намага́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. намага́нне намага́нні
Р. намага́ння намага́нняў
Д. намага́нню намага́нням
В. намага́нне намага́нні
Т. намага́ннем намага́ннямі
М. намага́нні намага́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

намага́нне, -я, н.

1. гл. намагацца.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н.

Прыкласці ўсе намаганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намага́нне ср.

1. наста́ивание; стара́ние;

2. уси́лие, стара́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намага́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагацца — намагчыся.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што‑н. З вялікім намаганнем.. [старому] ўдалося сесці. Мележ. Зямля шчодра дзякуе клапатліваму працаўніку за яго турботы і намаганні. «Полымя». Мікалай адчуў, што хвалюецца, і прыклаў усе намаганні, каб супакоіцца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з інф. Старацца што-н. зрабіць.

Н. скончыць работу ў тэрмін.

2. Настойваць на чым-н.

Н. здзейсніць задуму.

|| наз. намага́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намаганне, напружанне, натуга; высіленне, высілак, натужанне (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́сілак, ‑лку, м.

Разм. Напружанне, намаганне. А робіць .. [хлапец] работу сваю без ніякага высілку. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спро́ба, -ы, мн. -ы, спроб, ж.

1. Намаганне зрабіць што-н. пры адсутнасці упэўненасці ў дасягненні поспеху.

Зрабіць спробу пераканаць апанента.

Няўдалая с.

2. Праверка, выпрабаванне дзейнасці чаго-н.

С. адрамантаваць радыёпрыёмнік.

|| прым. спро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уси́лие ср. намага́нне, -ння ср., разг. вы́сілак, -лку м., мн. вы́сілкі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Снага́ ‘магчымасць, здольнасць, сіла’ (ТС). Параўн. укр. сна́га́ ‘сіла’, снажни́й ‘моцны’, рус. наўг. сна́га ‘сіла, намаганне, поспех’, сна́жный ‘дужы’, рус.-ц.-слав. снага ‘поспех, дзейнасць’, польск. snaga ‘старанне, імкненне’, snażyć się ‘старацца’, каш. snåžëc ‘рабіць прыгожым’, чэш., славац. snahaнамаганне, моцнае жаданне’, серб.-харв. сна́га ‘сіла, моц, чысціня’, сна́жити ‘узмацняць, умацоўваць; чысціць’, славен. snága ‘чысціня’, макед. снага ‘цела, тулава’, балг. снага́ ‘цела, сіла’, ст.-слав. снага ‘жаданне, намаганне’. Прасл. *snaga не мае пэўнай этымалогіі. Бязлай (3, 278–279) выводзіць з і.-е. *snāgo‑ ‘чысты, лепшы’ або *snógo‑, якое магчыма параўнаць, напрыклад, з грэч. νηγάτεος ‘прыгожы (пра туніку)’; лат. snaigs ‘гнуткі, стройны’, naigs ‘прыткі, цвёрды’. Борысь (SEK, 4, 339) значэнне ‘чысты’ лічыць другасным, вытворным ад ‘старанны’. Варбат (Этимология–1964, 28–30) дапускае роднасць з наглы (гл.), падкрэсліваючы іх семантычную блізкасць: ‘сіла, дзейнасць, імкненне’ — ‘хуткі, раптоўны’; тады *snaga ад страчанага славянскага дзеяслова з коранем (s)nag‑ з s‑mobile. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 696; Махэк₂, 564; ЕСУМ, 5, 332; Глухак, 568; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 325–326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)