род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядома 40 відаў. Большасць з іх пашырана ў халодных і ўмераных зонах. На Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца балотныя — Д. глянцаваты (D. vemicosus) і Д. сагнуты (D. aduncus); у вадаёмах пашыраны Д. Зентнера (D. sendtneri), Д. бяскольцавы (D. exannulatus) і Д. плаваючы (D. fluitans); Д. кручкаваты (D. uncinatus) расце ў хвойных і мяшаных лясах. Торфаўтваральнікі.
Адна- і двухдомныя лістасцябловыя імхі. Дзярнінкі звычайна бліскучыя, буйныя, зялёныя, жаўтавата-зялёныя, карычневыя, чарнаватыя. Сцябло ляжачае да прамастойнага. Лісце цэльнакрайняе ці пілаватае. Каробачка са спорамі на прамой ножцы, цыліндрычная, сагнутая; вечка з дзюбай або бародаўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анкілаза́ўры
(ад гр. ankylos = сагнуты + -заўр)
буйныя раслінаедныя чацвераногія дыназаўры мелавога перыяду (гл.мезазой) з целам, пакрытым панцырам з касцявых пласцінак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анкіласто́ма
(н.-лац. ankylostoma, ад гр. ankylos = сагнуты + stoma = рот)
гельмінтсям.анкіластаматыдаў паразітуе ў кішэчніку чалавека і мясаедных жывёл; крывагалоўка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анкіластаматы́ды
(н.-лац. ankylostomatidae, ад гр. ankylos = сагнуты + stoma, -atos = рот)
сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у кішэчніку чалавека і некаторых жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зго́рблены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад згорбіць.
2.узнач.прым.Сагнуты (ад старасці, хваробы); сутулаваты. Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, [доктар] падышоў да раненага.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́рблены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыгорбіць.
2.узнач.прым. Згорблены, ссутулены (ад старасці, немачы); крыху сагнуты. Па высокай прыгорбленай постаці прафесар Галынскі адразу пазнаў Ягуплу.Галавач.Жылісты, прыгорблены, .. [сын], як заведзены, кружыўся на падворку, мільгаў палатнянымі штанамі.Ракітны.На [біле] свайго воза сядзеў мужчына з тоўстым, трохі прыгорбленым носам.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссуту́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ссутуліць.
2.узнач.прым. Згорблены, сагнуты (ад старасці, хваробы і пад.). Бацька выйшаў са двара і рушыў цераз вуліцу. Сняжынкі адразу забялілі чырвоны верх яго папахі, пагоны на плячах, шэры шынель на ссутуленай спіне.Шамякін.— Не шкада і лапцей, — разважаў Гашэнка, ідучы за высокім, ссутуленым Кавалёвым.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯ́ЗЕЛЬ,
заечая канюшына, заечы хмель (Coronilla), род кветкавых раслін сям. бабовых. 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор’я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўд. раёнах) трапляецца вязель стракаты (Coronilla varia). Расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі, прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк. Лек. (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкар. расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і каранілін).