цца з ся́брам — прости́ться с дру́гом;

мо́ра зліва́лася з не́бам — мо́ре слива́лось с не́бом;

вайна́ са шве́дамі — война́ со шве́дами;

падаро́жны параўня́ўся з ду́бам — пу́тник поравня́лся с ду́бом;

згадзі́цца з кім-не́будзь — согласи́ться с ке́м-л.;

мы з ім ро́зных по́глядаў — мы с ним ра́зных взгля́дов;

партыза́ны з вінто́ўкамі — партиза́ны с винто́вками;

хлеб з ма́слам — хлеб с ма́слом;

вядро́ з вадо́й — ведро́ с водо́й;

слу́хаць з ува́гаю — слу́шать с внима́нием;

працава́ць з ахво́таю — рабо́тать с охо́той;

спра́віцца з зада́чай — спра́виться с зада́чей;

пазнаёміцца з но́вай тэ́хнікай — познако́миться с но́вой те́хникой;

што з ва́мі зда́рылася? — что с ва́ми случи́лось?;

прачына́цца з пе́ўнямі — просыпа́ться с петуха́ми;

цямне́ла з ко́жнай міну́тай — темне́ло с ка́ждой мину́той;

з Но́вым го́дам! — с Но́вым го́дом!;

акуну́цца з галаво́й — окуну́ться с голово́й;

адарва́ць з рука́мі — оборва́ть с рука́ми;

уле́зці з нага́мі — влезть с нога́ми;

па́лка з двума́ канца́мі — па́лка о двух конца́х;

стол з трыма́ но́жкамі — стол о трёх но́жках (с тремя́ но́жками);

гро́шы былі́ са мной — де́ньги бы́ли со мной (при мне);

з дапамо́гаю — с по́мощью, при по́мощи;

з умо́вай — с усло́вием, при усло́вии;

8. с твор. (в направлении чего-л.) по (чему);

карабе́ль ішо́ў з ве́трам — кора́бль шёл по ве́тру;

плы́сці з цячэ́ннем — плыть по тече́нию;

9. с твор. (со словом ажані́цца и производными от него) на (ком);

ажані́цца з дачко́ю сусе́да — жени́ться на до́чке сосе́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

в, во предлог

1. с вин. у, ў, ва, ува (каго, што); при этом у употребляется в начале предложения, после знаков препинания и после согласных; ў — после гласных, если слово, оканчивающееся на гласный, не отделено от предлога знаком препинания; ва, ува перед словами, начинающимися на у;

в эпо́ху Вели́кой Октя́брьской социалисти́ческой револю́ции у эпо́ху Вялі́кай Кастры́чніцкай сацыялісты́чнай рэвалю́цыі;

делега́ция направля́ется в Москву́ дэлега́цыя накіро́ўваецца ў Маскву́;

по доро́ге в Минск па даро́зе ў Мінск;

поста́вить в усло́вия паста́віць ва ўмо́вы;

вника́ть во все дета́ли уніка́ць ва ўсе дэта́лі; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (для обозначения движения по направлению куда-л.) у, ў, ва, ува (што); на (што);

ходи́ть в шко́лу хадзі́ць у шко́лу;

е́хать в Минск е́хаць у Мінск;

пое́хать в дере́вню пае́хаць у (на) вёску; б) (для обозначения перехода в другое состояние) у, ў, ва, ува (каго, што); на (каго, што);

вода́ превраща́ется в пар вада́ ператвара́ецца ў (на) па́ру;

разорва́ть в куски́ разарва́ць на кускі́ (кава́лкі); в) (для обозначения времени) у, ў, ва, ува (што); а (чым); а также переводится конструкциями без предлогов;

в сре́ду у сераду́;

ро́вно в пять часо́в ро́ўна ў пяць гадзі́н, ро́ўна а пята́й гадзі́не;

в по́лдень у по́ўдзень, апо́ўдні;

в че́тверть второ́го у чвэ́ртку на другу́ю (друго́й);

в по́лночь апо́ўначы, у по́ўнач;

во вре́мя револю́ции у час рэвалю́цыі;

в то вре́мя у той час, тым ча́сам;

в ле́тнее вре́мя у ле́тні час, ле́тняй паро́й;

в ту ночь у ту́ю ноч, той (тае́) но́чы;

в после́днее вре́мя у апо́шні час, апо́шнім ча́сам; г) (для определения срока, длительности совершения чего-л.) за (што); у, ў, ва, ува (што); на (што);

вы́полнить в оди́н ме́сяц вы́канаць за адзі́н ме́сяц;

сде́лать в оди́н приём зрабі́ць за адзі́н прыём;

мат в два хо́да мат за два хады́;

три́ста ты́сяч рубле́й в ме́сяц тры́ста ты́сяч рублёў на (у) ме́сяц; д) (для обозначения вступления в какую-л. должность, профессию) у, ў, ва, ува (каго); за (каго); а также переводится конструкциями без предлогов;

баллоти́роваться в депута́ты балатава́цца ў дэпута́ты;

поступи́ть в секретари́ паступі́ць за сакратара́ (у сакратары́, сакратаро́м); е) (для обозначения обращения куда-л.) у, ў, ва, ува (што), да (чаго);

обрати́ться в мили́цию звярну́цца ў мілі́цыю (да мілі́цыі); ж) (для указания на сходство с кем-л.) у, ў, ва, ува (каго); а также переводится конструкциями без предлогов;

ма́льчик весь в отца́ хло́пчык уве́сь у ба́цьку (вы́літы ба́цька); з) (для обозначения размера в соединении с единицами меры) у, ў, ва, ува (што); на (што); з (чаго); а также переводится конструкциями без предлогов;

ток в три ампе́ра ток у (на) тры ампе́ры;

длино́й в два ме́тра даўжынёй два ме́тры, даўжынёй на (у) два ме́тры;

ве́сом в килогра́мм ваго́й з кілагра́м; и) (ради, для, с целью чего-л.) у, ў, ва, ува, на (што), дзе́ля (чаго); а также переводится конструкциями без предлогов;

не в оби́ду будь ска́зано не ў кры́ўду ка́жучы;

сде́лать в насме́шку зрабі́ць на смех (дзе́ля сме́ху);

сказа́ть в шу́тку сказа́ць жа́ртам;

в по́льзу (кого, чего) на кары́сць (каго, чаго); к) (для обозначения предмета, в который кто-, что-л. облекается, заключается) у, ў, ва;

заверну́ть в бума́гу загарну́ць у папе́ру;

обу́ться в ва́ленки абу́цца ў валёнкі; л) (для обозначения орудия действия) у, ў, ва;

игра́ть в ша́шки гуля́ць у ша́шкі; м) (для обозначения предела возможности распространения или силы действия) на (каго, што);

во весь рост на ўвесь рост;

во всю ширину́ на ўсю шырыню́;

2. с предл. у, ў, ва, ува (кім, чым); при этом у употребляется в начале предложения, после знаков препинания и после согласных; ў — после гласных, если слово, оканчивающееся на гласный, не отделено от предлога знаком препинания; ва, ува перед словами, начинающимися на у;

в стране́ социали́зма у краі́не сацыялі́зму;

э́то бы́ло в 1905 году́ гэ́та было́ ў 1905 го́дзе;

во всём ва ўсім, ува ўсім; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (при обозначении расстояния от кого-, чего-л.) за (што); у, ў, ва (чым);

в двух киломе́трах от села́ за два кіламе́тры ад сяла́;

в пяти́ мину́тах ходьбы́ от го́рода у пяці́ міну́тах хады́ ад го́рада; б) (в сочетании с порядковыми числительными при обозначении часа) а (чым);

в пя́том часу́ а пя́тай гадзі́не; в) (для обозначения пребывания в качестве кого-л.) у, у, ва, ува (кім, чым); за (каго); на (чым); а также переводится конструкциями без предлогов;

быть в чи́не капита́на быць у чы́не капіта́на, быць капіта́нам;

служи́ть в дво́рниках служы́ць дво́рнікам (за дво́рніка); г) (для указания как и из чего что-л. сделано) у, ў, ва (чым); а также переводится конструкциями без предлогов;

дра́ма в стиха́х дра́ма ў ве́ршах, дра́ма ве́ршам;

во́лосы в завитка́х валасы́ ў завітка́х, валасы́ завітка́мі; д) (для указания, из скольких частей состоит какое-л. целое) у, ў, ва (чым); з (чаго); на (што);

коме́дия в трёх а́ктах каме́дыя ў трох а́ктах (з трох а́ктаў, на тры а́кты); е) (для обозначения какого-л. круга предметов, явлений, в отношении которых наблюдается избыток, преимущество, или недостаток) у, ў, ва (чым); а также переводится конструкциями без предлогов;

вы́игрыш в те́мпе вы́йгрыш у тэ́мпе, вы́йгрыш тэ́мпу;

недоста́ток в овоща́х недахо́п гаро́дніны; ж) (для обозначения разницы между какими-л. количествами) на (што);

ра́зница в двух года́х ро́зніца на два га́ды;

оши́бка в пяти́ копе́йках памы́лка на пяць капе́ек; з) (для обозначения порядка перечисления) па (што);

в-тре́тьих па-трэ́цяе;

в-двадца́тых па-двацца́тае; и) (для обозначения состояния, в котором кто-, что-л. находится, сферы психической деятельности, в которой протекает действие) у, ў, ва (чым); переводится также конструкциями без предлогов;

быть в раздраже́нии быць у раздражне́нні;

быть в дру́жбе (с кем) быць у сябро́ўстве (з кім), сябрава́ць (з кім);

быть всё вре́мя в рабо́те быць уве́сь час у рабо́це, уве́сь час працава́ць, рабі́ць;

насле́дство в де́ньга́х спа́дчына ў граша́х;

глаго́л в тре́тьем лице́ дзеясло́ў у трэ́цяй асо́бе;

в са́мых ле́стных выраже́ниях у са́мых прые́мных вы́разах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)