інса́йт

(англ. insight = разуменне)

акт непасрэднага зразумення ў інтуітывістычнай тэорыі пазнання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыінтэлектуалі́зм

(ад анты- + інтэлектуалізм)

адмаўленне мажлівасці пазнання ісціны пры дапамозе розуму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Матэма́тыка ’навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету’ (ТСБМ), ст.-бел. математикъ, математыкъ (XVI ст.). Са ст.-польск. matematyka (matematyk), якое з с.-лац. matematika (ars) < ст.-грэч. μαθηματική (τέχνη) ’мастацтва пазнання навукі’ < μάθημα ’веды, навука, пазнанне’ < μανθάνω ’вучу, вывучаю’ (Голуб-Ліер, 305). Крукоўскі (Уплыў, 89) памылкова выводзіць бел. лексему з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме. Гіст. бел. сав. літ.

2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы». Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБСКУРАНТЫ́ЗМ [ад лац. obscurans (obscurantis) які зацямняе],

супрацьдзеянне прагрэсу пазнання і асветы ў імя захавання старых вераванняў, якія лічацца вечнымі, непахіснымі; тое, што і цемрашальства.

т. 1, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНА́НЬЕЎ (Барыс Герасімавіч) (14.8.1907, Уладзікаўказ — 18.5.1972),

рускі псіхолаг, правадзейны чл. АПН СССР (1968). Скончыў Горскі пед. ін-т (1928, г. Арджанікідзе). З 1967 дэкан ф-та псіхалогіі Ленінградскага ун-та. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1953), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека.

т. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

таямні́ча прысл., таямні́чы

1. gehimnisvoll, gehimnisreich; mysteriös (загадкавы, незразумелы);

2. ǘbernatürlich (па-за мяжой пазнання);

3. (тайны, заборонны) gehim, himlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АНА́ЛІЗ (ад грэч. analysis раскладанне),

спосаб (прыём) навук. пазнання праз мысленнае ці рэальнае расчляненне аб’екта пазнання (прадмета, з’явы, працэсу) на часткі і асэнсаванне іх узаемасувязі. Працэс аналізу — састаўная частка, першая ступень навук. даследавання. Канчатковы вынік — разуменне структуры аб’екта, які вывучаецца. Калі аб’ект з’яўляецца прадстаўніком пэўнага класа прадметаў, аналіз аднаго з іх дае магчымасць уявіць структуру ўсяго класа. Вынікі аналізу служаць матэрыялам для наступных ступеняў навук. пазнанняабстракцыі, абагульнення, параўнання і інш. Аналіз — рухальная сіла ў выяўленні законаў, якім падпарадкоўваецца аб’ект даследавання. Карэктнасць аналізу правяраецца процілеглым яму прыёмам — сінтэзам. Калі пры гэтым выяўляецца супярэчнасць, аналіз паўтараецца з вылучэння новых гіпотэз аб структуры і ўласцівасцях састаўных частак аб’екта вывучэння. Калі паўторны аналіз паказаў неадольнасць супярэчнасцяў, то для выяўлення структуры аб’екта неабходны новы падыход. У логіцы сістэмны аналіз выкарыстоўваецца з часоў Арыстоцеля. Са з’яўленнем сімвалічнай логікі, кібернетыкі і семіётыкі выпрацавана найб развітая форма лагічнага аналізу — пабудовы фармалізаваных моў.

Літ.:

Пузиков П.Д. Анализ и синтез — от мысли к вещи. Мн., 1969;

Андреев М.Д. Диалектическая логика. М., 1985;

Hintikka J., Remes U. The method of analysis. Dordrecht;

Boston, 1974.

В.​М.​Пешкаў.

т. 1, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫ́ЦГЕН ((Dietzgen) Іосіф) (9.12.1828, г. Бланкенбург, Германія — 15.4.1888),

нямецкі філосаф. Самастойна авалодаў асновамі філас. навукі і развіваў матэрыяліст. дыялектыку. Знаходзіўся пад уплывам ідэй Л.​Феербаха, К.​Маркса і Ф.​Энгельса. Жыў і працаваў у Германіі, Расіі і ЗША. Асн. працы «Сутнасць галаўной работы чалавека» (1869), «Экскурсія сацыяліста ў галіну тэорыі пазнання» (1887), «Аквізіт філасофіі» (1895) і інш. прысвечаны гнасеалогіі, якую Д. лічыў тэарэт. падставай даследавання сац.-эканам. праблем. Цэнтр. месца ў яго філас. поглядах займае выснова, што мысліцельная здольнасць чалавека з’яўляецца прыроднай функцыяй яго мозга. Вывучаў таксама формы, ступені і супярэчнасці працэсу пазнання, магчымасці адлюстравання бясконцага універсуму ў формах адноснай і канкрэтнай ісціны.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. философские сочинения. М., 1941.

В.​І.​Боўш.

т. 6, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРАЦЫЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. irrationalis неразумны),

1) філасофская плынь, якая абмяжоўвае або адмаўляе магчымасці розуму, мыслення ў працэсе пазнання, асновай пазнання прызнае інтуіцыю, пачуццё, інстынкт. І. не тоесны агнастыцызму, прадстаўнікі якога ў метадалагічным плане зыходзяць з прынцыповай немагчымасці пазнання свету. У вузкім сэнсе да І. адносяць філас. плыні 18—19 ст., якія выступалі антыподамі філасофіі эпохі Асветніцтва і Новага часу («філасофія пачуцця і веры» Ф.​Г.​Якобі, «філасофія адкрыцця» Ф.​Шэлінга, валюнтарысцкія канцэпцыі А.​Шапенгаўэра і Ф.​Ніцшэ, тэалагічныя вучэнні С.​К’еркегора, «філасофія бессвядомага» Э.​Гартмана і інш.), а таксама канца 19—20 ст. («філасофія жыцця» В.​Дзільтэя, «інтуітывізм» А.​Бергсона, «філасофія існавання» М.​Хайдэгера, неатамісцкія канцэпцыі Ж.​Марытэна і Э.​Жыльсона і інш.).

2) У этыцы І. — метадалагічны прынцып тлумачэння прыроды маральнасці, які аб’ядноўвае шэраг шкал (экзістэнцыялізм, неапратэстантызм, «гуманістычная» этыка, этыка самарэалізацыі і інш.). Лічыцца, што «сапраўдная» мараль, як і быццё чалавека ўвогуле, не паддаюцца ніякім вызначэнням і абагульненням, знаходзяцца па-за законамі прыроды і грамадства; у ёй чалавек сцвярджае сябе як абсалютна свабодная істота.

Літ.:

Исторические типы философии М., 1991;

Библер В.С. Нравственность. Культура. Современность. М., 1990.

Т.​І.​Адула.

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)