convert

[kənˈvɜ:rt]

1.

v.

1) ператвара́ць; перарабля́ць

2) наваро́чваць (на ве́ру), навярта́ць; прыахво́чваць да чаго́; пераваро́чваць; абярта́ць

3) пераво́дзіць

2.

n.

пярэ́хрыст -а m., пярэ́хрыстка f.; нэафі́т -а m., нэафі́тка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

alter

[ˈɔltər]

1.

v.t.

1) зьмяня́ць, перарабля́ць; папраўля́ць

to alter a coat — дапасава́ць паліто́

to alter one’s mind — зьмяні́ць ду́мку

2) (пра жывёлу)

а) лягча́ць, паклада́ць (самца́)

б) рабі́ць бяспло́днай а́мку)

2.

v.i.

зьмяня́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

adapt

[əˈdæpt]

v.

1) прыстасо́ўваць; прыла́джваць, падганя́ць

to adapt oneself to the new job (environment) — прыстасава́цца да но́вае пра́цы (асяро́дзьдзя).

2) адаптава́ць; перарабля́ць

to adapt a novel — перарабі́ць рама́н (у п’е́су або́ ў фільм)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падвалі́на, ‑ы, ж.

1. Брус, на які насцілаецца падлога, памост. У сярэдзіне [хаты] яшчэ не было падлогі, толькі ўпушчаныя ў падрубы падваліны на яе. Чорны. А масток аказаўся ліхі. Алёша вылез, паглядзеў. Каб падваліны шырэйшыя былі, то можна было б праехаць. Лобан. Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз. Місько. // перан. Аснова якой‑н. з’явы. Рэалізм як сістэма зыходных прынцыпаў адлюстравання жыцця — вось падваліны эстэтычных пазіцый Багдановіча. Лойка.

2. Абл. Падруба. Хату [Вондар] паставіў не так даўно, перад першай германскай вайной, а ўжо перасыпаў яе, паклаў новыя падваліны і штандары, два разы мяняў гонту на даху. Навуменка. Цясляр узяўся перарабляць то адну сцяну, то другую, то вымаць падваліны, то прасякаць новыя дзверы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераваро́т ’рэзкі паварот, змены ў развіцці, ходзе чаго-небудзь’ (Яруш., ТСБМ), ’заварот кішок’ (даўг., Сл. ПЗБ; метрык., Мат. Гом.). Да прасл. *per‑vortъ, якое з *per‑vortiti ’перавярнуць’: ст.-рус. переворотити ’павярнуць у іншы бок; даць справе іншы ход’, польск. przewrócić ’перакінуць; перавярнуць, папераварочваць’, ст.-чэш. přěvrátiti ’перавярнуць, знішчыць, звесці, змяніць, падавіць’, серб.-харв. превра́тити ’перавярнуць’, славен. prevráčati ’перакідваць, пераварочваць, перакульвацца’, балг. превръ́щам ’пераўтвараць, пераварочваць, перарабляць’, ст.-слав. прѣвратити ’пераўтварыць’; параўн. лац. pervertere ’перакульваць, псаваць, перакручваць, скажаць’, гоц. frawardjan ’псаваць’, ст.-в.-ням. farwarttan, far‑werten, ст.-англ. for‑weorþan, ст.-сакс. far‑werdan ’знікаць’, ’псавацца’ — словаўтваральна-семантычны паралелізм. З іншых і.-е. адпаведнікаў прасл. *vьrtiti < *vertiti (якое не захавалася) можна адзначыць ст.-інд. vartatē, літ. ver̃sti ’пераварочваць, перакульваць, пераўтвараць адно ў іншае’ (Трубачоў, Проспект, 71). Лексема пераварот ’гвалтоўная змена манарха’ (ТСБМ) — калька (XVIII ст.) з франц. révolution ’тс’ < лац. revolūtio ’адкат, кругаварот’ — праз польск. ці рус. мовы (Фасмер, 3, 236). Сюды ж піраваро́тнік ’чалавек, што добраахвотна ці па прымусу прыняў іншую веру’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

transform

[trænsˈfɔrm]

1.

v.t. (into)

1) ператвара́ць, перамяня́ць; перарабля́ць

2) Phys. ператвара́ць адзі́н род энэ́ргіі ў другі́

A dynamo transforms mechanical energy into electricity — Дына́ма ператвара́е мэхані́чную энэ́ргію ў электры́чнасьць

3) Electr. трансфармава́ць

2.

v.i.

ператвара́цца

A tadpole transforms into a frog — Апало́нік ператвара́ецца ў жа́бу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ändern

1.

vt перарабля́ць, мяня́ць

das ändert die Sche — гэ́та мяняе́ спра́ву

2.

(sich) (па)мяня́цца

sich von Grund aus ~ — змяні́цца карэ́нным чы́нам

darn lässt sich nichts ~ — тут нічо́га не зро́біш [не дапамо́жаш]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mdeln

1.

vt

1) надава́ць фо́рму, мадэлі́раваць

2) (з)мяня́ць, пераўтвара́ць

nach sich (D) ~ — перарабля́ць на свой лад [мане́р]

2.

(sich) (з)мяня́цца

er hat sich in der ltzten Zeit sehr gemdelt — ён за апо́шні час ве́льмі змяні́ўся

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сыта́ ’мёд або цукар, разведзены гатаванай вадой’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Маш., ТС, Растарг., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’засалоджаная мёдам вада як абрадавая страва’ (Сержп. Прымхі, Серб. Вічын, Арх. Вяр., Ян.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., карэліц., З нар. сл.; ЛА, 5), ’раствор мёду або цукру для падкормлівання пчол’ (Анох.; слаўг., Нар. сл.), тое ж сыць (Мат. Гом.), ’страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у салодкую ваду’ (Сл. Брэс.), ’страва з цёртых канапель’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), сюды ж сы́ціца ’напой з перабрадзіўшай сыты’ (ТС), саці́ца ’напой на сотавым мёдзе’ (Барад.), сыты́ця ’тс’ (Доўн.-Зап., Пін.). Укр. сита́, рус. сыта́, стараж.-рус. сыта́ ’вада, падсалоджаная мёдам, гатаваны мёд’. Слова без пэўнай этымалогіі; на аснове польск. woda miodem nasycona ’вада, сычоная мёдам’ Гараеў (356) выводзіў ад *sytъ ’сыты’; супраць Міклашыч (336). Набліжалі таксама (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1129) да ст.-прус. sutristio ’сыроватка’, літ. sutré, sùtros ’памыі, мутная брудная вадкасць, асадак’, лат. sutra ’гнаявая жыжка’, ст.-ірл. suth ’сок, малако’; Брандт (РФВ, 24, 189) і Ільінскі (РФВ, 62, 139) звязвалі таксама з *sъtъ, гл. соты. Гл. Фасмер, 3, 820; ЕСУМ, 5, 244. Сюды ж сыці́ць ’падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым-небудзь’, якому адпавядаюць укр. сити́ти ’падсалоджваць’, рус. сыти́ть ’тс’, польск. sycić ’запраўляць чым-небудзь’: sycić miódперарабляць пчаліны мёд на пітны’, што паводле Борыся (590), да прасл. *sytiti ’рабіць сытым, насычаць, карміць’, ад *syty (гл. сыты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

over1 [ˈəʊvə] adv.

1. праз, це́раз (паказвае на рух цераз што-н., пераход з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае);

knock smth. over пераку́льваць, абаро́чваць што-н.;

turn the page over перагарну́ць старо́нку

2. : паказвае на знаходжанне на якім-н. баку ці перамяшчэнне на другі бок пакоя, вуліцы і да т.п.;

He rowed us over to the other side of the river. Ён пераправіў нас на другі бераг ракі;

over here/there тут/там

3. скрозь, спрэс (паказвае на пашырэнне, распаўсюджванне па ўсёй тэрыторыі);

hills covered over with snow узго́ркі скрозь пакры́тыя сне́гам

4. больш, звыш; залі́шне;

girls of 13 and over дзяўчы́нкі трына́ццаці гадо́ў і старэ́йшыя

5. зноў, яшчэ́ раз;

do smth. over перарабля́ць што-н.

6. : паказвае на заканчэнне ці спыненне дзеяння;

The lecture is over. Лекцыя скончылася;

think/talk over праду́маць/абмеркава́ць, абгавары́ць;

look over агле́дзець

(all) over again зноў, яшчэ́ раз, на́нава; з пача́тку да канца́;

over and over (again) зноў, не раз, не адзі́н раз, неаднаразо́ва, шмат разо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)