1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае.Колас.Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы.Русецкі.
2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца.Чарнышэвіч.«Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вядо́мы1, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, пра якога ведаюць. Вядомыя ўсяму свету падзеі. Вядомы ўсім верш. Ехаць па вядомай дарозе.// Знаёмы ўсім якімі‑н. якасцямі. Вядомы гуляка.
2. Які карыстаецца шырокай папулярнасцю; славуты. Вядомы сталічны тэатр. Вядомы мастак. Партрэт вядомага вучонага. □ [Настаўніца:] — Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала і вершы і прозу.Брыль.З усіх рэспублік, з усёй нашай бацькаўшчыны прыехалі.. [у Крэмль] вядомыя людзі, каб сказаць сваё слова ў абарону міру.Бялевіч.
3.узнач.наз.вядо́мае, ‑ага, н. Дадзеная велічыня; проціл.невядомае.
•••
Вядомая справагл. справа.
Вядомая рэчгл. рэч.
вядо́мы2, ‑ая, ‑ае.
Які ідзе ўслед за вядучым (у 2 знач.). Вядомы самалёт. Вядомы танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незвыча́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны. Незвычайная навіна. Незвычайны чалавек. □ Незвычайная падзея настолькі ўразіла Івана Новіка, што ён і сёння расказвае аб гэтым з радасным здзіўленнем.Дадзіёмаў.// Дзівосны, неверагодны. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі.Бядуля.// Вельмі моцны па сіле праяўлення; надзвычайны. Незвычайная краса. □ Кожны прыезд дачкі быў для Аляксандры Пятроўны незвычайным шчасцем.Каршукоў.
2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы. Сход адбыўся праз два дні. Гэта быў крыху незвычайны сход.Шахавец.
3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны. Незвычайныя абставіны. □ [Сык] першы раз завітаў у лес, і ўсё тут яму незвычайнае, невядомае.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́ня ’хлеў; памяшканне для сена, снапоў, мякіны і пад.’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’гумно’ (Варл.; маг., Янк. Мат.; Янк. 2; Яруш.), ’адрына’ (Шат.; Мядзв.; Шпіл.; Гарэц.; Маш.; светлае; добр., ветк., Мат. Гом.), ’хлеў’ (карм., мазыр., ветк., чач., Мат. Гом.; Шымк. Собр.), ’маленькая хатка’ (ТС), пу́нька ’хлеў, адрына’ (Ян., Растарг.), ст.-бел.пу́ня ’стойла, адрына’ (невядомае ў старажытнарускай мове, параўн. Марчанка, Межресп. конф., 19), рус.дыял.пу́ня ’гумно, адрына, хлеў’. Этымалогія беларускага слова яшчэ ў Шымкевіча (Собр., 167: “пуня, сарай для рогатого скота > сам[огитское] pune”); у якасці крыніцы запазычання прыводзяць літ.pūnià, pūnė ’хлеў, гумно, мякінніца’ (Грынавяцкене, LKK, 16, 187), лат.pūne ’адрына’, якія збліжаюць са ст.-інд.punā́ti ’правейвае’, pávalē ’ачышчае’, pávanos ’вецер’, ст.-в.-ням.fowen, с.-в.-ням.vœwen ’прасейваць’, гл. Карскі 1, 135; Праабражэнскі, 2, 153; Фасмер, 3, 407.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́йна ’сакрэт; тое, што яшчэ не пазнана, неразгадана’ (ТСБМ; 1913 г., КСНН; Ласт., Некр. і Байк.), ’таямніца’ (Бяльк., Вруб.), сюды ж суфіксальныя дэрываты з той жа самай семантыкай та́йносць (ТС), та́йнысьць (Бяльк.), ст.-бел.тайна ’таямніца’ (канец XV ст., КГС). Укр.та́йна, таїна́, та́йня, рус.та́йна ’таямніца’, стараж.-рус.та́ина ’тс’, польск. старое паэт. tajnia, в.-луж.tayeṅo, ’выгляд, прытворства’, tajenje ’таямніца’, серб.-харв.tȃjna, славен.tajna ’тс’, ст.-слав.таина ’тс’. Да прасл.*tajьna < *taj, якое, у сваю чаргу, з *tajiti, гл. таіць; параўн. укр.ота́й, пота́й ’употайкі’, серб.-харв. старое tȃj, tȁja, tāja ’таямніца’, чэш.taj ’таямніца; невядомае’ + ‑ьna, аналагічна *vojna (аб суфіксе, але без кантынуантаў *taj‑ гл. Слаўскі, SP, 1, 137). Наяўнасць гістарычных паралеляў і дэрыватаў адназначна сведчаць на карысць спрадвечнасці наймення. Параўн. тайба, гл.
4. (абазначыць) markíeren vt, kénntlich máchen (чым-н. durch A);
5. (вынесці рашэнне, пастанову) beschlíeßen*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыты́ка1 ’выструганая жэрдка, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для замацавання на ёй сеткі, нерата і пад., прывязвання лодкі’ (ТСБМ, Касп., Янк. 1; полац., З нар. сл.; ПСл), ’калок, якім прытыкаюць пласты сена ў капе або ў стозе, каб не зрывала ветрам’ (ТС), ’тонкі шост пры падхватніку’ (Янк. 1), прыты́чка ’калок’ (Байк. і Некр.). Да тыкаць (гл.).
Прыты́ка2, прыты́чка, мн. л. прыты́кі, прыты́чкі ’дакор; папрокі, упікі’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Касп.), ба́ба‑прыты́ка ’пра мужчыну, які ўмешваецца ў чужыя справы і размовы’ (Растарг.). Да прытыка́ць2 (гл.), аддзеяслоўны назоўнік з ‑а асновай. Меркаванні пра калькаванне літ.priẽkaištas ’дакор, папрок’ пры літ.káišioti, kìšti ’тыкаць’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 152–153) не пераконваюць.
*Прыты́ка3 ’?’: “Нанімала чачотачка скочну музыку, // Нанімала невялічка капэлю ўсю: // Верабейка — на скрыпіцы, // Салавейка — на прытыцы” (ашм., Ант.). Значэнне невядомае, але не выключана, што гэта прытыка1 (гл.). У такім выпадку да тыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́міць ’разумець, разбірацца, цяміць’ (ТСБМ, Шат., ТС, КЭС, лаг., Гарэц., Бір.). Укр.кемити ’тс’. Фанетычны крытэрый дазваляе меркаваць аб лексічным пранікненні з польскай, хаця непасрэднай крыніцы мы не знаходзім. ЕСУМ, 2, 422 тлумачыць гэта наступным чынам. Прасл.kъm‑ (укр.кмітливий, прикмета) дало польск.kiem‑, на аснове якога ўзнікла невядомая нам польская лексема як крыніца беларускіх і ўкраінскіх слоў. Гэтыя разважанні здаюцца даволі праблематычнымі, паколькі нам невядомаепольск.*kiemić, а таксама яго дэрываты (*kiemny, *kiemliwy). Аўтары ЕСУМ хацелі б бачыць у якасці зыходнай лексемы прасл.kъmetь, у якім, апрача значэнняў ’селянін’ і ’гаспадар’, існуюць значэнні ’галава роду, старшыня, мудрэц, хітры і спрытны чалавек’, прычым апошнія значэнні мы сустракаем ва ўсіх трох групах славянскіх моў (гл. кмець). Калі ўтварыць ад прасл.kъmetь дзеяслоў, атрымаецца kъmetiti (як gostiti < gostъ), якое ў выніку гаплалогіі магло пераўтварыцца ў *kъmeti або *kъměti. Першае на польскай моўнай глебе дало б *kiemić (resp. *kmić). Параўн. польск.kpić і каш.kʼepic (ад kiep).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сла́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які набыў славу або варты славы; славуты. Разам з народам волю кавалі Партыі слаўнай сыны.Колас.Айчына наша, Родны край Саветаў, Нашчадкаў гордых Слаўная зямля.Хведаровіч.У калгасе нашым Янка — Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, — Добры трактарыст.Журба.Дзень добры, Беларусь, Народная дзяржава, Зямля руплівых рук, Радзіма слаўных спраў!Звонак.Вітаю, як прыход вясны, Дзень слаўнай гадавіны!Смагаровіч.// Які праславіўся чым‑н. Яны [людзі] на арбітах сусветных Слаўны жыццём без багатых і бедных.Куляшоў.
2. Які выклікае прыхільнасць; сімпатычны, харошы. І доўга потым мы ўспаміналі зычлівую ўсмешку гэтага слаўнага хлопца.Лынькоў.[Міхайлаў:] — І гэтая душа, багатая і слаўная, іншы раз хаваецца пад самым сціплым абліччам.Карпаў.
3.Разм. Які дае задавальненне; прыемны, добры. Слаўны выдаўся дзянёк: Свежая пароша.Бялевіч.Князь калісьці ўпадабаў Слаўную мясціну, Замак тут пабудаваў У падарунак сыну.Гілевіч.
•••
Славен бубен за гарамі — невядомае заўсёды здаецца добрым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́йкі, ‑ая, ‑ае; займ.неазначальны.
1. Невядома які; незнаёмы. З туманоў выплывае лодка. На ёй рыбак, хлопчык і нейкі чалавек у белай кашулі.Кучар.[Толя] спыніўся і затуманенымі вачыма пачаў разглядаць нейкае чужое, невядомае яму месца.Якімовіч.І нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах.Ваданосаў.// Няясны; незразумелы, дакладна неакрэслены. Сэрца б’ецца, к жыццю рвецца, К нейкім светлым снам.Купала.Нейкая невядомая сіла цягнула.. [Таццяну] ў лес.Шамякін.// Якісьці. А шапка.. [Крулеўскага] сведчыла аб тым, што ён мае нейкае дачыненне да польскай арміі.Колас.
2. Знаёмы, вядомы, да якога адносяцца з адценнем пагарды. [Вашыновіч:] — Бабы заўсёды языкамі любяць трапаць. Мала што там Сабастыяніха нейкая гаварыла.Чорны.— А піла ў цябе ёсць? — Ёсць нейкая, браток.Брыль.
3. Не вызначаны дакладна (пра час, тэрмін, колькасць чаго‑н.). Праз нейкі дзень-другі хворы акрыяў. □ Праз нейкі час дымок пахучы Паплыў угору, як туман.Колас.
4. Пры параўнанні якіх‑н. якасцей, адзнак. Гэта нейкі звер, а не чалавек. □ Сабакучаво стала падобным да нейкага ваеннага паселішча.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)