старажы́л, ‑а, м.

Той, хто жыве шмат гадоў па адным месцы. Я ж сустрэў Дземідзёнка, калі ён лічыўся ўжо на Ганчарнай вуліцы старажылам. Чыгрынаў. Таму спытаў я: — Хто тут жыў Перад вайной, у гэтым доме? — І адказаў мне старажыл: — Былі гаспадары, вядома, І гэты бэз іх і вішняк. Танк. // звычайна мн. (старажы́лы, ‑аў). Карэнныя жыхары якой‑н. мясцовасці (у адрозненне ад перасяленцаў). Ніхто з старажылаў вёскі Кастрыца на Лепельшчыне не памятае, з якога часу пагорак пачалі называць Царкавішчам. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́ста1 ’кароста (хвароба)’ (ТСБМ, Шат., Мядзв., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Федар. VI), укр. короста, рус. короста, ст.-слав. краста, балг. краста, макед. краста, серб.-харв. кра̏ста, славен. krásta. Агульнае значэнне ’кароста, парша, струпы’. Звяртае на сябе ўвагу ірл. carrach ’пакрыты струпамі, паршой’. У ірл. лексеме лёгка выдзяляецца суфікс ‑ach, а carr < *kars — ’скурная хвароба’, якое мае рэгулярныя славянскія адпаведнікі, яны ўзводзяцца да прасл. sъrx — (бел. шаршыць, рус. шершавый, чэш. srchý і балт.: літ. šiurkštùs ’грубы, шурпаты’, pašiùrti ’станавіцца грубым, шурпатым’). Параўнанне кельт. і слав. форм прыводзіць да неабходнасці рэканструяваць *k̑ors/*k̑ṛs. Гэта паказвае, што прасл. korsta адлюстроўвае кельцкую фанетыку і семантыку і з’яўляецца, такім чынам, лексічным пранікненнем (Мартынаў, Язык, 42).

Каро́ста2кастрыца’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.; Сцяц., зэльв.; Шатал., Бір. Пр.), укр. короста ’тс’, польск. krostaкастрыца, якая аддзяляецца пры часанні канапель’. Існуе тэндэнцыя змешваць кароста1 і кароста2 (гл. Трубачоў, Эт. сл. 2, 93–95), але кароста2 мае іншыя паралелі і перш за ўсё балтыйскія, чаго нельга сказаць пра кароста1: літ. karšti ’часаць лён, каноплі і інш.’ Відавочна, частка гэтых паралелей кантамінавалася з прасл. kostra (параўн. ст.-рус. костра ’грубая кара льну і канапель, якая застаецца пасля іх часання’, і серб.-харв. ко̏стринакастрыца, адходы пры апрацоўцы льну’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руча́йка, ‑і, ДМ ‑айцы; Р мн. ‑аек; ж.

1. Верацяно з наматанымі на яго ніткамі. Маці ўздыхнула, наматала на ручайку апошнюю нітку і ўстала з-за прасніцы. Пестрак. Белы, з серабрыстым адлівам кужаль пад яе рукамі ўмомант наматваўся ніткай на ручайку. Паўлаў.

2. Абл. Жменя лёну (валакна). За паклонамі б’юць церніцы паклон, За ручайкаю ручайку — грызуць лён, А з-пад церніцаў кастрыца — быццам снег. Крапіва. Яе русыя валасы, заплеценыя ў слабую касу, адразу кідаліся ў вочы: былі, як ачэсаная ручайка льну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́нка1 ‘гульня ў карты’ (Бяльк., ТС). Укр. льв. три́нка ‘тры тузы’, рус. тринка ‘картачная гульня’, польск. trynka ‘тройка (у картах) — тры тузы, тры козыры’. Да тры, гл. Брукнер, 578; мажліва суаднесці з аргат. трын ‘тры’ (< цыг. tin ‘тс’).

Тры́нка2 ‘пра худую жанчыну’: худая як трынка (ТС). Няясна. Магчыма, да тры́на (гл.) у выніку пераносу значэння: ‘сухая, тонкая кастрыца’ > ‘сухая, худая жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

параўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім. Параўнаваць асфальт катком. □ Пад церніцамі гурбамі ляжала кастрыца, трэба было яе рассунуць, параўнаваць. Чарнышэвіч.

2. што. Зрабіць роўным, аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад. Параўнаваць канцы вяроўкі. // перан.; каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым.‑н. — А цяпер жа ні беднякоў, ні сераднякоў, ні заможнікаў, усіх параўнаваў калгас. Мурашка.

параўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго і без дап.

Раўнаваць некаторы час (гл. раўнаваць ​2). [Ніна:] Самая прыгожая дзяўчына ў тэхнікуме. Спецыяльна падсунулі, каб я трошкі параўнавала. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капту́р 1, ‑а, м.

1. Дзіцячы або жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар; капар ​2. Усе ў святочных світках. Бабы ў новых каптурах з белымі карункамі. Бядуля.

2. Невялікі дах, заслона, навес конусападобнай формы над чым‑н. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім, бляшаным каптуром. Колас.

3. Абл. Верх печы ў выглядзе дзвюх сценак, якія ўзвышаюцца над ляжанкай. Кастрыца ляжаў на цёплых цаглінах, смактаў цыгарку за цыгаркай і часам з-за каптура пазіраў у акно. Стаховіч.

капту́р 2,

гл. коптур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скуйна́ ‘ігліца’, ‘галінкі хвоі’, ‘месца, пакрытае ігліцай’ (гродз., Сл. ПЗБ), ску́вінакастрыца ад ільну’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж скуётнік ‘хваёвыя і яловыя іголкі’ (навагр., Жыв. сл.). З літ. skujà ‘шыпулькі, ігліца’ (Сл. ПЗБ, там жа), з адаптацыяй пры дапамозе суф. ‑н(а), ‑ін(а). Форма скуётнік ад літ. skujótas ‘пакрыты ігліцай’. Літ. і лат. skujà роднаснае слав. хвоя; гл. Фрэнкель, 821; Мюленбах-Эндзелін, 3, 902; Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касцю́лька ’вус аржанога або ячнага коласа’ (Касп.), ’асцюк’ (Сл. паўн.-зах.), ’асцюлька, асцюк’ (Бяльк.). Параўн. у рус. мове (у Даля, пад костерь) костюлька. Фармальна ўтварэнне ад *kostь ’косць’ суфіксам ‑иіька (< ‑иІ(ь) + (ь)ка) з функцыяй памяншальнасці. Трэба звярнуць увагу на значэнні прасл. слова *kostь, што прыводзяцца ў Трубачова, Эт. сл., 11, 168. Сярод асноўвай семантыкі (’косць і да т. п.’) у двух выпадках сустракаюцца іншыя значэнні: польск. kość ’ільняная кастрыца’ і рус. кость ’тс’ (пск.). Такая семантыка вельмі добра падыходзіць для тлумачэння слова касцюлька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́сцерка ’мяшок’ (Касп.). Тлумачэнне знаходзім у Даля: «Костерь ж. или костеря, костра, кострика, кострица, кострыга, костыга, костка, костица ж. Правильнее кастеря, кастрика «жесткая кора растений, годных для пряжи льна, конопли». Можна меркаваць, што касцерка ’мяшок’ — гэта ўтварэннесуфіксам -к(а) ад. бел. кастракастрыца’, дзе суфікс выступае ў ролі ўтвараючага nomina attributiva і дзе нібы «аднаўляецца» ніколі тут не існаваўшы «ь». Гл. аб слове прасл. *kostra ў Трубамова, Эт. сл., 11, 158–160 (тут і аб складанасці рэканструкцыі). Першапачатковая семантыка слова — капцёрка «мяшок з канапель або льну — раслін, што даюць шмат кастры» (або «мяшок, зроблены з ільну або канапель, у якіх захавалася шмат кастры»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

церушы́ць, церушу, цярушыш, цярушыць; незак.

1. што. Пераціраць, здрабняць што‑н. сухое. Васіліне не трэба было церушыць на далоні каласы і браць зерне на зуб, яна вокам вызначыла ступень спеласці збожжа. Хадкевіч. Васіль узяў жменьку трасты, пачаў церушыць: пасыпалася кастрыца, агаляючы тоўстыя, цемнаватага колеру валокны. Савіцкі.

2. што і чым. Прымушаць што‑н. сыпацца, падаць. Стаяла восень: вецер, пранізлівы і калючы, церушыў пажоўклае лісце бяроз, вольхі, асін, усцілаў гм дарогу. Сіўцоў. [Шыковіч] доўга ўглядаўся ў лісце дуба. У яго гушчары шасталі, церушылі мохам нейкія птушкі. Шамякін.

3. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Неба сеяла цяпло, Цёплы дожджык церушыў. Купала. З шэрага перадранішняга неба церушыў лёгкі сняжок. В. Вольскі. / у вобразным ужыв. На чысты дол Пілы гнуткія цярушаць Пілавіння жоўты дождж. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)