параўнаваць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1. што. Зрабіць роўным, гладкім. Параўнаваць асфальт катком. ▪ Пад церніцамі гурбамі ляжала кастрыца, трэба было яе рассунуць, параўнаваць. Чарнышэвіч.
2. што. Зрабіць роўным, аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад. Параўнаваць канцы вяроўкі. // перан.; каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым.‑н. — А цяпер жа ні беднякоў, ні сераднякоў, ні заможнікаў, усіх параўнаваў калгас. Мурашка.
параўнаваць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго і без дап.
Раўнаваць некаторы час (гл. раўнаваць 2). [Ніна:] Самая прыгожая дзяўчына ў тэхнікуме. Спецыяльна падсунулі, каб я трошкі параўнавала. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)