Казу́тка ’козлік, падобны да ўслончыка, на якім катаюцца зімой з горкі’ (віц., Нар. лекс.), ’дрожкі’ (Касп.). Два ўтварэнні, якія фармальна і тэрытарыяльна суадносяцца. Матывацыя першага зразумелая (параўн. каза ’тс’, відавочна і наяўнасць зааморфнай адзнакі). Словаўтварэнне — ад асновы коз‑ з непрадуктыўнай ‑ут‑суфіксацыяй, паралельнай да ‑ур‑, ‑ул‑; Сцяцко (Афікс. наз., 129) адзначае яе адпрыметнікавыя малюта, галюта і галута рэг. (віц.) утварэнні, што важна з пункту погляду геаграфіі. Не выключана, аднак, што неабходнай з’яўляецца рэканструкцыя прыметніка тыпу козі. Матывацыя другога слова — казутка ’дрожкі’, няясная. Калі гэта не самастойнае ўтварэнне, можна меркаваць аб пераносе назвы з невялікіх санак, саней наогул, для якіх матывацыя больш-менш зразумелая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галаснікі́ ’доўгае пер’е ў хвасце пеўня’ (Шатал.). Гэтага слова няма ў іншых слав. мовах, невядома яго гісторыя, матывацыя (унутраная форма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тацця́нка ’вузкая ў таліі сукенка са зборкамі’ (ТСБМ), таця́нка ’тс’ (Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.). Ад Тацця́на, аднак матывацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжня́к 1 ’від шчупака’ (Жыв. сл.). Да крыжі? Матывацыя няясная.
Крыжня́к 2 ’сасоннік паміж дзвюх дарог’ (Яшк.). Да крыж] (гл.), крыжаваны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лыкава́ты, лыкова́тый ’нятлусты (пра сала, мяса)’ (лун., Шатал.). Да лы́ка 1. Матывацыя: ’валакністы, жылісты, падобны цвёрдасцю да лыка’, як тураў. лыкова́ты ’мачалісты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малака́не ’хрысціянская рэлігійная сетка стараабрадцаў’ (ТСБМ). Да малако (гл.). Матывацыя: прадстаўнікі секты, якія не ўжываюць мяса, а толькі малако (Фасмер, 2, 645).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мя́кчык, мʼя́кчык ’самаробны меч мяч’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем мʼяккі і мячык. Матывацыя: самаробны мяч з воўны значна мякчэйшы, чым гумовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плывуне́ц ’ранні баравік’ (уздз., мсцісл., Нар. словатв.). Да плыць, выплыва́ць (гл.). Матывацыя: баравікі з’яўляюцца тады, калі каласуе жыта = ’выплывае” ў трубку”’ (тамсама).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мудкі́ (мн. л.) ’каткі, Trifolium arvense L.’ (Бяльк.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: шэрыя касматыя каткі (канюшына раллявая) названы паводле падабенства касматага покрыва рэалій.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяруны́ ’клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам’ (Сцяшк. Сл.). Рэгіяналізм на базе папярэдняга слова (гл.) па ўзору калдуны́ ’тс’, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)