Маўмы́ра ’надта маўклівы, негаваркі’ (бялын., Янк. Мат., жлоб., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; маст., Сцяшк. Сл.), ’насуплены, надзьмуты’ (кір., Нар. сл.), ’нясмелы, сарамлівы’ (Бяльк.), моўму́ра ’панурая асоба’ (ТС). Стары балтызм. Параўн. літ. maūmas ’маўклівы, маўчун’. Прасл. суфіксы ‑yra, ‑ura утвараюць экспрэсіўныя назоўнікі (Слаўскі, SP, 1, 27, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блізня́ты, ‑нят; адз. блізня і блізнё, ‑ніці, Т ‑нём, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў. / у перан. ужыв. Вясною неяк бачыў зводдаль Два азярцы ў цішы лясной. Такія роўныя абодва, Нібы блізняты між сабой. Гілевіч. Нясмелы і няўмелы — блізняты. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лятуце́ць ’марыць’ (Гарэц., Др.-Падб., Крывіч). Беларускае. Балтызм. Параўн. літ. lėtutè (< lėtaĩ) ’павольна’, létùtis ’павольны’, ’палахлівы, нясмелы’, лат. lietuvēns ’кашмар, прывід, нячысцік, які мучыць чалавека, скаціну’, латгальск. lituńc ’прывід’. Утварылася пры ад’ідэацыі лексем лётаць, ляцець. Параўн. таксама бел. ляту́нак, ляту́нкі ’мара, летуценні’ (ТСБМ), летунковасць (КТС — У. Жылка), лята́вец (гл.). Сюды ж летуце́нні, летуце́ннік (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́ячы і зае́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да зайца (у 1 знач.). Заячыя сляды. Заячае футра. // Зроблены з футра зайца. Заячая шапка.

2. перан. Нясмелы, баязлівы. Заячы характар. Заечая натура.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Заячая капуста. Заячая канюшына. Заячае шчаўе.

•••

Заячая губа гл. губа.

Заячая душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

timid [ˈtɪmɪd] adj. баязлі́вы, нясме́лы; палахлі́вы, няўпэ́ўнены;

He’s timid about making de cisions. У яго не хапае смеласці прымаць рашэнні.

as timid as a rabbit палахлі́вы як за́яц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сарамя́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. — Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зняважліва. Колас. Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну спіну. Сачанка. // Які выяўляе збянтэжанасць, хваляванне, нясмеласць. Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас [хлопцаў] дарэмна. Лынькоў. Вусны.. [Міхася] кранула сарамяжлівая ўсмешка. Аношкін. // Поўны хвалявання, збянтэжанасці. Сарамяжлівая радасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаваро́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Павольны, марудны, няспрытны ў рухах. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Над галавою.. з натужным р[о]вам, ад якога стагнала зямля, сунуліся непаваротлівыя бамбардзіроўшчыкі. Мележ. // перан. Някемлівы, нерухавы (у справе). Як не даваў.. [Гарачун] спуску пустазеллю і агрэхам, так і не было ад яго спакою і некаторым непаваротлівым брыгадзірам. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го, выкл., часта з паўтарэннем (го-го-го!).

1. Ужываецца для выражэння пачуццяў радасці, здзіўлення і пад. — Го, якая радасць! .. — пачуўся голас сувязнога. М. Ткачоў.

2. Ужываецца як прызыўнае слова, кліч. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік. — Гого! — Го! — адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса. Колас.

3. Ужываецца гукапераймальна для выражэння грубага смеху. — Го-го! — рагочуць падлетні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стесня́ться

1. (чувствовать стеснение) саро́мецца, быць нясме́лым, бая́цца;

он стесня́ется пу́блики ён саро́меецца пу́блікі, ён нясме́лы пе́рад пу́блікай;

2. страд. сціска́цца; абмяжо́ўвацца; см. стесня́ть 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарамлівы, сарамяжы, сарамяжлівы, сарамяжны, цнатлівы, канфузлівы, ціхманы (абл.); баязлівы, нясмелы, нерашучы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)