разнамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з народнасцей або людзей, што гавораць на розных мовах. Горад [Нью-Йорк] разнамоўны, рознаплямённы, стракаты, крыклівы. Новікаў. // Які належыць людзям, што гавораць на розных мовах. Тую, уяўную, ідэальную маці, якой складаліся гэтыя разнамоўныя, рознагалосыя «Ave Maria», .. [Алесь] уявіў па-сапраўднаму трохі пазней, калі ў нейкай, зусім выпадковай, кнізе свайго малалецтва ўбачыў упершыню сіксцінскую мадонну Рафаэля. Брыль.

2. Які змяшчае словы розных моў. Разнамоўны слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)