трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

◊

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zerplátzen vi (s) парва́цца, ло́пнуць, трэ́снуць;

er zerplátzte beináhe vor Wut ён ама́ль не ло́пнуў ад зло́сці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ло́паць I несов. (крыльями, по плечу и т.п.) хло́пать

ло́паць II несов., в разн. знач. ло́паться; см. ло́пнуць II

ло́паць III несов., прост., груб. ло́пать, тре́скать, жрать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тре́снуть сов.

1. прям., перен. трэ́снуць, ло́пнуць;

тре́снула суха́я ве́тка трэ́снула суха́я галі́нка;

предприя́тие тре́снуло прадпрые́мства ло́пнула;

2. (сильно ударить) прост. трэ́снуць, сту́кнуць;

◊

хоть тре́сни хоць трэ́сні (ло́пні);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blow out

а) задзьму́ць, згасі́ць сьве́чку

Please blow out the candle — Калі́ ла́ска, згасі́ сьве́чку

б) ло́пнуць, трэ́снуць

The worn tire blew out — Зно́шаная шы́на ло́пнула

to blow out one’s brains — пусьці́ць сабе́ ку́лю ў лоб

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пу́чыць ’раздуваць, уздымаць’ (ТСБМ), пу́чыцца ’ўздувацца, узнімацца угору’, параўн. укр. пу́чити ’тс’, рус. пу́чить, пу́читься ’тс’, польск. pęczyć ’рабіць выпуклым, надуваць’, серб.-харв. на̀пучити се ’надуцца, раззлавацца’, славен. pọ́čiti ’лопнуць, трэснуць, разарвацца’, балг. пъ́ча ’выпучваць, настаўляць’, пъ́ча се ’надувацца, рабіцца важным’. Прасл. *pǫčiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ суадносіцца з *pǫkati, гл. пу́каць. Падрабязней Куркіна, Этимология–1982–1984, 13–24; Скок, 3, 67; Банькоўскі, 2, 536. Гл. таксама пя́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць 1, пук 1), іншыя ж значэнні — з пу́кацца ’лопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кна ’памерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв. zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́нкнуць ’трэснуць, лопнуць, раскалоцца’ (любч., Нар. словатв.; слонім., Нар. лекс.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пэньк‑ нуць, тыкнуты, пэнькнутэ ’тс’ (Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), тыкаць ’лопаць, трэскацца, пускаць’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), тыкацца ’лопацца’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pęknąć, pękać ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 538), чэшска-польскай арэальнай інавацыі ад *рокь ’бутон, пупышка’, не звязанай з *pukati (гл. пукаць) і не вядомай іншым славянскім мовам; інакш Брукнер, 403. Параўн. пукаць, нукнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́скаць, трэ́снуць

1. (стварыць трэск) kráchen vi, knácken vi; knístern vi, prásseln vi (пры гарэнні);

2. (лопнуць) zerschéllen vi (s), sich spálten, bérsten* vi (s);

3. груб. (ударыць) (ver)háuen* vt; (j-m eins) áuswischen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прарва́цца

1. (вопратка і г. д.) zerréißen* vi (s);

2. (лопнуць) plátzen vi (s); áufbrechen* vi (s) (пра нарыў);

3. (праз што-н.) sich dúrchschlagen*, dúrchbrechen* vi (s), dúrchstoßen* vi (s); dúrchschallen vi (пра гук); zum Áusbruch kómmen* (s) (пра пачуцці)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)