надзьму́ты, -ая, -ае.

1. Важны, ганарысты, поўны пыхі.

Ён заўсёды нейкі н.

2. перан. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты, які выражае крыўду.

Н. выгляд.

|| наз. надзьму́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзьму́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надзьму́ты надзьму́тая надзьму́тае надзьму́тыя
Р. надзьму́тага надзьму́тай
надзьму́тае
надзьму́тага надзьму́тых
Д. надзьму́таму надзьму́тай надзьму́таму надзьму́тым
В. надзьму́ты (неадуш.)
надзьму́тага (адуш.)
надзьму́тую надзьму́тае надзьму́тыя (неадуш.)
надзьму́тых (адуш.)
Т. надзьму́тым надзьму́тай
надзьму́таю
надзьму́тым надзьму́тымі
М. надзьму́тым надзьму́тай надзьму́тым надзьму́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзьму́ты

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надзьму́ты надзьму́тая надзьму́тае надзьму́тыя
Р. надзьму́тага надзьму́тай
надзьму́тае
надзьму́тага надзьму́тых
Д. надзьму́таму надзьму́тай надзьму́таму надзьму́тым
В. надзьму́ты (неадуш.)
надзьму́тага (адуш.)
надзьму́тую надзьму́тае надзьму́тыя (неадуш.)
надзьму́тых (адуш.)
Т. надзьму́тым надзьму́тай
надзьму́таю
надзьму́тым надзьму́тымі
М. надзьму́тым надзьму́тай надзьму́тым надзьму́тых

Кароткая форма: надзьму́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзьму́ты

1. наду́тый;

2. нахо́хленный;

1, 2 см. надзьму́ць;

3. перен., разг. (обиженный) наду́тый;

4. перен., разг. (важный) наду́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзьму́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надзьмуць.

2. перан.; у знач. прым. Важны, ганарысты, поўны пыхі. Важны надзьмуты Гунава павольна абышоў стол. Самуйлёнак.

3. перан.; у знач. прым. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты. Надзьмуты, злы, расчараваны, Ідзе пан Богут у свой двор. Колас. // Які выражае крыўду. Цяпер .. [Федзя] гаварыў сур’ёзна, і выгляд у яго быў надзьмуты. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахо́хленный надзьму́ты, натапы́раны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́порный чапуры́сты, ва́жны, надзьму́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́льхны, -ая, -ае.

1. Пухлы, быццам надзьмуты; тоўсты.

Пульхныя вусны.

Пульхныя рукі.

2. Мяккі, пышны.

Пульхныя аладкі.

3. Лёгкі, пухкі.

П. снег.

Пульхная зямля.

|| наз. пу́льхнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наду́тый

1. прич. надзьму́ты;

2. прич. ашука́ны, абду́раны; см. наду́ть;

3. прич. (увеличенный в объёме) надзьму́ты; (набухший) набрыня́лы;

4. прил., разг. (важный, высокомерный) надзьму́ты, надзіма́ны; (спесивый) ганарлі́вы, ганары́сты, фанабэ́рысты, пыхлі́вы;

5. прил., разг. (обиженный) надзьму́ты; насу́плены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)