1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі.Крапіва.За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі.Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sullen
[ˈsʌlən]
adj.
1) надзьму́ты, насу́плены, у дрэ́нным настро́і, сярдзі́ты
2) Figur. змро́чны, пану́ры, цёмны
The sullen skies threatened rain — Змро́чнае не́ба пагража́ла дажджо́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
па́рус
(гр. pharos)
1) умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, які надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна;
2) верхні, самы буйны пялёстак у кветак бабовых раслін;
3) архіт. трохвугольнае сферычнае скляпенне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
take smb.’s name in vain спекулява́ць чыі́м-н.і́мем
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
натапы́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад натапырыць.
2.узнач.прым. Які стаіць тарчма, прыўзняты ўверх; настаўлены. Пісар снедаў, калі зайшоў да яго Каленік. Ён выцер салфеткай губы і натапыраныя кароткія вусы і ўтарапіўся вачыма ў госця.Галавач.Іду зводдаль імшарыны і пільна прыглядваюся да ўсялякай купінкі, да кожнага натапыранага лісця.Сачанка.
3.перан.; узнач.прым.Надзьмуты, незадаволены; раззлаваны. Цяпер яны стаялі каля пісьмовага стала ўсе: натапыраны Барушка, азадачаны Васіль Пятровіч, абыякавы Понтус і ціхамірная Ала.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рус, ‑а; мн. парусы, ‑оў; м.
1. Умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна. [Тапурыя:] — Узняўся страшэнны вецер, ён паламаў нашы высокія мачты і парваў шырачэзныя парусы на шмаццё.Самуйлёнак.Быццам крыло беласнежнай птушкі, пад блакітнай гладдзю ракі віднеўся парус.Даніленка.
2. Кавалак тканіны, што нацягнута на крылы ветранога млына.
3.Спец. Верхні, самы буйны пялёстак у кветках бабовых раслін.
4. У архітэктуры — трохвугольнае сферычнае спляценне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.
•••
Касы парус (спец.) — трохвугольны і чатырохвугольны парус.
На ўсіх парусах — вельмі хутка (ісці, ехаць і пад.).
[Ад грэч. pharos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́скаўка1 ’смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (брэсц., Кіс.; лельч., Арх. ГУ), тураў.ля́скоўка ’тс’ (ТС), а таксама ’палявая мята’; асіп. ’званец, Rhinanthus L.’ (Сл. ПЗБ). Да ля́скаць (гл.) — надзьмуты падвяночак гучна лопаецца, калі яго злавіць пальцамі. Аналагічна паўд.-чэш.praskavec (< praskati ’лопацца, трэскацца’), славац.pukaía (< pukať ’тс’), польск.trzaskawka (< trzaskać ’тс’).
*Ля́скаўка2, ля́скоўка ’плавальны пузыр у рыбы’ (ТС). Да ляскаць ’трэскацца’ (гл.).
Ля́скаўка4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск.laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл.*puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш.Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш.ригпу́, чэш.vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв.напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е.риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг.дыял.пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус.дыял.пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ.purėti ’станавіцца рыхлым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́пар ’крывасмок, вампір’ (Касп., Сцяшк., барыс., Шн., 2, 404); параўн. у запісах Федароўскага: «Каб ты па смерці вупарам хадзіў» (слонім., навагр., Федар., 4, 417); ’ваўкаваты, пануры чалавек’ (карэліц., З нар. сл.; Жыв. сл.); ’упарты чалавек’ (Сцяц.; КЭС, лаг.; Жд., 3; Цых.); ’надзьмуты чалавек’ (Жд., 2). Семантыка і форма слова — вынік кантамінацыі слоў упы́р ’крывасмок, вампір’ (гл.) і упіра́цца ’упарціцца’; супадзенне націску з польск.upior ’крывасмок’ не дае падстаў лічыць бел. слова запазычаннем, бо само польск. слова лічыцца запазычаннем з усх.-слав. з-за пачатковага u‑; аналагічнае развіццё значэння параўн. у рус.упы́рь ’крывасмок’ і упы́рь ’упарты чалавек’ (Фасмер, 4, 165 і наст.). Гл. упор, упі́ра ’упарты чалавек’, ’неслух’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́льхны, ‑ая, ‑ае.
1. Мяккі, быццам надзьмуты, пухлы. Пульхныя вусны. □ Саладжавая, некалькі тупая наіўнасць [Шчыгельчыка] застыла на пульхных мяккіх шчоках.Пестрак.Твар.. [Ціхана] распух, стаў бялявы, пульхны.Дуброўскі.// Тоўсты, сыты. Малады Сурвіла — пульхны, выглян[ц]аваны хлопец.Чорны.Чалавек ветліва падаў маленькую, пульхную, як у жанчыны, ручку.Пянкрат.
2. Мяккі, пухкі. А з пшанічнае мукі І выходзіць хлеб такі, Белы, нібы вата, Пульхны, наздраваты.Грахоўскі.Тэкля выцягнула з печы талерку аладачак у смятане, беленькіх і пульхных, і паставіла на стол.Краўчанка.// Лёгкі, пушысты. Снег быў пульхны, і ссоўваць лапатамі яго было няцяжка.Скрыпка.Зямля цёпла пахне, пульхная, адвечна-вільготная.Ермаловіч.
3. Тоўсты, аб’ёмісты, раздуты. Мажэйка паклаў на трыбуну пульхны том даклада, прыціснуў яго кулаком.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)