гоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў гопнуць, гопнуцца і гоцаць, гопацца. Конік з горкі як пабег, Бабка з санак гоп у снег! Колас.

•••

Не кажы гоп, пакуль не пераскочылі гл. казаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасаке́рыць ’перахітрыць’ (Ян.), перэсокерыць ’перагаварыць’: её не перэсокерыш! (ТС). Да пера- (гл.) і сакерыць, якое, магчыма, узыходзіць да літ. sakyti ’гаварыць, казаць’; суф. ‑erėti дзеясловам дадае значэнне імгненнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blat

[blæt]

1.

v.i.

бляя́ць (як аве́чка)

2.

v.t.

каза́ць не́шта недарэ́чы; прагаво́рвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

толкова́ть несов.

1. (объяснять) тлума́чыць;

2. разг. (говорить) гавары́ць, каза́ць; (разговаривать) размаўля́ць; (беседовать) гу́тарыць, гамані́ць; (рассказывать) раска́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

confide [kənˈfaɪd] v.

1. (in) давяра́ць; давяра́цца;

May I confide in you? Табе/Вам можна даверыцца?

2. (to) каза́ць/расказва́ць па сакрэ́це/пад сакрэ́там

3. (to) даруча́ць, давяра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Перака́зы ’плёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус. перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр. перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск. przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Ездзіць некаторы час, зрабіць некалькі паездак. — Што.. [старшыня] будзе казаць, калі нічога яшчэ не бачыў, па брыгадах не паездзіў, з калгаснікамі не сустракаўся? Савіцкі. Шэрыя доўгія Алесевы вочы смяяліся, увесь твар смяяўся. — Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся ён. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Казаць у дадатак да чаго‑н.; прыгаворваць. Парагатаў казак, а потым давай бізуном .. [мужыка] хвастаць... Лупіць і прыказвае: — Вось табе за тваю дурноту! Жонка поле арэ, а ты што робіш? Якімовіч. Сама .. [матка] стала галасіць над дзіцем ды прыказваць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гласи́ть несов., книжн.

1. (возвещать) апавяшча́ць, абвяшча́ць;

2. (говорить, содержать какое-л. утверждение) гавары́ць, каза́ць;

зако́н гласи́т зако́н гаво́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

погова́ривать несов., разг. пагаво́рваць; (говорить) гавары́ць, каза́ць;

погова́ривают об отъе́зде пагаво́рваюць аб ад’е́здзе;

погова́ривают, что… пагаво́рваюць (гаво́раць, ка́жуць), што…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)