Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гаварыць абы-што, пустое, без толку. Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж.
1.Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў.
2. Адно сцябло саломы.
|| памянш.сало́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
◊
Хапацца за саломінку — спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вако́л,
1.прысл. Кругом, навокал. Вакол ляжала маўклівае пустое поле.Колас.
2.прыназ.зР. Кругом чаго‑н. Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Патраціць на што-н. дробнае, пустое, непрыстойнае (сілы, пачуцці і пад.).
Р. здароўе.
Р. энергію.
3. Незаконна расходаваць (грошы, маёмасць і інш.)
Р. казённыя грошы.
|| незак.растра́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.растра́чванне, -я, н.ірастра́та, -ы, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Падаваць час ад часу слабы голас. Каты.. церліся каля гаспадарскіх ног і па-блазенску дакучліва вякалі.Брыль.
2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́тні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размешчан у куце. Кутняе акно. □ Невялікае памяшканне чайной было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое.Быкаў.
•••
Кутнія зубыгл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЕШЧАВІ́НА (Ricinus),
род кветкавых раслін сям. малачайных. 1 від — К. звычайная (R. communis). Пашырана ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі. На Беларусі інтрадукавана.
На радзіме К. — кусты або дрэвы выш. да 10 м, у культуры — адна- ці двухгадовыя расліны выш. да 4 м. Сцябло прамое, галінастае, пустое ў сярэдзіне. Лісце буйное, пальчатараздзельнае. Кветкі аднаполыя, у гронкападобных суквеццях, сядзяць групамі па восі суквецця: у верхняй ч. жаночыя, у ніжняй — мужчынскія. Плод 3-гнездавая каробачка. Насенне — цвёрдае, бліскучае, стракатае, мае ў сабе ядавітыя рэчывы (глікапратэін рыцын і алкалоід рыцынін) і да 60% алею, які выкарыстоўваецца ў прам-сці і медыцыне (т.зв. касторавы). Інсектыцыдныя, дэкар., кармавыя і тэхн. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прастарэ́ка ’той, хто многа гаворыць пра пустое; гаварун, жартаўнік’, ’малы, які гаворыць, як дарослы’ (ТСБМ, Шат.; глус., Янк. Мат.), ’балбатун’ (“трапло”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), ’які паволі гаворыць пустое, няважнае’ (Нас.), ’прастак’ (Янк. 1), ’скамарох; крыўляка’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.), параўн. укр.просторі́кати ’многа гаварыць’, рус.просторечи́вый ’той, хто гаворыць проста’, просторе́чие ’простая мова’, чэш.prostořeký ’той, хто гаворыць занадта шчыра’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *прастарэ́каць ’гаварыць пра пустое, балакаць’, якое ад про́сты і *рэ́каць (гл. урачы). Аднак адсутнасць фіксацыі зыходнага дзеяслова (прастарэ́каваць ’гаварыць несур’ёзнае, пустое’ ад прастарэ́ка) прымушае дапусціць уплыў літ.prieštariẽkas, якое паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 284), з’яўляецца nomen agentis ад prieštaráuti ’працівіцца, пярэчыць’.