1. Збіраць, сцягваць, групаваць у адным якім‑н. месцы. Канцэнтраваць вытворчасць. Канцэнтраваць войскі.//перан. Звяртаць, накіроўваць на што‑н. (увагу, думкі і пад.). Канцэнтраваць думкі. □ Прараб валодаў здольнасцю канцэнтраваць сваю ўвагу на адным, самым галоўным пытанні, не палохаўся рызыкі і адказнасці.«Полымя».
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Свор1 ‘лясны праход паміж балотамі’: лес у болоце, а кругом болото, счытай чыстэ болото кругом того свора; сво́рок ‘тс’ (ТС). Ведаць, да прасл.*sъverti ‘звязваць, сцягваць’, параўн. літ.suvérti ‘тс’, магчыма, першаснае *sǫvorъ, параўн. літ.дыял.sąvara ‘канал, што злучае азёры’, г. зн. ‘тое, што злучае розныя часткі балота’ або ‘тое, што “сціснута” балотамі’.
Свор2 ‘нейкая мера’, ст.-бел.котёл пяти своровъ. Выводзяць з літ.svãras ‘фунт, гіра’ (Яблонскіс, 229).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.што. Сцягваць, злучаючы, змацоўваючы што‑н. шнурам, шнурком. У мяне быў спецыяльны бандаж, які цяпер, ідучы на работу, я шнуравала моцна, да змогі.Савіцкі.
3.Разм. Часта хадзіць, ездзіць і пад. узад і ўперад. Зранку да самага вечара шнураваў Ёсель па мястэчку, непрыкметна заходзіў то да аднаго, то да другога, так што і заўважыць яго было трудна.Колас.Кандрат Сенька, які ў час гутаркі паволі шнураваў ад парога да шафы, раптам крута спыніўся каля стала.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скарза́, ско́рзік ‘вухачыстка’ (Ласт.). Няясна, магчыма, гэта аўтарскі наватвор на базе скрозь (гл.) з метатэзай, параўн. скорзьдо́нне ‘бяздонне, прорва, апраметная’ (Ласт.), калі гэта не памылка друку (параўн. у іншым месцы скрозьдоная). Іншая мажлівасць — аддзеяслоўны назоўнік ад скарза́цца ‘распушыцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), далейшыя сувязі якога няясныя; параўн. рус.ко́рзать ‘абрубаць сукі, знімаць кару’, укр.ко́рзати ‘плясці, сцягваць’, серб.-харв.кр̏зати ‘сціраць, сточваць’, славен.kŕzati ‘рэзаць тупым нажом’, на іншай ступені вакальнага чаргавання — ке́рзаць (гл.), што да *kъrzati (ЭССЯ, 9, 243; Фасмер, 2, 199, 327; ЕСУМ, 3, 17; Скок, 2, 217; Бязлай, 2, 105).