1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адвёў і агледзеўся навокал.Даніленка.
2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу.Пальчэўскі.
3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што‑н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк.Бядуля.Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае.Чорны.
•••
Не паспець агледзецца, як...гл.паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́ецца, безас.зак.
Можна паспець, няма куды спяшацца. А чаму яны [каровы] такія мурзатыя ды лахматыя? Гэта бачыла і раней даярка, але неяк адкладвалася само сабою: ат, успеецца, пачышчу, мае не горшыя за іншых...Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл.Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
spurt2[spɜ:t]v.
1. біць струме́нем;
Blood spurted from the wound. Кроў хлынула з раны.
2. рабі́ць рапто́ўнае намага́нне;
spurt to catch a train імча́цца, каб паспе́ць на цягні́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́спець, ‑спее; зак.
1.Паспець, стаць спелым. Выспелі антонаўкі, ранеты, Верасень схмялелы завітаў.Прануза.
2.перан. Скласціся, сфарміравацца, прыняць канчатковую форму. Выспела думка. Выспеў план. □ Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком,.. [Адам Ягоравіч] пакінуў гаспадара — наперадзе Нясвіжская семінарыя.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)