stall

I [stɔl]

1.

n.

1) ста́йня f., хлеў -ява́ m.

2) сто́йла n.

3) кіёск -а m.

4) Brit. ме́сцы ў пе́ршых радо́х партэ́ру (у тэа́тры)

5) адзі́н з па́льцаў пальча́ткі

2.

v.t.

1) ста́віць жывёліну ў сто́йла

2) затры́мваць, прыпыня́ць

3.

v.i.

1) стая́ць у хляве́, ста́йні або́ сто́йле

2) затры́мвацца, спыня́цца (пра аўтамашы́ну)

3) заграза́ць

4) тра́ціць ху́ткасьць (пра самалёт)

II [stɔl]

v.

адця́гваць, цягну́ць, ухіля́цца, мару́дзіць

You have been stalling long enough — Хо́піць табе́ мару́дзіць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ла́ва1 ’прылада для сядзення (некалькіх асоб) і для спання’, ’самаробная мэбля ў сялянскай хаце’ (Гарэц., Сцяшк., Мат. Гродз.; гродз., КЭС. Янк. Мат., Мал., Некр., Маш., Выг., Нас., Бяльк., Касп., Яруш., Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), лавы ’тс’ (Зялен. 2; Зн. дыс.). Укр. ла́ва, рус. ла́ва ’тс’, польск. ława, палаб. lovó, н.-луж., в.-луж. ława, чэш. lava, мар. łava ’тс’, славац. lávka, lavica ’лаўка’, славен. láva ’буфет (шафа)’, балг. лавица ’лаўка’. Прасл. lava ’(непераносная) лава ля сцяны’. Развіццё семантыкі: ’узнятае прыстасаванне для сядзення, ляжання’ > ’прызба’ > ’куча, слой зямлі, шчыльная маса, рад’. Дакладнымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. lóva ’ложак, пасцель’, ’доўгая лаўка’, ’градка, загон’, ’рэчышча’, лат. lāva ’палок у лазні’, ’пол’, ’лаўка ля печы’, ’адонак’, а таксама, магчыма, ст.-інд. láva‑ ’адрэзак, адрэзаны кавалак’, lavaḥ ’той, хто рэжа’, літ. liáutisпрыпыняць, быць абрэзаным, акалечаным’ (апошняе гл. Слаўскі, 5, 51). Больш падрабязна гл. Бернекер, 695; Фасмер, 2, 444.

Ла́ва2 ’звязаны лес, плыт, які сплаўляецца на рэках басейна Заходняй Дзвіны’ (Анік., Дэмб., Янк. Мат.), ’плыт або звяно плыта на даўжыню аднаго бервяна’, ’плыт з двухмятровых дроў’ (дзвін., Нар. сл.; чэрв., Сл. паўн.-зах.). Самым блізкім да яе па значэнню з’яўляецца рус. лава ’мост’, пск. ла́вы ’плывучы мост на плытах’, пск., цвяр. ла́вина ’плыт на вадзе для мыцця бялізны, коней’, укр. гуц. ла́ва ’вузенькі масток, бервяно праз ваду, якое ўжываецца для пераходу’, ’кладка’. Аднак семантыка бел. лава з’яўляецца рэгіянальнай канкрэтызацыяй больш агульнага значэння лексемы lava ’нешта доўгае, шарэнга, рад, шчыльна складзеныя з асобных, падобных адна да адной састаўных частак’, як у бел. лава ’бок вуліцы’ (петр., Шатал., Мат. Гом.), параўн. і ла́ва3лава6, рус. пск. ла́вица ’вуліца, гарадскі раён’ (Філін, Происх., 610). Адносна паходжання гл. ла́ва1.

Ла́ва3 ’кавалак поля ад баразны ў два-тры загоны, узараных уроскід’ (Сцяшк.; мін., Ант., Чуд., Сл. паўн.-зах., Прышч. дыс.), ’вялікі кавалак зямлі, участак поля’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.), ’загон’ (Шатал.), ’участак поля, які належыць аднаму гаспадару’ (Сл. паўн.-зах., Выг.), ’ніва’ (Мат. Гом.), ’вялікі абшар, аднастайны масіў чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’вузкая паласа поля’, ’загуменная дарога’, ’абочына дарогі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. lóva ’загон, градка’. Да лава1 (гл.).

Ла́ва4 ’кар’ер (торфу)’ (Мат. Гом.), ’падземны горны вырабатак з доўгімі забоямі, дзе здабываюцца карысныя выкапні’ (ТСБМ) < польск. lawa < ст.-польск. ławy ’соль, высечаная гарызантальна’, ławy węglowe (XVI ст.). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што гэта запазычанне з рускай мовы. Да лава1 (гл.).

Ла́ва5 ’падоўжаная ўкладка дроў’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн., аднак, літ. lóva ’капна сена’. Магчыма, балтызм.

Ла́ва6 ’гарадскі суд’ (КТС, У. Караткевіч), ст.-бел. лава ’тс’ запазычана са ст.-польск. lawa ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

break2 [breɪk] v. (broke, broken)

1. (in/into) лама́ць; лама́цца; разбіва́ць; разбіва́цца;

break into pieces лама́ць, біць на кава́лкі, аске́пкі;

break in two разлама́ць папала́м;

break one’s arm/leg/neck злама́ць руку́/нагу́ы́ю;

Glass is easily broken. Шкло лёгка б’ецца.

2. разрыва́ць; разрыва́цца;

The rope broke. Вяроўка разарвалася;

My heart is breaking. У мяне сэрца разрываецца.

3. пашко́дзіць; сапсава́ць; сапсава́цца;

The clock has broken. Гадзіннік сапсаваўся (і не ідзе).

4. здзе́рці ску́ру (да крыві)

5. рабі́ць каро́ткі перапы́нак; часо́ва спыня́ць яку́ю-н. дзе́йнасць; прыпыня́ць; прыпыня́цца;

Let’s break for lunch. Давайце зробім перапынак на ланч;

They broke their journey in Oxford. Яны прыпыніліся ў Оксфардзе.

6. спыня́ць (сілай);

break a strike спыня́ць забасто́ўку

7. паруша́ць;

break the law/an agreement/a contract/rules паруша́ць зако́н/пагадне́нне/кантра́кт/пра́вілы;

break a promise/one’s word не стрыма́ць абяца́ння/сло́ва;

break silence паруша́ць маўча́нне

8. падрыва́ць, аслабля́ць (супраціўленне, дух, рашучасць і да т.п.)

9. біць рэко́рды;

The film broke all box-office records. Фільм пабіў усе касавыя рэкорды.

10. рабі́цца вядо́мым (пра навіны);

break the news to smb. пе́ршым паве́даміць каму́-н. непрые́мную навіну́

11. уцяка́ць;

break free from вы́зваліцца

12. пачына́цца (пра дзень, буру);

The day broke. Развіднела.

13. AmE, infml разме́ньваць гро́шы.

break away [ˌbreɪkəˈweɪ] phr. v.

1. уцячы́ (ад каго-н.)

2. аддзялі́цца (пра партыі або краіны)

3. адарва́цца (ад чаго-н.)

break down [ˌbreɪkˈdaʊn] phr. v.

1. сапсава́цца (пра тэхнічныя прылады)

2. паго́ршыцца

3. пацярпе́ць няўда́чу

4. раздзялі́ць; раздзялі́цца

break in [ˌbreɪkˈɪn] phr. v. уварва́цца

break off [ˌbreɪkˈɒf] phr. v.

1. адло́мваць; адло́мвацца; адло́мліваць; адло́млівацца

2. спыня́ць; спыня́цца

break out [ˌbreɪkˈaʊt] phr. v. пачына́цца; успы́хваць (пра вайну, пажар, эпідэмію)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)