Knlle f -, -n, Knllen m -s, -

1) камя́к, камячо́к

2) клу́бень

3) шы́шка, гуз, на́расць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мазо́ль, мазаля, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю на руках або на нагах ад працяглага трэння. Нацерці мазоль. Крывавы мазоль. □ Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

•••

Касцявы мазоль — касцявая нарасць на месцы зрашчэння косці пасля пералому і інш. пашкоджанняў.

Жыць з мазаля гл. жыць.

Наступіць на (любімы) мазоль гл. наступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валбу́ка, валбуччанарасць на целе, дрэве’ (КТС, КЭС), вальбука ’тс’ (Янк. II). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, кантамінацыя валдыр і букаць ’біць’. Параўн. рус. балбука ’тс’ (Даль, 1, 161), а таксама волвеня, волвенка, волвянка ’грыб’ і ’ўдар, аплявуха’, вал ’нарыў’ (СРНГ, 4, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вяргу́ля, вэргу́ля ’верхняя частка вулля-калоды’ (нараўл., Анох.). Укр. чарніг. варґуля ’гуз (на галаве)’. Узыходзіць да хойн., браг. варгу́ля, варґу́лянарасць на дрэве, якую адрэзвалі і накрывалі ёю калоду-вулей’ (Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). З польск. warga, wargula ’губа’. Гл. яшчэ вургу́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыле́пак ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’ (трак., Сл. ПЗБ), прыле́пка ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (свісл., Шатал.), прылёпка ’тс’ (круп., Нар. сл.), сюды ж мн. л. пры́лі́пкі ’бакавыя нарасці ў печаным хлебе’ (навагр., дзятл., Нар. сл., Жыв. сл.), прыле́паш ’нараст на буханцы хлеба’ (швянч., Сл. ПЗБ). Для часткі слоў, з улікам геаграфіі, можна дапусціць запазычанне з літ. príelipas, prìliepa ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’, príelipas ’бакавая нарасць ў печаным хлебе’, аднак астатнія, хутчэй за ўсё, да прыле́пваць, ляпі́ць (гл.), параўн. пры́лепень ’камячок бруду’ (чач., Жыв. сл.), укр. дыял. при́ліпка́ ’акраец’, рус. смал. приле́пушек ’тое, што прылеплена або прымацавана да нечага’, польск. przylepkaнарасць ў печаным хлебе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

uswuchs m -es, -wüchse

1) па́растак; горб, на́расць

2) перан. вы́радак

3) зага́на; пачва́рнасць;

bürokrtische uswüchse бюракраты́чныя скажэ́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Туберкулёз ‘сухоты’ (ТСБМ, Брасл. сл.). Штучнае слова, утворана ад лац. tūberculum — памяншальнага лац. tūber ‘клубень’, ‘горб’, ‘шышка, пухліна’, ‘нарасць (на дрэве)’ (Голуб-Ліер, 493), што дало тубе́ркул ‘бугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай’ (ТСБМ). Распаўсюдзілася праз франц. tuberculose (Арол, 4, 112). Пра ўсталяванне тэрміна ў беларускай медыянай тэрміналогіі гл. Шмідт, Узвышша, 1930, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́й ’цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Жыв. сл., Скарбы, ЛА, 4), ’мера самаробнай тканіны, звычайна 5–7 губак’ (Нар. ск.), ’навой’ (Нас.), ’навой з намотаным на яго палатном’, ’адна скручаная пасма вяроўкі’ (Бяльк.), су́вай ’пяньковы шнур, які выкарыстоўваецца для віцця вяровак’ (Юрч. Вытв.), сувы́й ’цюк (палатна, паперы)’ (Клім.), суво́й, сувы́й, суву́йка, съво́й ’сувой’ (Уладз.), суво́йка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.), суво́іна ’сувой’ (чэрв., Сл. ПЗБ), суво́йцы ’падоўжны край бёрда’ (Жд. 1, Мат. Гом.), ст.-бел. сувой ’скрутак палатна; мера палатна’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. суві́й ’сувой’, рус. дыял. суво́й ’скрутак’, ’клунак’, ’звітыя і зблытаныя слаі дрэва, абалона, нарасць’, славен. sovój ’сук, нарасць на дрэве’. Ад *viti ’віць’ прэфіксальны назоўнік *sǫ‑vojь (Фасмер, 3, 793) або прасл. дэвербатыў *sǫvojь, суадносны з *sъ‑viti. Спецыяльна гл. Куркіна, Диал. структура, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́бень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.

1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. □ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.

2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.

3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.

4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. □ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)