курганны могільнік канца 10—13 ст. каля в. Кусцічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Даследаваны 24 курганы. У 12 пахавальны абрад — трупапалажэнне ў насыпе (галавой на 3), на гарызонце, у ямах; у адным — трупаспаленне па-за межамі кургана; у 11 пахаванні не выяўлены. Пахавальны інвентар дае падставу лічыць, што могільнік належаў дрыгавічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦЯ́НКА,
курганны могільнік 10—11 ст.дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні (звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў). Сярод знаходак жал. нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем стараж. Навагрудка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
некро́паль
(ад некра- + гр. polis = горад)
1) вялікі могільнік у краінах Стараж. Усходу і антычным свеце;
2) месца, дзе пахаваны славутыя людзі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАДРУ́ЦЦЕ,
археалагічныя помнікі дрыгавічоў (гарадзішча і курганны могільнік) каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча памерам 83x85 м умацавана валам выш. 1—3 м, шыр. 8—15 м. Курганны могільнік 10—11 ст. (з 40 насыпаў захаваліся 3). Пахавальны абрад — трупапалажэнне, пераважна галавой на З. Знойдзены рэшткі дамавін, жал. цвікі, ганчарны посуд, пацеркі са шкла, бронзы, сердаліку, бронзавыя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пого́стм.
1.(кладбище)мо́гільнік, -ка м., мо́гілкі, -лак ед. нет;
2.(у церкви) цвінта́р, -ра́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАСТРЫ́ЦА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча 8 ст. да н.э. — 11 ст.н.э., селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 11 ст.) каля в. Кастрыца Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Гарадзішча мае 3 гарызонты: у ніжнім выяўлены сляды жытлаў слупавой канструкцыі, агнішча, рэшткі майстэрні па апрацоўцы жалеза, пасудзіны днепра-дзвінскай культуры; у сярэднім — жал. прылады працы, бронзавыя падвескі, фрагменты пасудзін банцараўскай культуры; у верхнім — прылады побыту, ганчарная кераміка і інш. рэчы 10—11 ст. Побач з гарадзішчам у 6—10 ст. існавала селішча, на месцы якога ў 11 ст. ўзнік курганны могільнік (14 насыпаў). Даследаваны 2 курганы з трупапалажэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТВЕ́РЖЫЧЫ,
бескурганны могільнік і 2 селішчы зарубінецкай культуры, курганны могільнік 10—11 ст. каля в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Даследавалі ў 1950—60-я г. Ю.У.Кухарэнка і К.В.Каспарава. На бескурганным могільніку ўскрыта 97 пахаванняў з трупаспаленнем у авальных або круглых ямах (1 ст. да нашай эры — 1 ст. нашай эры). Знойдзена шмат ляпнога посуду, металічныя фібулы, буйныя шпількі, трапецападобныя падвескі, бранзалеты, скураны пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі і бляшкамі, і інш. На адным з селішчаў раскапана паўзямлянка памерам 4,8×3 м, заглыбленая ў зямлю на 0,7 м, з рэшткамі глінабітнай печы дыям. 0,65 м.
Бронзавыя шпілька і фібулы з бескурганнага могільніка Атвержычы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Пра́ла, прало ’жывёльны могільнік’ (ТС). Дэрыват ад праць (гл.) з суф. -до. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Словаўтв., 49. Утварэнне, якое фармальна узыходзіць да *рьгасіІо, параўн. укр.прало ’месца на рацэ, дзе мыюць бялізну’. Магчыма, першаснае значэнне — ’месца, дзе забівалі хворую скаціну’. Семантыка дзеяслова перыць (гл.), праць ’біць, калаціць’ яскрава выступае ў чэш., сті&гц. praćka ’бойка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
некро́паль
(гр. nekcropolis, ад гр. nekros = мёртвы + роlis = горад)
1) вялікі могільнік у краінах Старажытнага Усходу і антычным свеце;
2) месца, дзе пахаваны славутыя людзі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ІВА́КІ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл.Чыг. раз’езд на лініі Гомель—Чарнігаў. Цэнтр сельсавета. За 20 км на Пд ад г. Добруш, 30 км ад Гомеля. 1239 ж., 493 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля вёскі курганны могільнік.