сімпо́дый

(н.-лац. sympodium, ад гр. syn = разам + podion = падстава)

тып расліннага разгалінавання, калі з пупышкі вырастае новы парастак, які расце хутчэй, чым мацярынскі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ра́цыяпадстава, сэнс, аснова, слушнасць’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’прычына, прэтэнзія’ (Нас., Шат.), ра́ца ў выразе без дай рацы ’без прычыны, адвольна’ (Шат.), ст.-бел. рация ’аргумент, довад’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. racja ’тс’, што з лац. ratiō ’разлічаная пазіцыя; доказ, довад, меркаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nhalt m -(e)s, -

1) падста́ва; наго́да, прычы́на

2) перапы́нак, пярэ́рва

3) прыпы́нак

4) апі́рышча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pretext [ˈpri:tekst] n. (for) (выдуманая) прычы́на, зачэ́пка, падста́ва;

We’ll have to find a pretext for not going to the party. Нам трэба будзе выдумаць прычыну, каб не пайсці на вечар.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абра́днасць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць абрадаў якога‑н. культу. Свята зімы ўключае ў сябе многія элементы зімовай народнай абраднасці, якая склалася ў кожнага народа на працягу стагоддзяў.

2. Абрадавы звычай. З прычыны гэтага адпала неабходнасць усякіх далейшых ахвяр, а разам з тым адпала і падстава для мноства рэлігійных абрадаў; але вызваленне ад абраднасцей, якія затруднялі або рабілі немагчымымі зносіны з іншаверамі, было першай умовай, сусветнай рэлігіі. Энгельс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пкападстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПО́ЛЬСКАЯ СПА́ДЧЫНА,

вайна за польскую спадчыну (1733—35) паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку і Францыяй — з другога. Падстава — выбары караля Рэчы Паспалітай пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, зацвярджэнне якой вяло да стварэння антырас. блоку дзяржаў на чале з Францыяй. Расія і Аўстрыя падтрымлівалі сына Аўгуста II саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II. Паводле просьбы групы магнатаў, Расія ў вер. 1733 увяла ў Рэч Паспалітую свае войскі. 12.9.1733 на сейме ў Варшаве каралём быў выбраны Ляшчынскі, але частка шляхты на занятай рас. войскамі тэр. ўзвяла на прастол Фрыдрыха Аўгуста II (гл. Аўгуст Ш). Рас. войскі ў студз. 1734 захапілі г. Торунь, у ліп. — Гданьск (Данцыг), адкуль Ляшчынскі ўцёк у Прусію. У 1734—35 Францыя з пераменным поспехам вяла ваен. дзеянні супраць Аўстрыі на р. Рэйн і ў Італіі. У кастр. 1735 заключаны папярэдні, а ў ліст. 1738 у Вене — канчатковы мір паміж Аўстрыяй і Францыяй, да якога ў 1739 далучыліся Расія, Рэч Паспалітая і Саксонія. Францыя прызнала каралём Рэчы Паспалітай Аўгуста III.

т. 12, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

presumption

[prɪˈzʌmpʃən]

n.

1) дапушчэ́ньне, меркава́ньне n., здага́дка f.

2) падста́ва для меркава́ньня (дапушчэ́ньня, здага́дкі); праўдападо́бнасьць f.

3) наха́бства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

motive

[ˈmoʊtɪv]

1.

n.

1) маты́ў -ву m., прычы́на, падста́ва f

2) гл. motif

2.

adj.

ру́хаючы

motive power — ру́хаючая сі́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.

Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык. Дуброўскі. Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты. Савіцкі. / у знач. наз. нявы́казанае, ‑ага, н. — Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)