паспе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паспе́ю паспе́ем
2-я ас. паспе́еш паспе́еце
3-я ас. паспе́е паспе́юць
Прошлы час
м. паспе́ў паспе́лі
ж. паспе́ла
н. паспе́ла
Загадны лад
2-я ас. паспе́й паспе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паспе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паспе́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. гл. спець².

2. Стаць гатовым, прыгатаваным (разм.).

Снеданне паспела (зварылася). Глеба паспела (стала прыгоднай для чаго-н.).

|| незак. паспява́ць, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспе́ць², -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Зрабіць што-н., прыбыць куды-н. своечасова, у тэрмін.

П. усё прыгатаваць да прыходу гасцей.

П. на цягнік.

Не паспеў (што-н. зрабіць), як... — ледзь было што-н. зроблена, ледзь адбылося што-н., як наступіла іншае.

Не паспеў я азірнуцца, як яны ўжо і паехалі.

|| незак. паспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспе́ць I сов.

1. созре́ть, поспе́ть;

аўсы́ даўно́ ~пе́лі — овсы́ давно́ созре́ли (поспе́ли);

2. разг. (стать готовым для еды) поспе́ть;

устава́й з пасце́лі — бліны́ ~пе́лі — встава́й с посте́ли — блины́ поспе́ли

паспе́ць II

1. успе́ть, поспе́ть;

п. на цягні́к — успе́ть (поспе́ть) на по́езд;

ён ~пе́ў зрабі́ць усю́ рабо́ту — он успе́л сде́лать всю рабо́ту;

2. (не отстать) успе́ть, поспе́ть, угна́ться;

я не магу́ п. за ва́мі — я не могу́ угна́ться (успе́ть, поспе́ть) за ва́ми;

~пе́еш з ко́замі на торг — не торопи́сь, успе́ешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспе́ць 1, ‑спее; зак.

1. Зрабіцца, стаць спелым; выспець. І макі даўно адцвілі, і жыта паспела, І водар ранетаў даносяць да вокнаў вятры. Тарас. — От калі ў падарожжа ехаць, Міхась, калі арэхі паспеюць! Чарнышэвіч. На Беларусі яблыкі паспелі І глуха асыпаюцца на дол. Грахоўскі.

2. Разм. Стаць гатовым для яды. І чуць што толечкі разднела, У маткі снеданне паспела. Колас. // Стаць прыгодным, гатовым для чаго‑н. Глеба паспела.

паспе́ць 2, ‑спею, ‑спееш, ‑спее; зак., звычайна з інф.

Здолець, змагчы зрабіць што‑н. у тэрмін, своечасова. Да вечара .. [мужчыны] паспелі прынесці толькі па адной вязцы. Маўр. [Брыгадзір:] — Ці чуў — радыё казала — не сёння-заўтра снег сыпане. Трэба паспець дакапаць клін, што пад ярам. Хадановіч. Часу бракавала: трэба было яшчэ паспець дзе-небудзь паснедаць, ды і хацелася хоць з паўгадзіны паблукаць па горадзе. Хадкевіч. // Прыйсці ў які‑н. стан за які‑н. тэрмін, час. Ледзь паспее вясной Чарназём адагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй... Аўрамчык. // Прыбыць куды‑н. у час, не спазніцца. [Арцём:] — А праз паўгадзіны прыбывае калінінградскі... Мне трэба паспець... Ракітны. Ну, проста... проста не паспелі Прыбыць на аганёк. Астрэйка. Да кагосьці ляцеў і кагосьці ў душу сваю клікаў, Так спяшаўся — хаця б не спазніцца, паспець. Кірэенка. // Ідучы за кім‑н. услед, не адстаць у хадзьбе. [Шаевічу] і сапраўды ў такім адзенні цяжка было паспець за мной. Сабаленка.

•••

Не паспець (што‑н. зрабіць) як... — ужываецца пры абазначэнні хуткага дзеяння, нечаканага наступленне чаго‑н. Я не паспеў закрыць ілюмінатар, Як шторм запеніўся з усіх старон. Танк. Яшчэ не паспела .. [Алена] выехаць за вёсачку, як сюды прыпёр Жарстак. Колас. Не паспела пагаснуць вячэрняя зара, як на ўсходзе пабялела неба. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спець², 1 і 2 ас. не ўжыв., спе́е; незак.

1. Рабіцца спелым (пра гародніну, злакі і пад.).

На полі спее ячмень.

2. перан. Прымаць закончаную форму; канчаткова складвацца.

У іх спелі новыя планы.

|| зак. паспе́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспець, прыспець, управіцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паспе́ецца, безас., зак. (разм.).

Няма куды спяшацца, можна паспець.

З паездкай паспеецца, пачакайце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́цьпаспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус. приспе́тьпаспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял.паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр. приспі́типаспець; выспець’; чэш. přispěti, славац. prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв. прѝспетипаспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен. prispétiпаспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Паспець з’явіцца (у час, у патрэбны момант).

Хутка падаспела падмога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)