КАРАВА́Й,

хлебны выраб; вял. круглы бохан з пшанічнай мукі, спечаны да якой-н. урачыстасці; вясельны абрадавы пірог у слав. народаў. На традыц. бел. вяселлі К. замешвалі і пяклі запрошаныя жанчыны — каравайніцы. Падрыхтоўка і выпяканне яго суправаджаліся каравайнымі песнямі, танцамі. У канцы застолля сват з прыгаворамі дзяліў і раздаваў К. радні, гасцям жаніха і нявесты, якія віншавалі і абдорвалі маладых. Вясельны К. аздаблялі ляпным, ціснёным ці маляваным дэкорам, жывымі і штучнымі кветкамі, галінкамі дрэў і раслін. У старажытнасці характар упрыгожання меў яскрава выяўлены сімвалічны сэнс: пажаданне сям’і шчасця і многа дзяцей, дастатку ў хаце (вылепленыя з цеста птушкі, птушынае гняздзечка з яйкамі, фігуркі маладога з маладой, а за імі — немаўля і інш.). У наш час як К. выкарыстоўваюць пакупны торт і інш. кандытарскія вырабы, пякуць і традыц. К.

Я.​М.​Сахута.

т. 8, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Налі́снік ’тонкі блін з пшанічнай мукі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. 1, Вешт.; бых., Янк. Мат., Некр., ТС), нале́снік ’тс’ (Нас., Бяльк., Яўс.), ’блінчык з начынкай’ (Мядзв., ТС), нале́снікі ’бліны з мукі, крухмалу без соды, дражджэй’ (Янук.), укр. нали́сник ’блінчык’, рус. нали́стник ’аладка, спечаная на лістах капусты, чамярыцы або на блясе’ (СРНГ), польск. naleśnik ’тонкі блін, спечаны на патэльні’, чэш. nálesnik ’хлеб, спечаны на капусным лісце’. Паводле найбольш вядомай этымалогіі (Даль, Варш. сл., пазней Крэя, JP, 38, 1958, 204 і наст.), ад ліст; іншая версія — ад *lěsa ’рашотка’ з пазнейшым народнаэтымалагічным збліжэннем з ліст, параўн. Трубачоў-Фасмер, 3, 40 (з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блін, ‑а, м.

Хлебны выраб з рэдкага цеста, спечаны на скаварадзе. [Маці:] — Аднойчы адна кабета паліла ў печы і пякла бліны. Якімовіч. На зэдліку каля прыпека ляжаў стос жоўтых бліноў і пачаты кружок авечага лою. Дуброўскі.

•••

Першы блін камяком — пра няўдалы пачатак якой‑н. справы.

Як бліны пячы гл. пячы.

Разбіцца ў блін гл. разбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аце́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.

2. перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячы́, пяку́, пячэ́ш, пячэ́; пячо́м, печаце́, пяку́ць; пёк, пякла́, -ло́; пячы́; пе́чаны; незак.

1. што. Гатаваць (ежу) сухім награваннем на адкрытым агні, у прыску, духу ці на патэльні.

П. пірагі.

П. бульбу.

П. яечню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці вельмі халоднага ўтвараць апёк, адчуванне апёку.

Сонца пякло неміласэрна.

Крапіва пячэ.

Мароз пёк твар.

|| зак. спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны.

|| наз. пячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Камя́к, камякі́, камяке́ ’сціснуты, змяты, злеплены кавалак мяккай масы’ (ТСБМ), ’камы, бульбяная каша’ (навагр., свісл., лун., Шатал.; стаўб., З нар. сл.; Федар. Рук.; слонім., Шн. 3; лях., барыс., дзярж., ганц., пух., ст.-дар., Сл. паўн.-зах.; Мал., Янк. БП, Гарэц., Сцяшк., Жд. 3); ’няўдала спечаны, глейкі хлеб’ (КЭС, лаг.; ашм., Сл. паўн.-зах.); шчуч. ’галушка’, ’засохлая гразь’, воран. ’макуха’ (Сл. паўн.-зах.). Прадуктыўнае ў бел. гаворках утварэнне з суфіксам ‑ʼак, да ком, камы1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zapiekły

zapiekł|y

1. запечаны; спечаны; ~а krew — запечаная кроў;

~е wargi — сасмяглыя вусны;

2. перан. пякучы;

~а nienawiść — пякучая нянавісць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Падпа́лак1 ’праснак’ (ТС, Мат. Гом.), подпалак, пудпалок ’тс’ (Сл. Брэсц.), подпальнік, подпаленік (ТС). Рус. подпалок ’што-н. падпаленае’, укр. підпилок, подпалок, пудпалок ’род мяккага хлеба; праснак’, польск. podpałek ’блін, спечаны на коміне’ (Карл.). Вытворныя ад падпаліць < паліць (гл.). Падрабязна гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 112.

Падпа́лак2 ’прут у ярме’ (Сцяшк. Сл.), подпалок ’частка сахі (жалезны прут), якая падтрымлівае паліцу’ (Сержп. Земл., Выг.), путпалок ’тс’ (Тарнацкі, Studia). Польск. podpałek ’тс’. Конфікснае ўтварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. у базавым слове. Падпалак падтрымлівае паліцу — асноўную частку сахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяч, мя́чык, ме́чык ’шар для гульні, зроблены з пругкага матэрыялу’, драг. мнеч, пруж. мʼяч ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1, Рам. 8, Сл. ПЗБ, КЭС), ме́чык ’мячык з валовай шэрсці, абшыты панчохай’ (Растарг.). Укр. мʼяч, мняч, рус. мяч, чэш. míč, ст.-чэш. mieć, славен. mȇč, mẹ́čá ’тс’, серб.-харв. меча ’нешта мяккае, мякіш, сярэдзіна’, балг. ме́чка ’хлеб з сырам, спечаны ў выглядзе кулі’. Прасл. měcь ’нешта сціснутае, скамечанае’, утворанае ад mękъ(kъ) ’мягкі’ пры дапамозе суфікса ‑jь (Бернекер, 2, 42; Міклашыч, 189; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 362; Бязлай, 2, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́тніца1 ‘ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (маг., Кіс.), ‘ажына, Luzula (Байк. і Некр., Інстр. 2). Да сіт, сі́тнік (гл.); назва дадзена з прычыны змяшэння з сітнікам (гл. Аненкаў, 200).

Сі́тніца2 ‘хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны (або белы) хлеб’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Ян., Жд. 1, Янк. 2, Варл.), ‘сітная мука’ (Нар. сл.), сі́тнік ‘сітны хлеб’ (Касп., Нік., Оч., Мат. Гом., Нар. сл.), сітня́к (Сцяшк.), сі́тны (Нас., Др.), сі́тны хлеб (Сл. ПЗБ) ‘тс’, сі́тні ‘пшанічны’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад сі́тны ‘прасеяны праз сіта’, якое ад сіта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)