ЯВО́РСКІ Баляслаў Леапольдавіч (22.6.1877, г. Харкаў, Украіна —26.11.1942),
расійскі і ўкраінскі музыказнавец, піяніст, педагог, кампазітар. Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1903; кл. кампазіцыі С.Танеева, кл.фп. М.Шышкіна), з 1938 яе прафесар. З 1906 выступаў як піяніст-саліст і ансамбліст. З 1916 праф. Кіеўскай кансерваторыі, адначасова з 1918 — Муз.-драм. ін-та, з 1917 дырэктар Кіеўскай нар. кансерваторыі; у 1921—31 выкладаў у 1-м Маскоўскім муз. тэхнікуме, адначасова працаваў у Наркамасвеце РСФСР. Рэфарматар рас.муз. адукацыі. Стваральнік тэорыі ладавага рытму, заклаў асновы вучэння пра інтанацыю. Абгрунтаваў і ўвёў шэраг тэрмінаў, якія зацвердзіліся ў музыказнаўстве. Сярод муз. твораў: опера «Вышка Кастрычніка» (паст. 1930), арк. п’еса «Тры расфарбоўкі» (1905), творы для фп., рамансы і інш. Сярод вучняў Р.Вяроўка, А.Свешнікаў і інш.
Тв.:
Статьи, воспоминания, переписка. М., 1972;
Избр. труды. Т. 1—2 (ч. 1). 2 изд. М., 1972—87.
Літ.:
Кузелина Л.А. Исполнительская эстетика Б.Л.Яворского. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГ ТХАЙ ШОН (Dang Thai Son; н. 1958),
в’етнамскі піяніст. Нар.арт. В’етнама (1984). Музыцы вучыўся ў маці, вядомай піяністкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі. Гастраліруе. Вытанчанасць і філіграннасць выканальніцкай манеры, «адэкватнасць» трактоўкі (асабліва твораў Ф.Шапэна) вылучылі яго як аднаго з лепшых піяністаў свету. Лаўрэат 1-й прэміі Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯХА́ЕНКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 13.1.1957, Мінск),
бел.піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1981). З 1984 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1992 дэкан, з 2002 праф.). Аўтар навук.-метадычных прац па фартэпіянным выкананні і педагогіцы. Сярод вучняў К.Красніцкі, Т.Лях, В.Нетук, С.Смірноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙГА́ЎЗ Генрых Густававіч (12.4.1888, г. Кіраваград, Украіна — 10.10.1964),
расійскі піяніст, педагог, муз. пісьменнік. Нар.арт. Расіі (1956). Ігры на фп. вучыўся ў бацькі Густава Вільгельмавіча Н., Л.Гадоўскага (у Берліне, Вене). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (экстэрнам, 1915). З 1916 выкладаў у Кіеўскай (з 1919 праф.), з 1922 у Маскоўскай (праф., у 1935—37 дырэктар) кансерваторыях. У 1922—62 выступаў як саліст і ансамбліст. Піяніст рамантычнага кірунку, яго выкананне спалучала бурны тэмперамент, імпульсіўнасць, валявы пачатак з адухоўленай паэтычнасцю, тонкім лірызмам. У рэпертуары пераважалі творы Л.Бетховена, Ф.Ліста, Ф.Шапэна, Р.Шумана, А.Скрабіна, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, інтэрпрэтацыі якіх — значная з’ява ў піяністычным мастацтве 20 ст. Стварыў піяністычную школу, сярод вучняў Э.Гілельс, Я.Зак, Я.Малінін, С.Нейгаўз, С.Рыхтэр. Аўтар прац па муз. выканальніцтве.
Літ.тв.: Об искусстве фортепианной игры: Зап. педагога. 5 изд. М., 1988; Размышления, воспоминания, дневники. Избр статьи. Письма к родителям. 2 изд. М., 1983.
Літ.:
Дельсон В. Генрих Нейгауз. М., 1966;
Бэлза И.Ф. «Генрих Великий» // Бэлза И.Ф. О музыкантах XX в. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГЕР Міхаіл Аркадзевіч (28.8.1909, Мінск — 6.2.1981),
бел.піяніст і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). З 1937 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у 1937—41 дырэктар). Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі нар. мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фп. (1945) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРАКО́Ў Павел Аляксеевіч (28.2.1909, г. Валгаград, Расія — 17.8.1977),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930), выкладаў у ёй (з 1939 праф.; у 1938—51 і з 1961 рэктар). Вядомы як інтэрпрэтатар фартэпіяннай музыкі Л.Бетховена, П.Чайкоўскага, першы выканаўца шэрагу твораў сав. кампазітараў. Ігра С. была адметная віртуознасцю, маштабнасцю, эмацыянальнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тапёр
(фр. tapeur, ад taper = стукаць)
музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах, а таксама піяніст, які суправаджаў сваёй ігрой дэманстрацыю нямых кінафільмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНЦЭРТМА́ЙСТАР (ням. Konzertmeister),
1) 1-ы скрыпач—саліст сімф. ці опернага аркестра; часам выступае як дырыжор.
2) Музыкант, што ўзначальвае кожную з відавых інстр. груп сімф. аркестра (пераважна ўнутры струннай групы).
3) Піяніст, які дапамагае вакалістам, артыстам балета, інструменталістам развучваць партыі і акампануе ім на рэпетыцыях і ў канцэртах. Сярод бел. канцэртмайстраў С.Талкачоў, Ж.Габа, Г.Карант, Г.Каржанеўская, Л.Максімава, Т.Міянсарава, Н.Ражнова, Л.Талкачова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́Ў Сямён Львовіч (29.5.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 7.8.1970),
бел.піяніст. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). З 1931 працаваў у Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. З 1938 канцэртмайстар, з 1943 гал. канцэртмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Свабодная арыенціроўка ў партытуры, дасканалае валоданне фп. і веданне прыроды чалавечага голасу павышалі муз. ўзровень спектакляў, падрыхтаваных з яго ўдзелам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАДЭЛЬФІ́ЙСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
адзін з вядучых аркестраў ЗША. Засн. ў 1900 дырыжорам Ф.Шэлем. З 1912 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Л.Стакоўскі, з 1938 — Ю.Ормандзі, з 1980 — Р.Муці, з 1993 — В.Заваліш. Аркестрам дырыжыравалі Ф.Вейнгартнер, С.Рахманінаў (і як піяніст), Р.Штраус, з ім выступалі найбуйн. дырыжоры і інструменталісты свету, у т. л. Э.Гілельс, Д.Ойстрах, Л.Коган, Ю.Цемірканаў і інш.