сябрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім-н. у сяброўстве.

|| зак. пасябрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябрава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сябру́ю сябру́ем
2-я ас. сябру́еш сябру́еце
3-я ас. сябру́е сябру́юць
Прошлы час
м. сябрава́ў сябрава́лі
ж. сябрава́ла
н. сябрава́ла
Загадны лад
2-я ас. сябру́й сябру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сябру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сябрава́ць несов. дружи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасябрава́ць гл. сябраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дружи́ть несов. сябрава́ць, дружы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружи́ться пачына́ць сябрава́ць (дружы́ць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сябрава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сябраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябро́ўскі, -ая, -ае.

1. гл. сябар.

2. Заснаваны на сяброўстве, добразычлівы.

Сяброўская атмасфера.

Пагаварыць па-сяброўску (прысл.).

3. Які ўмее сябраваць.

А ты — хлопец с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дружы́ць, дружу́, дру́жыш, дру́жыць; незак. з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім-н.; сябраваць.

Хлопцы дружаць з самага маленства.

Д. з кнігай (перан.). Д. са спортам (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)