Усклікваць «вох», глыбока ўздыхаць, выказваючы пачуццё прыкрасці, непрыемнасці, жалю, болю і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць, айкаць, стагнаць, стукаць кулакамі ў грудзі.Чарнышэвіч.// Адзывацца гукамі, падобнымі на вохканне. Дзесь далёка-далёка вохкала зямля.Колас.Усю зіму вохкаў лес. Кіпела ў ім жыццё.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
moan2[məʊn]v.
1.стагна́ць
2. (about)BrE, infml ска́рдзіцца (асабліва без належнай прычыны, так што гэта раздражняе);
What are you moaning about now? Ну на што скардзішся цяпер?
3. лямантава́ць; жальбава́ць, гарава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
groan
[groʊn]1.
n.
цяжкі́ ўзды́х, стогн -у m. (ад бо́лю, незадавальне́ньня)
2.
v.i.
1) ця́жка ўздыха́ць, стагна́ць
2) угіна́цца пад цяжа́рам, быць перагру́жаным
3) гавары́ць са сто́гнам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вайця́ць ’надакучліва гаварыць’ (Мядзв., Сцяц., Бір. Дзярж.); ’спрачацца, дамаўляцца’ (Сцяшк. МГ); ’рабіць вымову, упікаць’ (КЭС). Укр.вайтяти ’выражаць незадавальненне; гаварыць’. Беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання; літ.vaitóti ’вохкаць, стагнаць’ (Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54; Весці АН БССР, 1969, 4, 132; J. Safarewicz, Ze słownictwa bałto-sł. Studia językozn., 1967, 254; Блесэ, KZ, 75, 1957, 91–121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ.vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус.waitiāt ’гаварыць’ і бел. (з балт.) вайцяць ’сварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ўкаць ’крычаць тонкім голасам’ (Федар.), ’мяўкаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс.), ’ледзьве існаваць, дыхаць’, ’глытаць так, каб было чуваць’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае слова. Мабыць, лексічнае пранікненне з балт. моў. Параўн. літ.kiáukė ’галка’, kiaukšė́ti, kiauksė́ti ’крычаць (пра галку), вішчаць (пра шчанюкоў)’, kaũkti ’выць, вішчаць’, kaũka ’крыкун, плаксун’. Спрадвечна роднасныя да гэтых літоўскіх слоў: серб.-харв.ку̏кати ’плакаць, стагнаць’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
1.Разм. Адчуваць сябе нядужым, хворым; крактаць, стагнаць. Лячылі .. [сваццю] там і ўсякімі мікстурамі, і парашкамі, і чаем, а яна ўсё крактала, усё кволілася.Кулакоўскі.— Ты сам ведаеш, хварэлі ўсю вясну, цяпер толькі на ногі сталі. Ды і то яшчэ меншае кволіцца.Лынькоў.
2.Абл. Жаліцца на нездароўе, болі ў чым‑н. Чалавек ён не вельмі дужага здароўя, але ж ніколі і ні на што не кволіўся.Сабаленка.У дзяцінстве [Дзяніс] кволіўся на ногі. Нібыта раматус быў.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Како́хнуць ’цяжка ўздыхнуць’: «Не какохня няродная маці па чужому дзіцяці» (Косіч, 2, 26). Бел. слова нельга аддзяліць ад рус.бран.какохнуць ’стагнаць ад болю’, смал.кохнуть ’для перадачы стогнаў хворага’ і інш. Мясцовая інавацыя на базе гукапераймальнага слова. Пры гэтым бел. слова з бран. адпаведнікам, відаць, яшчэ больш абмежаванае па геаграфіі. Па структуры гэта лексема — утварэнне з рэдуплікацыяй першага складу, не выключана, што пад уплывам канструкцыі кох‑кох або наогул на яе базе. Магчыма, бел.кохлік ’кашаль’ (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкаць ’шыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцець ’пыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус.пышкать ’пыхцець; шыпець’, балг.пишкам, пешкам ’пыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл.*pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ.pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
jęczeć
незак.
1. енчыць; стагнаць;
jęczeć z bolu — енчыць ад болю;
2.разм. наракаць, ныць, скуголіць, енчыць;
jęczeć na ciężką pracę — наракаць на цяжкую працу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)