spurt​2 [spɜ:t] v.

1. біць струме́нем;

Blood spurted from the wound. Кроў хлынула з раны.

2. рабі́ць рапто́ўнае намага́нне;

spurt to catch a train імча́цца, каб паспе́ць на цягні́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напру́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Зрабіцца пругкім. Мускулы на твары Івана Іванавіча напружыліся, застылі. Гамолка.

2. Сабрацца з сілай, прыкласці намаганне, робячы што‑н. Вялізная рыбіна ўздрыгнула, напружылася і пацягнула за сабою лодку. Ваданосаў. Лейтэнант напружыўся, варухнуў нагамі і тут жа з глухім стогнам упаў на зямлю. Курто.

3. перан. Узмацніцца, павысіцца (аб ступені праяўлення чаго‑н.). Рукі мімаволі моцна сціснулі стрэльбу, слых напружыўся, а вочы да болю ўпіліся ў цемру. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́джанне ‘пакуты’ (Гарэц.), труджэ́нне ‘праца, гараванне’ (Некр. і Байк.), тружэ́нне ‘непакой, турбота’ (Нас.), ст.-бел. тружание, тружанье ‘праца, намаганне, старанне’ (ГСБМ, Альтбаўэр); сюды ж ст.-бел. тружатисѧ ‘працаваць’, варыянт да трудитисѧ: во всемъ тружаньи его што трудитсѧ под солнцем (Альтбаўэр). Непасрэдным адпаведнікам дзеяслова з’яўляецца польск. trużyć ‘мучыць’, адносна якога выказана меркаванне пра ўсходнеславянскія ўплывы (Брукнер, 577) або сувязь з *tryzniti (Варбат, Этимология–1983, 41), аднак семантыка і формаўтварэнне сведчаць аб паходжанні ад *trudъ (гл. труд 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Überwíndung f -, -en

1) пераадо́ленне, ліквіда́цыя

2) намага́нне;

es kóstet ihn gróße [viel] ~ гэ́та кашту́е яму́ вялі́кіх намага́нняў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wysiłek, ~ku

wysił|ek

м. намаганне, напружанне; высілак;

bez żadnego ~ku — без ніякага намагання;

z ~kiem — з цяжкасцю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тру́днасць ‘цяжкасць’ (Нас., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Ян.), ‘турботы’ (Ласт.), ‘моцны боль’ (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.), трудно́сць (trudność) ‘боль (балесць)’ (Варл.), тру́дносць ‘цяжкасць’ (ТС), тру́дност’ ‘цяжкасць, намаганне, клопат’, трудно́сті ‘перашкоды’ (Вруб.), ст.-бел. трудность ‘цяжкасць; перашкода’ (ГСБМ): многа труднасци зададуц (Кітаб Луцкевіча). Адзначана ўкр. тру́дність ‘цяжкасць’, рус. тру́дность ‘тс’ — апошняе разглядаецца як пранікненне ў шэрагу слоў, што ўзніклі ў “литературном языке юго-западной Руси” (Суффикс. словообр., 134), магчыма, пад польскім уплывам, бо найбольш шырока назоўнікі на ‑ость прадстаўлены ў перакладных аповясцях «История о Атыле» і інш. (там жа, 138). Гл. трудны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

conscious [ˈkɒnʃəs] adj.

1. які́ ўсведамляе, які́ разумее, які́ адчувае;

be conscious of one’s guilt усведамля́ць сваю́ віну́;

be conscious that… усведамля́ць/разуме́ць, што…

2. усвядо́млены, свядо́мы;

a conscious effort свядо́мае намага́нне;

politically conscious паліты́чна свядо́мы

3. прыто́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВЫМЯРА́ЛЬНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,

прыстасаванне, якое пераўтварае фіз. велічыню, што вымяраецца або рэгулюецца, у сігнал (звычайна электрычны) для далейшай перадачы, апрацоўкі ці рэгістрацыі. Адна з асн. частак сродкаў вымяральнай тэхнікі, сістэм аўтаматыкі і тэлемеханікі. Тэрмін «вымяральны пераўтваральнік» уведзены стандартам замест тэрміна «датчык».

Параметры, якія ўспрымаюцца вымяральным пераўтваральнікам, бываюць механічныя (намаганне, перамяшчэнне, скорасць, вібрацыя), гідраўлічныя і пнеўматычныя (ціск, расход), аптычныя (сіла святла), цеплавыя (т-ра), электрычныя (напружанне і ток), радыеактыўныя. Выходныя сігналы падзяляюцца на электрычныя і пнеўматычныя (часам гідраўлічныя), амплітудныя, часаімпульсныя, частотныя і фазавыя, аналагавыя (неперарыўныя) і лічбавыя (дыскрэтныя). Вымяральны пераўтваральнік складаецца з аднаго (напр., тэрмапара, тэнзометр) або з некалькіх элементарных пераўтваральнікаў, найважнейшы з якіх — адчувальны элемент. Пераўтваральнікі злучаюцца па каскаднай, дыферэнцыяльнай і кампенсацыйнай схемах. Найб. Пашыраны маштабныя і функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі. Маштабныя (напр., дзялільнікі частаты і напружання, трансфарматары вымяральныя) мяняюць маштаб велічыні, якая вымяраецца, без змены яе фіз. прыроды. Гэтыя вымяральныя пераўтваральнікі пашыраюць межы вымярэнняў сродкамі вымяральнай тэхнікі. Функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі (напр., тэрмарэзістары, фотаэлементы) пераўтвараюць велічыню той ці іншай фіз. прыроды ў функцыянальна звязаны з ёй сігнал (звычайна электрычны). Такімі вымяральнымі пераўтваральнікамі можна вымяраць разнастайныя неэл. велічыні. Асобны клас складаюць аперацыйныя вымяральныя пераўтваральнікі, якія выконваюць над велічынямі пэўныя матэм. аперацыі (інтэграванне, дыферэнцыраванне і інш.). Асн. характарыстыкі вымяральных пераўтваральнікаў: від функцыянальнай залежнасці паміж уваходнай і выходнай велічынямі, адчувальнасць і парог адчувальнасці, хібнасць.

У.​М.​Сацута.

Вымяральны пераўтваральнік: а — тэмпературы (1, 2 — тэрмаэлектроды); б — ціску (1 — мембрана, 2 — газ або вадкасць); в — акустычны (1 — мембрана, 2 — вугальны парашок); г — нахілу (1 — электроды, 2 — электраліт); д — вызначэння канцэнтрацыі кіслаты ў растворы (1 — электроды, 2 — электрамагніт, 3 — рычаг, 4 — клапан).
Схема палярызацыйнага валаконна-аптычнага вымяральнага пераўтваральніка ціску, акустычных ваганняў і лінейных паскарэнняў: 1 — крыніца аптычнага выпрамянення (AB); 2 — валаконныя светлаводы; 3 — палярызатар AB; 4 — аптычны адчувальны элемент (прызма); 5 — мембрана; 6 — аналізатар AB; 7 — прыёмнік AB.

т. 4, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

strain​1 [streɪn] n.

1. нагру́зка; напя́тасць, на цяжэ́нне;

break under the strain ірва́цца ад нагру́зкі

2. напру́жанне, намага́нне; перагру́зка;

suffer from mental/nervous strain паку́таваць ад разумо́вай/нерво́вай нагру́зкі

3. расцяжэ́нне (звязак, цягліцаў і да т.п.);

a painful strain балю́чае расцяжэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спрабава́ць

1. (рабіць намаганне) versúchen vt, probíeren vt;

2. (правяраць якасць) (áus)probíeren vt, versúchen vt, tésten vt;

3. (каштаваць на смак) kósten vt, verkósten vt, schmécken vt;

4. (зведаць) erlében vt, erfáhren* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)