сця́гваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сця́гваю сця́гваем
2-я ас. сця́гваеш сця́гваеце
3-я ас. сця́гвае сця́гваюць
Прошлы час
м. сця́гваў сця́гвалі
ж. сця́гвала
н. сця́гвала
Загадны лад
2-я ас. сця́гвай сця́гвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сця́гваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сця́гваць несов.

1. стя́гивать, ста́скивать; снима́ть; (резким движением) сдёргивать;

2. (в одно место) стя́гивать; собира́ть;

3. (сжимая, туго перевязывать) стя́гивать;

4. (уносить что-л. далеко) зата́скивать;

5. безл. (о судороге) стя́гивать, своди́ть;

6. безл. (начинать затвердевать) схва́тывать;

7. безл. (о воде) убавля́ться;

1-7 см. сцягну́ць 1-5, 7, 8

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сцягнуць (у 1–4, 7–9 і 13 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сця́гваць гл. сцягнуць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сцягну́ць, сцягну́, сця́гнеш, сця́гне; сцягні́; сця́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, зняць каго-, што-н. адкуль-н.

С. коўдру з ложка.

С. боты з ног.

2. каго-што. Цягнучы, перамясціць у другое месца.

С. валун з дарогі.

3. што. Звалачы ў адно месца (пра многае).

С. жэрдзе ў кучу.

4. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы.

С. атрады да лесу.

5. што. Нацягваючы, зблізіць, злучыць канцы чаго-н.

С. канцы лука.

6. што. Знесці што-н. далёка.

Дзеці сцягнулі кудысьці граблі.

7. каго-што. Украсці (разм.).

С. кнігу ў суседа.

Ваўкі сцягнулі авечку.

8. каго-што. Туга перавязаць, сціскаючы што-н.

С. шнуроўку. С. паскам сукенку.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра сутаргу: звесці, скурчыць (разм., безас.).

Сутаргай сцягнула нагу.

10. часцей безас., што. Пачаць зацвердзяваць.

На дварэ мароз, гразь сцягнула.

11. безас., што. Пра ваду: зменшыцца.

Пасля паводкі ваду сцягнула.

|| незак. сця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5, 8 і 9 знач.).

|| наз. сця́гванне, -я, н. (да 1—5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свола́кивать несов., прост. звалака́ць, звала́кваць, сця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сдёргивать несов., разг. зрыва́ць; (стаскивать) сця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Сцягваць клешчы хамута супоняй пры запраганні каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сцягнуцца.

2. Зал. да сцягваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́брыць

сцягваць, красці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ці́бру ці́брым
2-я ас. ці́брыш ці́брыце
3-я ас. ці́брыць ці́браць
Прошлы час
м. ці́брыў ці́брылі
ж. ці́брыла
н. ці́брыла
Загадны лад
2-я ас. ці́бры ці́брыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ці́брачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)