НЯХА́ЕНКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 13.1.1957, Мінск),
бел. піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1981). З 1984 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1992 дэкан, з 2002 праф.). Аўтар навук.-метадычных прац па фартэпіянным выкананні і педагогіцы. Сярод вучняў К.Красніцкі, Т.Лях, В.Нетук, С.Смірноў і інш.