педаго́гм. Pädagóg(e) m -n, -n; Pädagógin f -, -nen (пражанчыну); Léhrer m -s, - (настаўнік); Léhrerin f -, -nen (настаўніца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛАГУ́Н (Уладзімір Андрэевіч) (н. 10.4. 1922, в. Азломль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы «Магіла невядомага салдата» (1957), «Вярнуўся» (1966), «Маці» (1969), «Да сына» (1973), «Парад Перамогі ў Маскве» (1984), «Маці ў блакаду» (1987) і інш. прысвечаны Вял.Айч. вайне. Вобраз чалавека-працаўніка ўвасоблены ў партрэтах «Даярка» (1951), «Стары з Лепельшчыны» (1963), «Настаўніца» (1973), карцінах «Будаўнікі» (1960), «Раніца ў калгасе» (1965), «Нафтаправод «Дружба» (1980), «Дарога да храма» (1999). Лірызмам і цеплынёй прасякнуты пейзажы «Беларускі пейзаж» (1949), «Далеч» (1955), «Стагі» (1965), «Вілія» (1969), «Мой горад» (1972), «Вясна на Палессі» (1979), «Месяцовая ноч» (1985), «Бярэзіна. Вёска Галынька» (1997), «Прыпяць» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адвячо́ркам, прысл.
У хвіліны перад самым вечарам. Невядома, як доўга цягнулася б гэта гісторыя, каб аднаго разу адвячоркам не прыйшла да іх настаўніца.Колас.Выйдзі адвячоркам у жытное поле і паслухай пошум спелых каласоў.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жава́ныіжо́ваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад жаваць.
2.узнач.прым. Расцёрты, размяты зубамі. Настаўніца назвала .. [Сержаў] учынак з жаванай паперай хуліганствам.Чорны.//перан.Разм. Які доўга і неаднаразова абмяркоўваўся; зацяганы. Жаванае пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЭЙМО́ (Яніна Баляславаўна) (29.5.1909, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 29.12.1987),
расійская кінаактрыса. Скончыла кінамайстэрню ФЭКС (Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра; 1929), вучылася ў Ін-це экраннага мастацтва ў Ленінградзе. З дзяцінства выступала ў цырку, працавала на эстрадзе (1925—27), у Тэатры-студыі кінаакцёра (1949—56). З 1957 у Варшаве. У кіно з 1925. Першая вялікая роля — Анук («Песня пра шчасце», 1934). Стварыла паэт. вобразы дзяўчынак-падлеткаў: Ася («Сяброўкі», 1936), Надзя («Ворагі», 1938), Фроська («Ішоў салдат з фронту», 1939), Папялушка («Папялушка», 1947). Здымалася таксама ў фільмах: «Адна маладая настаўніца» (1931), «Мая радзіма» (1932), «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Доктар Калюжны» (1939), «Два байцы» (1943), «Мы з Урала» (1944), «Два сябры» (1955) і інш. Мастацтву Ж. ўласцівы глыбокі псіхалагізм, лірычны трагізм у спалучэнні з вострай эксцэнтрыкай, дакладнасць пластычнага малюнка.
2. Слухаючы, вызначыць стан некаторых унутраных органаў. Выслухаць работу сэрца. □ Урач выслухаў хворую і нахмурыўся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змізарне́лы, ‑ая, ‑ае.
Схудзелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Падымаецца з месца пажылая настаўніца з Прудка — змізарнелы, жоўты твар, на плячах сялянская хустка-канаплянка.Навуменка.// Зачахлы, пабляклы (пра расліннасць). Маладыя парасткі зусім заглушылі стары змізарнелы маліннік.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дураслі́вы, ‑ая, ‑ае.
Схільны да свавольства; гарэзлівы, дуроны. Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі, — вось якая была Кублікавых Аўгіня.Колас.Рыгор вінавата ўсміхнуўся, як дураслівы школьнік, якога настаўніца злавіла на месцы злачынства.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развява́цца, ‑аецца; незак.
1. Калыхацца, хвалявацца ад ветру. Настаўніца стаяла высока на возе, гордая, стройная, вочы яе гарэлі, валасы развяваліся.Маўр.На доме, дзе размяшчаўся штаб злучэння, і на многіх будынках развяваліся чырвоныя, сцягі.Шчарбатаў.
2.Зал.да развяваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСЛО́ЎСКАЯ (Вера Ігнатаўна) (літ.псеўд.Вера Мурашка, Беларуская Мурашка; 24.3.1896, в. Агароднічкі Падляскага ваяв., Польшча — 23.1.1981),
бел. грамадска-паліт. і культ. дзеяч, паэтэса. Скончыла Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, вучылася на Першых бел. настаўніцкіх курсах у Вільні (1919). У 1917 стварыла адну з першых нац. школ у в. Грабавец (Шчучынскі р-н), у 1920 настаўніца ў в. Карма Ігуменскага пав. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтр. саюза беларусак, створанага вясной 1920 у Мінску. Удзельніца Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (вер. 1921). У сак. 1922 арыштавана польскімі ўладамі і на працэсе 45-і прыгаворана да 6 гадоў турмы. З 1939 настаўнічала ў вёсках Гродзеншчыны і Беласточчыны. Друкавала вершы ў газ. «Беларусь» (Мінск), «Ніва» (Беласток), «Беларускі каляндар» (Вільня). Творчыя матэрыялы М. захоўваюцца ў Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва ў Мінску.