1) рака на У Аўстраліі. Утвараецца ад сутокаў рэк Макензі і Досан, што сцякаюць са схілаў Вял. Водападзельнага хр., упадае ў Каралавае м. Ціхага ак.Даўж. больш за 450 км (ад вытоку р. Досан 960 км), пл.бас. 143 тыс.км². Сярэдні расход вады 182 м³/с. Суднаходная ад г. Ракгемптан. Названа ў гонар Ч.Фіцроя.
2) Рака на ПнЗ Аўстраліі. Даўж. 520 км, пл.бас. 86,5 тыс.км². Пачынаецца на схілах масіву Кімберлі, упадае ў заліў Кінг Індыйскага акіяна. Сярэдні расход вады каля 100 м³/с. Суднаходная на 130 км ад вусця. Рэкі мнагаводныя ў студз.—сак., у час мусонных дажджоў. Названа ў гонар Р.Фіцроя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыяфра́гма, ‑ы, ж.
1. Мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной (у млекакормячых жывёл і чалавека).
2. Прыстасаванне для змянення дыяметра дзеючай адтуліны ў фота- ці кінааб’ектыве.
3. Вертыкальная сценка з бетону, металу і пад. у целе земляных ці камененакідных плацін для забеспячэння іх воданепранікальнасці.
4. Кальцавая перагародка ў трубаправодзе для стварэння перападу ціску, каб вызначыць расход вадкасці, газу і пад.
[Ад грэч. diáphragma — перагародка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zużycie
н.
1. выкарыстанне;
2.расход; выдаткаванне; спажыванне;
zużycie energii — спажыванне энергіі;
zużycie ponad normę — перарасход
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Verbráuchm -(e)s
1) спажыва́нне, расхо́д (an D – чаго-н.)
2) мед. знясі́ленне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІНЬЦЗЯ́Н,
назва 2 рэк у Кітаі: рака ў цэнтр.ч. краіны, левы прыток Янцзы. Даўж. 793 км, пл.бас. 134 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Міньшань, цячэ па глыбокай звілістай цясніне, перасякае Сычуаньскую катлавіну, упадае ў р. Янцзы каля г. Ібінь. Сярэдні расход вады больш за 3 тыс.м³/с, летнія паводкі. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. Пачатак суднаходства ад г. Чэнду; рака на ПдУ Кітая. Даўж. 577 км, пл.бас. 60,8 тыс.км². Цячэ ў адгор’ях гор Уішань, упадае ў Тайваньскі праліў, утварае эстуарый. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2 тыс.м³/с, макс. (летам) — да 30 тыс.м³/с. Густая сетка арашальных сістэм.ГЭС. У ніжнім цячэнні суднаходная. На М. — г. Наньпін, у эстуарыі — марскі порт Фучжоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭД-РЫ́ВЕР (Red River),
1) рака на Пд ЗША, правы прыток р. Місісіпі. Даўж. 2050 км, пл. басейна 233 тыс.км² Вытокі на плато Лана-Эстакада, у сярэднім і ніжнім цячэнні перасякае Прымексіканскую нізіну. У нізоўях падзяляецца на рукавы: Олд-Рывер (упадае ў р. Місісіпі) і Атчафалая (упадае ў Мексіканскі зал., сцёк толькі ў разводдзе). Паводкі ў канцы вясны — пач. лета. Сярэдні расход вады 880 м³/с. ГЭС. Буйное вадасх. Тэксома. Суднаходная ад г. Шрыўпарт.
2) Рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 920 км, пл. басейна 297 тыс.км². Цячэ па Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. На Р.-Р. — г. Вініпег (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЧЫЛ (Churchill),
1) рака ў цэнтр ч. Канады. Даўж. 1600 км, пл.бас. 282 тыс.км². Выцякае з воз. Чэрчыл, упадае ў Гудзонаў заліў. Рэчышча — шэраг азёрападобных расшырэнняў, падзеленых парожыстымі ўчасткамі. У сістэме Ч. шмат буйных азёр (Аленевае, Нортэрн-Індыян-Лейк, Саўтэрн-Індыян-Лейк, Ла-Ронж і інш.). Гал. прыток — Бівер (справа). Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады 1200 м³/с. Ледастаў каля 8 мес. ГЭС Айленд-Фолс. У вусці порт Чэрчыл.
2) Рака ў Канадзе, на п-ве Лабрадор. Да 1965 наз. Гамільтан. Даўж. 560 км, пл.бас. 80 тыс.км². Ажыццяўляе сцёк вял. групы азёр у цэнтр.ч. Лабрадора. Упадае ў воз. Мелвіл, якое злучана пратокай з зал. Гамільтан Атлантычнага акіяна. Вадаспады (Чэрчыл-Фолс, Маскрат-Фолс), парогі (Порк’юпайн, Муні). Сярэдні расход вады 1580 м³/с. Вадасх. Чэрчыл. ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ ТАЙМЫ́РА,
рака на п-ве Таймыр, у Расіі Даўж. 567 км, пл.бас. 50,4 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Быранга, упадае ў воз. Таймыр. Сярэдні расход вады каля 430 м³/с. У бас. Верхняй Таймыры — Таймырскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКЛЮ́ЗЫ (ад назвы крыніцы Ваклюз на Пд Францыі), ваклюзскія крыніцы,
крыніцы, якія ўтвараюцца ў карставых абласцях пры выхадзе на паверхню падземнай ракі. Маюць вял. і пастаянны расход (дэбіт) вады. Ёсць на Каўказе, у Ферганскай даліне і інш. раёнах развіцця карсту.