Перабі́тка ’старое рэчышча ракі’ (Скарбы). Фармальна — да пера- і біць (гл.), аднак цяжкасці выклікае семантыка: ’перабітая рака’ (?). Параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазор ’час перад світаннем’ (Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *пазорыць < зорыць (гл.), г. зн. ’час, калі становіцца відно’. Параўн. таксама наступнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супо́нка ’прывязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна’ (дзярж., ДАБМ, камент.). Этымалагічна тое ж, што і спона, спонка (гл.), параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўшчы́р ’вельмі тоўстае нешта’ (Скарбы), тэ́ўшчар ’тоўсты’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тоўшч (гл.), магчыма, пад уплывам таўшчэрны, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карту́з ’шапка з казырком’. З н.-ням. kartûse (< франц. cartouche < італ. cartoccio), нямецкае слова значыла таксама ’папяровы мяшочак з табакай’. Параўн. наступнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́матыч ‘проста на галаву (упасці)’ (бельск., КЭС), страмо́тыч ‘старчма, старчаком’ (Скарбы, Сцяц. Сл.). З стромы (гл. наступнае слова) і ‑тыч < тыкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стры́балкі ‘тонкія ногі’ (стаўб., З нар. сл.). Параўн. рус. дан. стри́балка ‘гульня, вяровачка для скакання’. Вытворнае ад стрыба́ць ‘скакаць’, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стамбо́ль ‘гатунак табаку’ (Янк. 3.). Янкоўскі (там жа, 124) мяркуе, што назва можа быць звязана з назвай Стамбул. Няпэўна; але параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурэніца (суреница) ’вежавіца, Turitis glabra L.’ (Меер Крыч.). Няясна (памылкова запісанае сурэпіца, гл. наступнае слова, аднак падобных назваў для ўказанай расліны не адзначана).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)