◎ Набожнік ’вышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
spiritual2[ˈspɪrɪtʃuəl]adj.
1. духо́ўны, інтэлектуа́льны;
our spiritual home на́ша духо́ўная радзі́ма
2. то́нкі, адухо́ўлены, узвы́шаны;
a spiritual face адухо́ўлены твар
3. рэлігі́йны, царко́ўны, набо́жны;
a spiritual court царко́ўны суд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр.молебень, рус.молебен, ст.-рус.молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
devout
[dɪˈvaʊt]
adj.
1) набо́жны, пабо́жны, рэлігі́йны
2) по́ўны глыбо́кай паша́ны або́ пава́гі
3) шчы́ры, адда́ны
devout thanks — шчы́рая падзя́ка
a devout follower — адда́ны пасьлядо́ўнік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ханжа́1, ‑ы, м. і ж.
Разм. Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік. І вось рашылі хлопцы выкрыць мараліста, Як кажуць, вывесці ханжу на чыстую ваду.Валасевіч.Звярнуўшыся да ксяндзоў, [Ян] прадаўжаў крычаць: — Дакуль вы будзеце ашукваць народ, вы — дармаеды, езуіты, ханжы?!Пестрак.
ханжа́2, ‑ы, ж.
Разм. Кітайская неачышчаная хлебная гарэлка. // Самагонка наогул. Гэты п’янчужка пісаў і Аксенту заяву, дзеля чаго яны дасталі былі трохі ханжы і разам выпілі.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж.subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад парыць.
2.узнач.прым. Бараны або печаны ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары 2. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно.Асіпенка.[Маці] паволі замешвала парсюку параную бульбу з пасечанай травою.Кавалёў.
3.узнач.прым. Апрацаваны парай 2, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.). А потым — цэлы дзень амаль загінаў параныя чаўнакі Пракоп на капылы новых саней.Баранавых.Было горача, чамусьці пахла ў хаце свежым хлебам і паранымі венікамі.Лупсякоў.
4.узнач.прым. Кіпячоны (пра малако). Мачыха, спазніўшыся снедаць з усімі, мазала пшанічныя блінцы маслам і запівала іх параным малаком.Васілевіч.
5.узнач.наз.па́ранае, ‑ага, н. Пра страву, вараную або печаную ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары 2. — А ў яго [Валодзі] будзе цяпер смажанага і паранага, ды і грошы завядуцца, калі не будзе дурнем.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)