сляпі́цца, сляпяюся, слепішся, слепіцца; незак.
1. Псаваць сабе зрок. Мала ёй [Ганьцы] дня, дык яшчэ будзе сляпіцца мне тут цэлы вечар. Васілевіч. Увосень па даху нудна барабаніў дождж, а яна [Гэля] сляпілася за кудзеляю ці абдзірала пер’е. Грахоўскі. Ліпачка пры газоўцы сляпілася над кніжкаю. Сабаленка.
2. Пра немагчымасць глядзець (ад яркага святла і пад.). Без.. [шапкі] стала горай: гарэў агнём лоб ад сонца і сляпіліся вочы. Пташнікаў. [Каця] ішла насустрач і .. вельмі сляпілася ад сонца. Алешка.
3. Зал. да сляпіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́шна, безас. у знач. вык.
Абл.
1. Ціха, зацішна. Лёгка і сцішна было ісці пад ценем разгалістых сосен, якія галінамі навісалі над дарогай. Пестрак. Потым нехта штосьці гаварыў, тады жалезныя рыдлёўкі то сцішна ўразаліся ў сырую зямлю, то прарэзліва скрыгаталі, трапляючы на каменне... Марціновіч.
2. Жудасна, страшна. Страшна, сцішна хлопцу стала; Увесь тросся ён, дрыжаў. Колас. // Сумна, нудна. Паслухаеш — і сэрцу сцішна: мы не сустрэнем больш таго, хто Беларусь, як песню, ўзвышаў і ў сэрца кінуў нам агонь. Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскудла́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудлаціць, раскудлачыць.
2. у знач. прым. Ускалмачаны, кудлаты (пра валасы). З-пад плашч-палатак, як куля, вылецеў Колька Казак з раскудлачанымі валасамі і чырвонай шчакой. Карпюк. [Андрэй] праводзіць пяцярнёй па валасах і напускае на лоб раскудлачаную чупрыну. Мехаў. // З ускалмачанымі, кудлатымі валасамі. [Міхаль], відаць, нядаўна прачнуўся, бо сядзеў на нарах раскудлачаны, пануры і злосны. Чарнышэвіч. // З няроўнымі, рванымі краямі. Нудна шапацела сухая асака, нібы серп аб серп скрыгатала чаратовае лісце, па небе вецер гнаў раскудлачаныя хмары. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць рып; рыпець. Сям-там рыпалі дзверы, калодзежныя жураўлі. Чарнышэвіч. Рыпаў калодзежны вочап, бразгалі кацялкі і булькалі біклажкі. Грахоўскі. // чым. Утвараць рып, рыпець чым‑н. Бацька з Колем выйшлі на двор. Даўгавата там стукалі тапаром, рыпалі варотамі ў хлеў. Мыслівец.
2. Разм. Іграць непрафесійна на якім‑н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку). На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка. Звычайна, нудна, усюды адну і тую ж польку рыпае прывітальна мясцовы гармонік. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Modicus cibi, medicus sibi
Хто памяркоўны ў ежы, той урач сабе.
Кто умерен в еде, тот врач себе.
бел. У меру еш, у меру пі, у меру і дружбу вадзі. Сытая яда ‒ жывату бяда. Не еўшы ‒ нудна, пад’еўшы ‒ трудна. У запас не пад’ясі і ў запас не выспішся. Праз меру і свінні не ядуць. Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты. Салодкая яда ‒ жывату бяда. Хлеб і на ногі паставіць, і з ног зваліць.
рус. Умеренность ‒ мать здоровья. Свою болезнь ищи на дне тарелки. Здоровье близко: ищи его в миске. Не в меру еда ‒ болезнь и беда. Сладкого не досыта, горького не допьяна.
фр. Sobriété est mère de santé (Умеренность ‒ мать здоровья).
англ. Diet cures more than lancet (Диета лечит больше, чем ланцет).
нем. Zu satt macht matt (Сытость делает вялым).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
усто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы. Напэўна, у нашым выратаванні немалая заслуга і лодкі, вельмі пад’ёмістай і ўстойлівай на вадзе. Кірэенка. Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. Палтаран. Вось нарэшце зямля — цвёрдая і ўстойлівая. Мележ.
2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны. Устойлівыя цэны. Устойлівая валюта. Устойлівы характар. □ Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. «Звязда». // Замацаваны традыцыяй. Устойлівы звычай.
3. перан. Які не паддаецца пабочнаму ўплыву, змяненню; стойкі. Устойлівыя погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раздаба́рваць ’размаўляць, балбатаць’ (Нас., Сержп. Казкі), раздабе́рваць ’балбатаць’ (слуц., Бел. дыял.), раздабы́раваць ’гаварыць шмат непатрэбнага, лішняга’ (Мат. Маг. 2), раздаба́рыцца ’разгаварыцца’ (Нас.), раздаба́ра ’балбатун’, раздаба́ры ’доўгая размова пра пустое’ (Нас., Чач.), у дзіцячай фальклорнай рыфмоўцы: «Шарыбары‑расдабары / Белы сняжкі выпадалі…» (Рам. 2), укр. роздоба́рювати, рус. дыял. раздаба́ривать, раздаба́рывать ’весці пустыя размовы’, ’размаўляць’, ’спрачацца’, ’доўга і нудна гаварыць’, раздоба́ривать, растоба́ривать ’балбатаць’. Зыходным з’яўляецца ст.-яўр. daßar (dābhār) ’слова, звестка’, ’рэч, справа’, dibber ’гаварыць’, адкуль яўр.-ням. dabbern, dibbern ’гаварыць’ (Нас., 548; Фасмер, 3, 434; Горбач, Арго, 18). Трубачоў (Дополн., там жа) лічыць самастойным утварэннем з прыстаўкамі раз‑до‑, pac‑то‑ ад асновы бар‑ у рыфмоўцы тары-бары, што падаецца верагодным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́ць ‘зябнуць, мерзнуць, стыць’ (ТСБМ; кіраў., Нар. сл.), ‘гібець, чэзнуць’ (ТС). Параўн. укр. дыял. склі́ти ‘чэзнуць, уміраць’, славен. skleti, skeleti ‘прычыняць востры рэзкі боль’. Паводле Бязлая (Eseji, 106), з прасл. *tъsklěti, рэфлексы якога захаваліся ва ўкр. тоскли́вий, рус. тоскли́вый, польск. ckliwy, н.-луж. tesliwy, чэш. tesklivý. Сюды ж рус. скли́во ‘млосна, моташна’, цкли́во ‘тс’, польск. ckliwo ‘моташна, нудна’, славац. cklivo ‘тс’, што ўзыходзяць да *tъska ‘сум, гора’ (гл. таскаваць). Гл. Фасмер, 4, 642; Слаўскі, 1, 106; ЕСУМ, 5, 276–277. Шывіц–Дулар (Зб. Лекаву, 318–323) мяркуе, што ў аснове славенскага дзеяслова назоўнік *kъlъ ‘расток’ і ‘зуб’ (гл. ікол), ад якога ўтвораны дзеясловы *kъlěti і *kъkiti, што маюць адпаведныя формы з рухомым s‑. Параўн. скліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
spin2 [spɪn] v. (spun)
1. круці́ць; круці́цца, вярце́ць; вярце́цца;
spin a top пуска́ць ваўчо́к;
My head spins. У мяне кружыцца галава;
The room span round. Пакой паплыў перад вачыма.
2. пра́сці, снава́ць, сука́ць;
spin a web пле́сці павуці́нне
♦
spin a yarn раска́зваць ба́йкі
spin along [ˌspɪnəˈlɒŋ] phr. v. ху́тка ру́хацца, ху́тка е́хаць, не́сціся (на веласіпедзе, машыне і да т.п.)
spin out [ˌspɪnˈaʊt] phr. v. расця́гваць час;
spin out a story до́ўга і ну́дна раска́зваць што-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ту́па ‘ марудна, павольна (пра рост)’ (шчуч., свісл., Сл. ПЗБ), ту́по ‘вельмі павольна (пра хадзьбу)’ (Клім.). Параўн. славац. tupo ‘абыякава’, ‘тужліва, сумна’, ‘нудна’. Паводле Махэка₂ (661), апошняе ўзыходзіць да прасл. *tǫpiti, самастойнага дзеяслова, не звязанага з прыметнікам *tǫpъ ‘тупы’, параўн. чэш. tupit ‘пазбавіць хуткасці’, польск. tępić ‘знішчаць, вынішчаць’; раней — ‘прыніжаць, дыскрэдытаваць’, што знаходзіць адпаведнікі ў тупі́ті ‘тупіць, вынішчаць’ (Вруб.), ст.-бел. тупети ‘слабець’, тупитися ‘тс’ (ГСБМ, дзе звязваецца з тупый ‘тупы’). Борысь (631) значэнне ‘нішчыць, пераследаваць’ выводзіць з больш ранняга ‘пазбаўляць вастрыні, рабіць тупым (напрыклад, рэжучыя прылады)’. Кралік (634) дзеяслоў «з духоўнай сферы» славац. tupiť ‘прыгнятаць, зневажаць’ выводзіць з ‘наступаць, прыціскаць’, адкуль otupný ‘аднастайны, нудны’. Сюды ж, відаць, тупава́ты (пра гліну) ‘гліна нязначнай вязкасці’ (Нар. словатв.), ‘глухаваты’: тупава́ты на ву́шы (луцэ., Сл. ПЗБ), тупова́ты ‘разумова абмежаваны, някемлівы’ (ТС), дзе прысутнічае сема ‘слабы, непаўнавартасны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)