у складзе Расіі. Утворана 23.9.1937. Пл. 587,4 тыс.км². Насельніцтва 1547,4 тыс.чал. (1994), гар. 76%. Цэнтр — г.Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўн. Ледавітага ак. (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія і інш.). Найб. гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.
Прырода. Размешчана на ПнУсх.-Еўрапейскай раўніны. У паўн.-зах. частцы тэр. цягнецца горны краж Ветраны Пояс (выш. да 344 м), на ПнУ — Ціманскі краж (выш. да 303 м), Канін Камень (да 242 м) і хр.Пай-Хой (выш. да 467 м). Цэнтральная ч. парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі выш. 150—270 м (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато і інш.). На У ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна б.ч. якой занята Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў выш. да 250—275 м. Карысныя выкапні: медзь, баксіты, алмазы, свінцова-цынкавыя руды, вапнякі, даламіты, гліны, кварцавыя пяскі, нафта, прыродны газ, вял. запасы торфу. Клімат на Пн субарктычны, на Пд умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -12 да -18 °C, ліп. ад 8 да 16 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Паўн. Дзвіна (з прытокамі Вычэгда, Пінега і Вага), Пячора, Анега, Мязень. Густая сетка азёраў (каля 2,5 тыс.), найб. Лана, Кенвозера, Кожвозера. Рэзка выяўлена шыротная занальнасць глебава-расліннага покрыва. На ПнУ зона тундры (арктычная, мохава-лішайнікавая і хмызняковая) на тундрава-глеевых і тундрава-балотных глебах. Зона лесатундры занята рэдкалессем на тарфяна-глеевых і слабападзолістых глебах. Лясы займаюць ½ тэр. Архангельскай вобласці, пераважае тайга з елкі і хвоі, на У трапляюцца піхта і лістоўніца. У Архангельскай вобласці Пінежскі запаведнік.
Гаспадарка. Архангельская вобласць — буйны раён лесанарыхтоўкі, лесапілавання, лесаэкспарту, цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Развіты машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, дарожныя машыны, абсталяванне для лясной прам-сці), лёгкая, харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гал. галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля (высокапрадукцыйная халмагорская буйн. раг. жывёла). На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля, пушны і марскі промысел. Пасевы жыта, бульбы, агародніны. Марскі і рачны транспарт (водная трансп. сістэма — Паўн. Дзвіна з прытокамі), суднаходныя таксама Вычагда, Пячора, Мязень. Парты: Архангельск, Анега, Мязень, Нар’ян-Мар. Чыг. лініі Волагда-Архангельск, Канаш—Котлас—Мікуль. Касмадром Плясецк. Цэнтры нар. промыслаў: Каргапаль, Сольвычагодск, Халмагоры. Курорты: Сольвычагодск, Саланіха, Беламор’е і інш. На Салавецкіх а-вах гіст.-арх. і прыродны музей-запаведнік з Салавецкім манастыром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
share
I[ʃer]1.
n.
1) до́ля, ча́стка f., удзе́л -у m.
Do your share of the work — Зрабі́ нале́жную табе́ ча́стку рабо́ты
2) а́кцыя f.; пай -ю m., удзе́л -у m.
2.
v.i.
1) дзялі́ць; мець супо́льна
The sisters share the same room — Сёстры жыву́ць ра́зам у адны́м пако́і
2) дзялі́цца
3) браць удзе́л
•
- go shares
- share and share alike
II[ʃer]
n.
ляме́ш лемяша́, наро́г -а m. (плу́га)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
частка, часць, доля, доза / састаўная: кампанент, элемент, секцыя / звычайна яда: порцыя / укладзеных у якое-небудзь таварыства сродкаў: пай; часціна (разм.) / частка аплаты: рата (уст.); канец, звяно (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ча́сткаж., в разн. знач. часть; (пай — ещё) до́ля;
ч. матэрыя́лу — часть материа́ла;
ч. рабо́ты зро́блена — часть рабо́ты сде́лана;
~кі све́ту — ча́сти све́та;
запасны́я ~кі — запасны́е ча́сти;
~кі це́ла — ча́сти те́ла;
афіцы́йная ч. ве́чара зако́нчылася — официа́льная часть ве́чера око́нчилась;
твор у трох ~ках — произведе́ние в трёх частя́х;
навуча́льная ч. — уче́бная часть;
◊ рваць на ~кі — рвать на ча́сти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Teilm, n -(e)s, -e
1) ча́стка; до́ля
2) пай, до́ля, по́рцыя, ча́стка;
j-m séin(en) ~ gében* аддава́ць каму́-н. па заслу́гах
3) раён, ча́стка (горада)
4) ча́стка, раздзе́л (кнігі); до́ля, лёс (чалавека)
6) юрыд. бок;
man muss béide ~e hören трэ́ба вы́слухаць або́два бакі́
7) вайск. часць, падраздзяле́нне
8) тэх. дэта́ль
9):
zum ~ частко́ва;
zum gróßen [gúten] ~ у зна́чнай ступе́ні [ме́ры];
ich für méin(en) ~ што (даты́чыцца) да мяне́…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ухапі́ць, ухаплю, ухопіш, ухопіць; зак.каго-што.
1. Схапіць, рэзкім рухам узяць каго‑, што‑н. Як з-пад зямлі вырас побач жандар. Ён ухапіў мяне за каўнер і павёў на вакзал у нейкую каморку.Сяргейчык.Чалавек ўхапіў кантэйнер за перавясла, гукнуў: «Віра», і горка цэглы паслухмяна лягла ля яго ног.Асіпенка.
2.Разм. Злавіць каго‑, што‑н. на хаду, на ляту. Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў.Краўчанка.— Вы з таго палка? — рынулася да.. [байца] Святлана, але Зіна ўхапіла яе за плечы і прытуліла да сябе.Кулакоўскі.
3.Разм. Здабыць што‑н.; пазычыць. [Дзед:] — Вось гэта ўдача! Вось гэта юшка, зялёнкі вы такія-гэтакія. Кіло, мусіць, тры [рыбы] ўхапілі. Нездарма, значыць, гарох парыў...Ваданосаў.Юзік ведае, што на пай грошы ў бацькі цяжка будзе выдраць. У пазыкі ісці прыйдзецца, ды не вельмі ў каго ўхопіш.Крапіва.// Захапіць у сваё карыстанне, забраць што‑н. чужое; украсці. Якавіха высыпала на стол чыгун.. бульбы ў мундзірах.. Тут не было таго, каб хто каго падганяў або чакаў. Усё, што ўхопіш, тваё, а не патрапіш ухапіць — галодны будзеш.Лобан.Мы папілі соку, выйшлі з магазіна, але пакунка на месцы не аказалася. Міхаська смяецца: — Нехта ухапіў. Думае, у пакунку добрыя рэчы.Прокша.
4.перан. Сумець успрыняць, зразумець што‑н., разабрацца ў чым‑н. [Паўлюконіс:] — Бачыце, усіх слоў не запомніў, .. але галоўнае, квінтэсенцыю, так сказаць, ухапіў.Арабей.Людзі прыслухоўваліся і, відаць, што-нішто ўхапілі з нашай размовы.Асіпенка.
5. і чаго. Разм. З’есці, папіць крыху чаго‑н. Нахадзіліся ўжо цяляткі, нагуляліся... Пойдуць вады ўхопяць, кошанку з’ядуць, паляжаць.Місько.
6.Разм. Паспець зрабіць што‑н., управіцца з чым‑н. [Лукаш:] — Я асабіста лічу, што з жывёлагадоўчай фермай трэба пачакаць... Усё адразу не ўхопіш...Гурскі.— Як толькі сонца прыгрэе, адразу б усіх, нават старых і малых, можна было б выправіць на сенажаць і [сена] ўхапіць: згрэбці, скідаць у стагі і няхай стаіць.Сабаленка.
•••
Куды яго чэрці ўхапілігл. чорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часть
1. ча́стка, -кі ж.;
ча́сти све́та ча́сткі све́ту;
запасны́е ча́сти запасны́я ча́сткі;
произведе́ние в трёх частя́х твор у трох ча́стках;
2.воен. ча́стка, -кі ж., часць, род. ча́сці ж.;
ча́сти гарнизо́на ча́сткі (ча́сці) гарнізо́на;
3.(доля, пай) ча́стка, -кі ж., часць, род. ча́сці ж.;
хозя́йственная часть гаспада́рчая ча́стка (часць);
7.(отделение городской полиции) уст. часць, род. ча́сці ж.;
◊
по бо́льшей ча́сти больш за ўсё, у бо́льшасці, часце́й за ўсё;
рвать на ча́сти рваць на ча́сткі (на кускі́).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ча́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Пэўная доля чаго‑н. цэлага. Пятрок разрэзаў пасак на дзве часткі: сабе ўзяў большую. □ Віцю даў меншую.Паўлаў.Уначы людзі былі разбуджаны нейкім асабліва моцным, але глухім грукатам. Нават зямля затрэслася і абвалілася частка берага.Маўр.// Участак якой‑н. плошчы. Сядзіба з будынкамі МТС знаходзілася на ўскраіне раённага цэнтра, у той яго частцы, куды ўшчыльную падступаў густы малады бор.Якімовіч.Гутарка ішла пра панскі луг, частку якога Вільчыцкі штогод прадаваў «на скос».Брыль.// Пэўная колькасць каго‑, чаго‑н., вылучаная з агульнага складу ці колькасці. Значная частка партызан разышлася па дарогах дзеля таго, каб у атрадзе было вядома ўсё, што робіцца на тэрыторыі раёна.Чорны.Ліст пажоўк на бярозах. Частка яго ляжала на зямлі.Ермаловіч.// Доля, якая каму‑н. належыць; пай. [Уладзік:] — А кабылу я ўсё-такі вазьму. Няхай будзе гэта з тае часткі, якая мне з гаспадаркі належыць.Крапіва.
2. Састаўны кампанент, элемент цэлага. Праблема героя рамана з’яўляецца часткай агульнай праблемы станоўчага героя савецкай літаратуры.Дзюбайла.// Прадмет, які ўваходзіць у сістэму якога‑н. адзінства; састаўны элемент якога‑н. арганізма, машыны і пад. Часткі прыёмніка. Запасныя часткі. Часткі цела. □ Сама ж кантора з’яўлялася часткай мураванага свірна з прасторным ацэментаваным падвалам.Колас.Пярэдняя частка.. моцнага тулава [зубра] цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітой у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі.В. Вольскі.// Раздзел, галіна і пад., якая характарызуе каго‑, што‑н. у якіх‑н. адносінах, з якога‑н. боку. У сваёй літаратурнай частцы.. [газета] па сутнасці прапагандавала эстэтычныя ідэі класічнай рускай літаратуры, мастацкія прынцыпы крытычнага рэалізму і народнасці.Ларчанка.Нарэшце, афіцыйная частка закончылася, і Меліяранскі пачаў знаёміць вучняў з выкладчыкамі.С. Александровіч.
3. Раздзел літаратурнага, музычнага твора. У 1954 г. Я. Колас надрукаваў апошнюю частку свайго рамана «На ростанях».Шкраба.
4. Аддзел якой‑н. установы, асобная галіна кіравання. Навучальная частка. □ Цётка Палашка ў штабной зямлянцы вяла рашучую атаку на Лявона Маркавіча, пад загадам якога знаходзілася гаспадарчая частка лагера.Лынькоў.
•••
Казённая частка — частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца.
Частка свету — адна з краін свету (Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Антарктыда).
Ірвацца на часткі — імкнуцца выконваць адразу мноства розных спраў, даручэнняў, абавязкаў. Магдалена проста як не рвалася на часткі.Чорны.
Ірваць на часткігл. ірваць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)