Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціца ’мана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слых, -у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.

Органы слыху.

2. Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.

Абсалютны с.

Падбіраць музыку на слых.

3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.

Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.

Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.

|| прым. слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Слыхавыя органы.

С. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вісельнік ’павешаны’ (БРС; КЭС, лаг.); ’варты шыбеніцы’ (Нас., Шат.), вісяльнікнядобры чалавек’ (Жд., 2). Укр. вішальник, рус. висельник, ст.-рус. висѣльникъ ’варты шыбеніцы’ (з XVII ст.). Відавочна, паходзіць ад viselʼь і суф. ‑nikъ; параўн. славен. víselj ’жолуд (у загадцы)’ < vis‑ěti і суф. ‑elʼь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падцкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго на каго-што, з дадан. сказам і без дап.

Тое, што і нацкаваць. Падцкаваць на нядобры ўчынак. □ З палаючымі вачыма .. па балоце хадзіў Мікола з самадз[елка]вай стрэльбай, набітай кулямі... — Стрэльні, Мікола! Падцкуй! — Ой, глядзі, брат?! Як стрэльнуць, дык і свету не ўбачыш! Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Адмоўны, нядобры. Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі. Колас.

2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі... Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недо́брый

1. нядо́бры; (злой) злы, ліхі́;

2. (плохой) нядо́бры, дрэ́нны;

недо́брые ве́сти нядо́брыя (дрэ́нныя) ве́сткі;

в недо́брое вре́мя, в недо́брую по́ру, в недо́брый час у нядо́брую (ліху́ю) часі́ну;

недо́брое ме́сто нядо́брая мясці́на, нядо́брае ме́сца;

недо́брые лю́ди (о разбойниках) нядо́брыя (ліхі́я) лю́дзі;

недо́брые ру́ки нядо́брыя ру́кі;

недо́брый глаз нядо́брае (зло́е) во́ка;

недо́брый сон нядо́бры (дрэ́нны) сон;

помина́ть (укоря́ть и т. п.) недо́брым сло́вом успаміна́ць (дакара́ць і да таго́ падо́бнае) нядо́брым сло́вам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́на,

гл. віны.

віна́, ‑ы, ж.

1. Нядобры ўчынак, правіннасць. Зразумець віну. Даказаць віну. □ Чэсь апусціў галаву ў знак свае віны і стаяў панурыўшыся. Колас. // Адказнасць за ўчынак, злачынства. Па чыёй віне?

2. Прычына. А сок быў свежы, такі хвацкі, Такі салодкі, забіяцкі! Ён быў галоўнаю віною Таго, што позняю парою Сядзелі дзеці чарадою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́рада ’змалку, ад маленства’ (мядз., Сл. ПЗБ). З су- і род1 (гл.), параўн. зро́ду ’ад самага нараджэння’ (< *sъ‑rodu). Сюды ж, відаць, сурдо́лленядобры чалавек’ (Мат. Маг.) з пропускам (сінкопай) галоснага (параўн. су́рметка < су́раметка, гл. сурамяць), суф. ‑ол‑ і развіццём “адмоўнай” семантыкі па тыпу вырад, вырадак (гл.). Да формаў зборнасці ў экспрэсіўных назоўніках параўн. недачупалле, незграбоцце і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нела́дный

1. (нехороший) нядо́бры; (плохой) дрэ́нны, ке́пскі;

2. (нескладный) няскла́дны; (неуклюжий) нязгра́бны;

будь он нела́ден каб ён спрах; няха́й ён спра́хне; няха́й яму́ лі́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непадо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. на каго-што, да каго-чаго і без дап. Які не мае падабенства з кім‑, чым‑н. Шабуня ляжаў на траве, непадобны на сябе. Мележ. [Салдаты] зусім былі непадобны на тых, якія займалі калісьці .. станцыю. Лынькоў.

2. Абл. Заганны, нядобры. [Аўгіня:] — Цяжка мне стала, Мартын, жыць з чалавекам, які пачаў займацца непадобнымі справамі, тапіць людзей, наводзіць паліцыю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)