deft

[deft]

adj.

1) уме́лы; спры́тны; спра́ўны; майстэ́рскі

2) увішны́, жва́вы; гі́бкі, гну́ткі (пра ро́зум)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ста́тны ‘прапарцыянальна складзены’ (ТСБМ), ‘высокі; збытны’ (Нас.), ‘добры’ (Жд. 3, Гіл.), ‘высокі, стройны, удалы, добры’: статный будзя етый лён (Бяльк.). Укр. дыял. ста́тний ‘стройны; багаты, заможны’, рус. ста́тный ‘стройны, пастаўны’. Да стаць2 (гл.); да семантыкі параўн. спра́ўны ‘удалы, прыгожы’ (ТСБМ), прысто́йны ‘добры, падыходзячы’ (там жа), прычы́нно ‘зручна’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расфарбава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расфарбаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, размаляваны рознымі фарбамі. Маёнтак гэты, дзе школа, тады быў не такі.. — спраўны, стары, але дагледжаны дом, расфарбаваны, як лялька. Быкаў.

3. у знач. прым. Разм. неадабр. У якога ярка і груба нафарбаваны твар. Адна — дама сярэдніх год, уся расфарбаваная, яркая, ненатуральнага карычневага колеру валасы, чорныя размашыстыя бровы, чырвоныя шчокі,.. пазногці. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

in gear

а) злу́чаны з мато́рам, улу́чаны

б) спра́ўны, прыго́дны для карыста́ньня, у до́брым ста́не

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pflchteifrig

a стара́нны, руплі́вы, спра́ўны

~ sein — стара́нна выко́нваць свае́ абавя́зкі, працава́ць ве́льмі стара́нна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́дный разг.

1. (дельный, хороший) до́бры;

па́рень ла́дный хло́пец до́бры;

2. (ловкий, складный) спры́тны;

3. (хорошо сделанный) спра́ўны;

4. (согласованный, стройный) зла́джаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

potent

[ˈpoʊtənt]

adj.

1) магу́тны

2) ве́льмі ва́жны (прычы́на), ве́льмі мо́цны (аргумэ́нт), эфэкты́ўны

3) мо́цнадзе́йны (лек, нарко́тык)

4) спра́ўны (сэксуа́льна)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

artful

[ˈɑ:rtfəl]

adj.

1) спра́ўны, разу́мны

artful handling of a situation — разу́мнае вядзе́ньне спра́вы

2) хі́тры; круце́льскі, махля́рскі

3) шту́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пу́тны1 ’талковы, разумны, здатны, кемлівы’ (ТСБМ; Ян.; Сл. ПЗБ; стаўб., Нар. сл.; гом., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ’спраўны, слушны, выгодны’ (Нас., Яруш.), ’разважлівы’ (жлоб., Мат. Гом.), ’варты, каштоўны, добры’ (ТС), пу́тній ’здольны, спраўны’ (Юрч. Фраз., 1), сюды ж пу́тна ’слушна, добра, дарэчы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.), путне́й ’талковей, ясней’ (рагач., Сл. ПЗБ), ’зручней, лепш’ (чач., Мат. Гом.), параўн. укр. пу́тній ’талковы, прыстойны, слушны’, рус. пу́тный ’разумны, спраўны, прыстойны, карысны’, польск. pątny ’падарожны’, чэш. poutní ’вандроўны, багамольны’, в.-луж. pućni ’дарожны’, славен. póten ’падарожны, дарожны’, серб.-харв. путни ’тс’, балг. пъ́тен ’тс’, макед. патен ’тс’. Да *putь ’шлях, дарога’ (гл. пуць), усходнеславянская семантычная інавацыя ’разумны, талковы’ на базе ўтварэнняў тыпу рус. путём ’так, як трэба’ (Мяркулава, Этимология–1986–1987, 145), фразеалагічных спалучэнняў без пуця́ ’бязладна, неразумна’ (Нас.), параўн. бяспу́тны ’непрыстойны, распусны’, з чаго выводзяць значэнне ’лад, парадак; толк, розум’, пуцьцё ’дабро’ (Бяльк.); параўн., аднак, серб. пу̏тан ’правільны, справядлівы, разумны’ (Вук), якое можа разглядацца як русізм. Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187) у ашм. пу́ць ’галава, розум’ (о́семьдзесяць ма́іць, а пу́цю маіць) бачаць запазычанне з літ. pùtė ’курыца’, перан. ’разуменне’, што вельмі сумнеўна, гл. таксама пуціць, пуццё і пад.

Пу́тны2 ў спалучэннях тыпу ст.-бел. путный слуга ’слуга пры каралеўскім двары; чыноўнік, які выконваў розныя даручэнні’ (Ст.-бел. лексікон), путные бояры і пад. Ад пуць, параўн. ст.-бел. путь ’паход; дарога’ і польск. służka putny ’ў ВКЛ чалавек, які быў пасыльным’; паводле Карскага (1, 282), узыходзіць да ст.-слав. путьнъ у выніку зацвярдзення зычнага т перад суфіксам ‑ьн‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)