Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
крыку́н, ‑а, м.
Разм.
1. Пра таго, хто многа крычыць, плача. Крыклівы чалавек. Крыклівае дзіця.
2. Пра пустога, мнагаслоўнага прамоўцу, а таксама пра ўсякага ахвотніка да спрэчак. — Добрым будзе бальшавіком, Таццяна Давыдаўна, — адказваў Віталеў. — Не крыкуном, а сапраўдным будаўніком камунізма.Асіпенка.[Кірыла:] Разумееш, народ наш навучыўся кіраваць, яму не патрэбны ні апекуны, ні паганятыя, ні тым больш крыкуны.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blatant[ˈbleɪtnt]adj.
1. страшэ́нны, абура́льны;
It was a blatant lie. Гэта была абуральная хлусня.
2.крыклі́вы, вульга́рны; разлі́чаны на эфе́кт, паказны́, зро́блены напака́з;
blatant courage хра́брасць напака́з
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
vociferous
[voʊˈsɪfərəs]
adj.
1) крыклі́вы; гарлапа́ністы; гаманкі́
a vociferous person — крыклі́вая асо́ба
2) гу́чны
vociferous cheers — гу́чныя во́клікі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
flashy
[ˈflæʃi]
adj.
1) бліску́чы, зіхатлі́вы, асьляпля́льны
2) мімалётны, нетрыва́лы
3) крыклі́вы, які́ кі́даецца ў во́чы; прэтэнзі́йны (пра на́зву, архітэкту́ру)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гарла́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З гучным крыклівыя голасам; галасісты. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі.Васілевіч.Кожны дзень на дварэ школы высокі гарласты афіцэр муштраваў салдат, якія ахоўвалі майстэрню.Пятніцкі.// Які любіць пакрычаць, паспрачацца. [Дзяк] быў крыклівы, гарласты і сваё права бараніў з такім жарам, што толькі Тарас Іванавіч Шырокі, стукнуўшы кулаком-малатком перад носам Памахайліка, наводзіў на яго страх і змушаў заціхаць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнамо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з народнасцей або людзей, што гавораць на розных мовах. Горад [Нью-Йорк] разнамоўны, рознаплямённы, стракаты, крыклівы.Новікаў.// Які належыць людзям, што гавораць на розных мовах. Тую, уяўную, ідэальную маці, якой складаліся гэтыя разнамоўныя, рознагалосыя «Ave Maria», .. [Алесь] уявіў па-сапраўднаму трохі пазней, калі ў нейкай, зусім выпадковай, кнізе свайго малалецтва ўбачыў упершыню сіксцінскую мадонну Рафаэля.Брыль.
2. Які змяшчае словы розных моў. Разнамоўны слоўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)